"ПРАБЕЛ" Валерыя Руселiка

МІЛІНКЕВІЧ НЕ БУДЗЕ ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У ВЫБАРАХ
Сегодня - Политика

Паводле інфармацыі «НН», лідэр Руху «За Свабоду» мае намер абвесціць пра адмову бліжэйшымі днямі.

Афіцыйная заява можа быць зробленая цягам бліжэйшых дзён. Сам Мілінкевіч гаварыць на гэтую тэму не захацеў: «Калі будзе такая заява, то вы пра яе даведаецеся».

Аляксандр Мілінкевіч удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Па афіцыйных звестках, ён заняў другое месца з больш чым 6% галасоў. Па звестках незалежных сацыёлагаў, ён сапраўды быў другім паводле папулярнасці, але ягоная падтрымка дасягала 18%.

Найхутчэй, што большасць сяброў каманды Мілінкевіча падтрымае на выбарах Алеся Міхалевіча.

Ад правацэнтрысцкіх сілаў вылучаныя таксама кандыдатуры намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Асобна вядзе сваю кампанію каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў.

Зміцер ПАНКАВЕЦ, «Наша Ніва»