КАК ЖИВЕМ, ТАК И ЖУЕМ…

Большинство белорусов серьезно относятся к проблеме собственного питания просто потому, что как минимум треть заработанных нами денег проедается ...
Подробнее...

ПРАЗДНИКИ ПРИХОДЯТ И УХОДЯТ…

— 500 долларов, 500 долларов… Ты не гони пургу, ты нам долларами и плати, а мы сами разберемся! Голод пережили, изобилие тоже переживем! ...
Подробнее...

КЛОПАТ ПРА ЧАЛАВЕКА
Сяргей Законнiкаў - ПУНКТ ГЛЕДЖАННЯ
Zakonnikov-column
Праграма дзейнасці прэзідэнта або ўрада любой краіны абавязкова змяшчае раздзел, прысвечаны клопату пра чалавека. У дзяржавах з дэмакратычным ладам гэтая тэма не выпінаецца, не падкрэсліваецца, а разумеецца сама сабой. Актыўна эксплуатуюць яе толькі аўтакратычныя рэжымы, дзе СМІ манапалізаваны, дзе можна выдаваць пустыя словы за канкрэтную справу

Вось і ў Беларусі ідэолагі, прапагандысты праз тэлебачанне, радыё, прэсу кругласутачна сцвярджаюць, што ўлада не спіць, не есць, а толькі думае, як забяспечыць заможнае і камфортнае жыццё грамадзянам. Але давайце больш пільна прыгледземся да таго, што адбываецца
Для таго, каб прыцягнуць увагу чытачоў да надзённай тэмы, засяродзіцца нават на дробных дэталях, прапаную прачытаць выпіску з галоўнага даклада ІХ кангрэса Міжнароднага саюза архітэктараў: «Возьмем сярэдняга жыхара горада высокаразвітай індустрыяльнай краіны, грамадзяніна ХХ стагоддзя, глянем, як ён можа пражыць адзін дзень у розным па якасці асяроддзі. Дапусцім, што ён працуе на добрым прадпрыемстве, поўным святла, паветра, у спакойных абставінах, або ў шумным цэху без гігіенічных зручнасцяў, неацяпляемым. Заканчваецца змена, ён едзе дадому. Ён жыве паблізу ад месца працы ці мае добрыя зносіны і не марнуе на паездку шмат часу або едзе дахаты праз увесь горад больш гадзіны. Пасля працы ён ідзе за пакупкамі і хутка набудзе ўсё неабходнае ў гандлёвым цэнтры або ходзіць у магазіны, раскіданыя па розных месцах, марнуючы на пакупкі многа часу. Вечарам ён сядзіць у прасторным, поўным паветра і прыгожым кінатэатры або задыхаецца ў кепска праветранай зале. Па шляху дахаты ён крочыць па прыемных і чыстых вуліцах, любуючыся архітэктурай, або бяжыць міма непрыгожых дамоў. Ён прымае ванну і кладзецца спаць у пакоі, куды даносіцца шум чыгуначнай лініі, якая размешчана непадалёку. Раніцай чалавек зноў ідзе на працу…»
Хачу падкрэсліць, што гэтым словам споўнілася 40 гадоў. З таго часу многае засталося нязменным, але адбыліся і перамены. На жаль, не ўсе яны скіраваны ў лепшы бок. Колькасць нязручнасцей, якія адчувае гараджанін у сучасным мегаполісе, павялічылася. Напрыклад, раней паркоўка машын была значна лягчэйшай. На вуліцах не панавалі аўтамабільныя коркі.
Але пакуль не станем кранаць прыватнае, а паспрабуем асэнсаваць беларускае жыццё цалкам. Ці зрабіла ўлада і само грамадства так, каб чалавеку ў горадзе, у вёсцы жыць і працаваць было камфортна, прыемна? Цяперашні рэжым практычна карыстаецца матэрыяльнай базай, якая была створана ў Беларусі ў 60-80-я гады мінулага стагоддзя, мала клапоцячыся пра яе мадэрнізацыю і абнаўленне
На многіх прамысловых прадпрыемствах і абсталяванне, і ўмовы працы застаюцца такімі, якія былі 50 гадоў назад. А што тычыцца чалавечых адносін да працаўнікоў з боку начальства, то ўсе рабочыя і інжынеры, з якімі размаўляў, гавораць, што яны ў параўнанні з савецкім часам катастрафічна пагоршыліся. Пануе дыктат, камандны крык. А на скаргі, прапановы адказ адзін: «Не морочьте мне голову. Это ваши проблемы!»
Пасланцы замежных краін, якіх для свайго піяру запрашаюць, кормяць, пояць, адорваюць падарункамі за кошт нашага народа і возяць па вызначаных маршрутах чыноўнікі, потым у сваіх справаздачах горача ўсхваляюць парадак, чысціню на вуліцах гарадоў, увогуле беларускую ўладу
А цяпер раскажу пра што размаўлялі шэсць сівагаловых жанчын у аўтобусе № 57, які плыў па мінскіх вуліцах. Пачала маладзейшая: «Паглядзіце, зноў капаюць. Нядаўна тут, на Першамайскай, салдаты з паўгода капалі. А цяпер аж да Новага года ўсё будзе перакрыта! Ня ўмеюць у нас нармальна працаваць!» Суседка дадае: «А ўспомніце, як гарачую ваду адключаюць, як цеплатрасы рамантуюць. Як мокрае гарыць!» Але найбольш мне запомнілася старэйшая бабулька са сваімі назіраннямі і вывадамі: «Лавачкі ўсе прыбралі. Раней я іду з магазіна, замаруся, прысяду. А цяпер, хоць на асфальт валіся. Знеслі і каля майго дома. Саджуся на ганку проста на бетон. А ведаеце, чаму яны так робяць? Таму што тут бюджэтнікі жывуць, яны баставаць не будуць. У заводскіх раёнах ні дрэў не зразаюць, ні лавачак не зносяць. Баяцца рабочага класа!»
З болем назіраю, як гібее, мізарнее беларуская вёска. Паралельна з будаўніцтвам аграгарадкоў, у якіх, дарэчы, згодна ацэнкі саміх навасёлаў, часта няма абяцанага камфорту, стала невыносна жыць у так званых неперспектыўных паселішчах.
Кіраўнік Беларусі, якога вельмі клапоцяць пампезныя сімвалы ягонага знаходжання пры ўладзе: бібліятэкі, лядовыя палацы, арэны і г.д., нядаўна заявіў, што калі добра працуеш, то « и 30 лет будешь президентом и не надоешь народу». Калі чую падобныя заявы, я ўспамінаю даўняе японскае выслоўе: «Пажухлая трава — вось і ўсё, што засталося ад самураяў»
Доўгаграючая кружэлка пра бацькоўскі клопат улады скончылася. Беларусы ўжо адкрытым тэкстам кажуць: «Усё прагніло. Іх разганяць трэба!» Успамінаюць нават тое, што раней людзі столькі не стаялі, прапускаючы картэжы важных чыноўнікаў: «Помніце, як прэзідэнт перажываў, плакаў за народ, што высокія камуністычныя чыны перакрывалі надоўга вуліцы. А сам цяпер што вытварае!» Ніякага клопату пра чалавека ў Беларусі не будзе, пакуль улада не пачне выбірацца свабодна і адкрыта, згодна дэмакратычнага заканадаўства. Сёння ўсе дэпутаты і чыноўнікі залежаць не ад народа, а толькі ад галоўнага вертыкальшчыка, якому абавязаны сваім прызначэннем, як кажуць у народзе, «да дамавіны». Таму і моляцца на аднаго яго, таму яму і дагаджаюць

Удумайцеся, калі ласка, у тое, што піша Аляксандр Уланаў, аналізуючы шэраг антысталінскіх кніг, зборнікаў дакументаў, якія выдадзены ў Расіі, у артыкуле з сімвалічнай назвай «Непрошедшее прошлое», змешчаным у часопісе «Знамя» (№ 1 за 2009 год): «Сталинский режим, притворяясь прогрессивным и ликвидирующим отсталость, консервировал архаическое состояние общества. Коммунальная квартира напоминала артель, квартуполномоченный играл роль ее главы. Председатель колхоза — фактически прежний деревенский староста. Коммунистическая партия на словах боролась с бюрократией с 20-х годов, но та только росла — потому что всякая самоорганизация общества последовательно подавлялась, и на долю общества не оставалось никаких решений. Высшие руководители порой откликались на обращения снизу, восстанавливая справедливость и ощущая себя отцами-благодетелями. Но это была именно милость, а не соблюдение законных прав»
Як дакладна характарызуюць гэтыя словы сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі! Аднак, як бы наша жыццё ні было загнана пад татальны ўціск і кантроль, толькі ўсё ж у кабінах каля выбарчых урнаў амапаўцы з дубінкамі не стаяць, не сочаць, як галасуе кожны, каб, калі што не так, урэзаць яму па спіне. Чалавек застаецца ў адзіноце, са сваім розумам і сумленнем. Значыць, у тым, як ён жыве цяпер і як будуць жыць ягоныя дзеці, унукі, вінаваты сам
На высокія пасады трэба выбіраць не «сваіх хлопцаў» з вывучкай дырэктара саўгаса або начальніка міліцыі, а найлепшых народных прадстаўнікоў — таленавітых у сваёй прафесіі, адукаваных, культурных, маньякальна не сквапных ні да ўлады, ні да грошай. Тады і над беларускім кіраўніцтвам не стануць смяяцца, здзекавацца ва ўсім свеце, і само яно будзе сапраўды клапаціцца пра людзей, падцягваць наш народ з прымітыву да прыстойнага ўзроўню.

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Погода Минск, сейчас: 
Веб-камера: 21.BY  POGODA.BY 
10.09.2009
АИ-95 АИ-92
АИ-80
ДТ
Лукойл 2780
2470
1900
2220
Глициния 2780
2470
1900
2220
А100 (Хобарт)
2780
2470
1900
2220
Минскавтозаправка 2780
2470
1900
2220
Беларуснефть 2780
2470
1900
2220
Славнефть 2780
2470
1900
2220
United Company
2780
2470
1900
2220

Сегодня

2018-11-16

ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО

DashkevichЛидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы.

Подробнее ...
 
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»

linkyavichusПосол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск должны отыскать способ разговаривать не языком санкций.

Подробнее ...
 
ПАЛІТВЯЗЕНЬ МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ ІДЗЕ КАНДЫДАТАМ У ДЭПУТАТЫ

Statkevich2У Віцебскай вобласці рэгіструюць ініцыятыўныя групы па вылучэнні палітвязня Мікалая Статкевіча ў кандыдаты.

Подробнее ...
 
АЛЕСЮ БЕЛЯЦКОМУ ПРЕДЛАГАЮТ ДАТЬ ПРЕМИЮ САХАРОВА

BelyackiyС таким предложением выступил евродепутат Яцек Сариуш-Вольский из Европейской народной партии.

Подробнее ...
 
ШТЕФАН ФЮЛЕ: ЕС ВЗЯЛ НА СЕБЯ ИНИЦИАТИВУ В КООРДИНАЦИИ УСИЛИЙ МЕЖДУНАРОДНЫХ ДОНОРОВ В ОТНОШЕНИИ БЕЛАРУСИ

FuleЕврокомиссар по вопросам расширения и европейской политике добрососедства Штефан Фюле заявил, что международная помощь «может иметь большое значение для белорусских людей в эти сложные времена».

Подробнее ...
 

Анекдоты

Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше правительство совсем забыло о своем народе...

 
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику:
— Папа, иди посмотри на нашего кота!
— Что такое? Что случилось?
— Он заснул с включенным двигателем!
 

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов