КАК ЖИВЕМ, ТАК И ЖУЕМ…

Большинство белорусов серьезно относятся к проблеме собственного питания просто потому, что как минимум треть заработанных нами денег проедается ...
Подробнее...

ПРАЗДНИКИ ПРИХОДЯТ И УХОДЯТ…

— 500 долларов, 500 долларов… Ты не гони пургу, ты нам долларами и плати, а мы сами разберемся! Голод пережили, изобилие тоже переживем! ...
Подробнее...

АЛЕСЬ МИХАЛЕВИЧ ОБ УСЛОВИЯХ СВОЕГО ОСВОБОЖДЕНИЯ
Сегодня - Политика

Бывший кандидат в президенты Алесь Михалевич заявляет, что был отпущен из СИЗО КГБ после дачи согласия стать осведомителем КГБ. Об этом он сообщил 28 февраля на пресс-конференции в Минске.

По словам Михалевича, он вынужден был пойти на такой шаг «из-за ужасных условий содержания в СИЗО, которые можно расценить как пытки».

Политик сообщил, что сегодня направил заказным письмом заявление в Генеральную прокуратуру Беларуси, в котором рассказал обо всех обстоятельствах своего задержания и нахождения в следственном изоляторе КГБ.

Михалевич подчеркнул: своими сегодняшними действиями он заявляет об отказе сотрудничать с КГБ в качестве осведомителя. «Скорее всего, уже сегодня я окажусь там же, где был, и отношение ко мне будет еще хуже», — предположил он.

Экс-кандидат также сообщил, что 20 декабря ему в ультимативной форме предложили выступить по белорусскому телевидению и осудить участников состоявшейся накануне акции протеста. Позже Михалевич узнал, что должен был зачитать заявление, озвученное утром 20 декабря другим бывшим кандидатом, Ярославом Романчуком.

 

Михалевич будет обращаться в Комитет против пыток ООН

Кандидат в президенты Беларуси на выборах 2010 года Алесь Михалевич намерен информировать Комитет против пыток ООН об условиях содержания в следственном изоляторе Комитета госбезопасности Беларуси.

Как утверждает Михалевич, в тюрьме КГБ его ставили на растяжку в наручниках, выводили на холод, заставляли стоять у стены 40 минут, не выключали электрический свет в камере, пол в камере красили краской на ацетоне и заставляли заключенных дышать этими испарениями, содержали в переполненной камере. Кроме этого, по словам Михалевича, некоторые допросы проходили в отсутствие адвокатов, что является нарушением закона.

 

Полный текст заявления Алеся Михалевича

Экс-кандидат в президенты Беларуси Алесь Михалевич просит Генпрокуратуру «провести проверку и остановить зверства» в отношении людей, содержащихся в следственном изоляторе КГБ. Об этом говорится в заявлении, которое политик направил 28 февраля в Генеральную прокуратуру.

Приводим текст заявления на языке оригинала.

«Нягледзячы на тое, што я, Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, звязаны падпіскай аб неразгалошванні таямніцы следства, я лічу, што мушу распавесці пра тое, што адбываецца з затрыманымі вязнямі ў СІЗА КДБ. Галоўная «таямніца следства» — гэта метады, якія ўжываюцца для таго, каб змусіць людзей падпісаць вымаганыя ад іх паказанні і дэкларацыі. Я лічу, што супрацьзаконныя дзеянні, якія парушаюць не толькі беларускае заканадаўства, але і міжнародныя дамовы, такія як Міжнародная канвенцыя супраць катаванняў, нельга прыкрываць «таямніцай следства».

Як вам вядома, я быў адным з сямі кандыдатаў, затрыманых спецслужбамі пасля падзеяў 19 снежня, і адным з некалькіх дзясяткаў дэмакратычных актывістаў, якія патрапілі пад утрыманне пад вартай у СІЗА КДБ.

Я адмовіўся зачытаць для ТБ заяву асуджэння іншых кандыдатаў. Выклікі да супрацоўнікаў КДБ пачаліся з першых гадзін затрымання, вяліся без адваката, пратакола, з парушэннем усіх працэсуальных нормаў. Прыблізна з 26 снежня ў адносінах да мяне пачалі прымяняцца дзеянні, якія з`яўляюцца катаваннем.

Пры выхадзе з СІЗА КДБ у мяне канфіскавалі дзённік, які я там вёў штодня, але тое, што адбылося, немагчыма сцерці з памяці. Асобныя факты пералічаныя ў дакуманце ніжэй.

Па ўрыўках фразаў, пачутых з-за дзвярэй, я зразумеў, што падобныя дзеянні прарабляюць і з іншымі актывістамі, якія адмаўляюцца даваць вымаганыя ад іх паказанні. Адвакатаў не дапускаюць толькі таму, каб зняволеныя не маглі паведаміць пра факты катаванняў. Я непакоюся пра лёс усіх вязняў, асабліва тых, якія не мелі сустрэчаў з адвакатамі з канца мінулага году. Я разумеў, што тое, што з намі робяць, скіравана на ламанне апазіцыйных лідараў. Для мяне выбар быў паміж двума варыянтамі: альбо застацца пад вартай да суду, альбо зрабіць выгляд, што я згодны выконваць патрабаванні супрацоўнікаў КДБ.

Умовай майго вызвалення стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве. Я свядома пайшоў на гэты крок, і гэта было прадыктавана не ціскам і катаваннем, але жаданнем данесці інфармацыю пра тое, што адбываецца са зняволенымі.

Я адкрыта заяўляю, што ніколі не быў і не буду агентам Камітэта дзяржаўнай бяспекі! Сваёй публічнай заявай я здымаю з сябе абавязак, які быў пазначаны ў паперы.

Я разумею, што ўжо да канца гэтага дня я магу патрапіць назад у СІЗА, і што стаўленне да мяне на гэты раз будзе непамерна больш жорсткім. Але я хачу зрабіць усё магчымае, каб выратаваць тых, хто яшчэ застаецца за кратамі, каб аблегчыць лёс гэтых людзей, каб спыніць катаванні. Я хачу, каб у іх была магчымасць выйсці на свабоду не зламанымі, не стаўшымі на шлях супрацоўніцтва, а перадусім проста жывымі.

У сваім выступе я адмыслова не раскрываю імёнаў супрацоўнікаў і іншых акалічнасцяў следства. Але ўсе незаконныя дзеянні ў адносінах да мяне, разам з указаннем канкрэтных фактаў, я выклаў у заяве, якую накіроўваю ў Пракуратуру, а таксама ў форме, якая будзе накіравана спецдакладчыку ААН па праблеме катаванняў.

Лічу, што пракуратура мусіць правесці праверку і спыніць зверствы.

Разам з тым, я зрабіў падрабязнае апісанне ўсяго, што са мной адбывалася, і накіраваў на захаванне ў надзейнае месца. Гэтыя сведчанні з`явяцца ў публічнай прасторы, у выпадку калі мяне зноў затрымаюць і змесцяць пад варту.

Я зраблю ўсё магчымае, каб знік канцлагер у цэнтры Мінску.

Спосабы здзекаў. «Амерыканка»

1. 10 студзеня «ахоўнікі ахоўнікаў» — людзі ў чорных масках без апазнавальных знакаў — вывалаклі з камеры, сілай пачапілі кайданкі ззаду, паднялі іх так, каб апусціць тварам да бетоннай падлогі. Спусцілі па вінтавой лесьвіцы ў падвальнае памяшканне. Сказалі, выварочваючы рукі за спіной максімальна высока ўверх, пакуль не пачалі хрусцець суставы, што я павінен выконваць усё, што ад мяне патрабуюць.

Трымалі рукі падвешанымі за кайданкі доўга і падымалі вышэй і вышэй, пакуль не сказаў, што буду выконваць усё. Супрацоўнікаў ізалятара пры гэтым не было нават на калідорах.

2. Сістэматычна — па 5-6 разоў на суткі — выводзілі «на обыск» — на асабісты дагляд. Падчас гэтага ставілі голымі «на расцяжку», падсякаючы ногі амаль да поўнага шпагата. Калі падсякалі ногі, адчувалася, як ірвуцца звязкі. Ставілі голымі на адлегласці каля метра ад сцяны, прымушаючы абаперці рукі на сцяну, у памяшканні, дзе тэмпература не перавышала 10 градусаў. Трымалі так па 40 хвілін, пакуль не ацякалі рукі. Некалькі разоў патрабавалі, каб рукі клаў на сцяну далонямі навонкі і так стаяў.

3. Падчас так званага асабістага дагляду ўсіх выганялі ў халоднае памяшканне распранутымі дагала і прымушалі выконваць рэзкія прысяданні па некалькі дзясяткаў разоў. Вязням са слабейшым здароўем падчас гэтага рабілася кепска, але людзей у масках гэта не спыняла.

4. На ноч не выключалі дзённае святло, патрабавалі класціся тварам пад лямпу, забаранялі накрываць твар хусткай, «чтоб видеть лицо». У выніку пачаў псавацца зрок. Загадвалі спаць, павярнуўшыся тварам да «вочка» ў дзвярах, за гэтым сачылі бесперапынна — калі ты паварочваўся ў сне, заходзілі і будзілі, прымушаючы легчы, як загадана. Фактычна гэта вылівалася ў катаванне адсутнасцю сну.

5. Фарбавалі падлогу ў камеры фарбай на ацэтоне і патрабавалі знаходзіцца ў памяшканні, якое фактычна не праветрывалася, да поўнага высыхання фарбы. Такое ўздзеянне доўжылася болей за сорак гадзінаў запар.

6. У саміх камерах тэмпература не перавышала 10 градусаў, ацяплення практычна не было. На сцяне была чорная плесня, якая разрасталася, калі зачынялі фортку.

Паведамілі, што мая камера павінна хадзіць да доктара толькі па чацвяргах (замест прапісанай у правілах магчымасці наведваць па запатрабаванні). Падчас вымярэння ціску доктар забараняў вязню глядзець на апарат, каб той, каму мераюць ціск, не бачыў паказанні. Запісваў гісторыю хваробы ў журнал, зачыняючы яго паперкай. Выганялі на прагулку ў мароз усіх, нават тых, хто запісаўся да доктара, не кажучы пра тых, у каго не было цёплых рэчаў.

Не пускалі адваката, хаця вольныя памяшканні заўсёды былі — мы бачылі пустыя кабінеты па дарозе на ўласныя допыты. (Ніхто з нас не атрымаў магчымасці сустрэцца з адвакатам сам-насам. Гэта было зроблена адмыслова, каб пазбавіць магчымасці распавесці пра катаванні.)

3 камер забралі «Правілы ўнутранага распарадку», бо адміністрацыя парушала гэты дакумент у дзясятках пунктах. «Людзі ў масках» папярэдзілі, што ў выпадку скаргаў ізноў «падвесяць за кайданкі». У перыяд актыўнага ціску мяне выводзілі на так званы вобшук па 8 разоў за дзень.

Грамадзянін Афганістана, які сядзеў у адной камеры са мной і меў досвед знаходжання ў палоне ў талібаў, сказаў, што там няма такой мадэрнізацыі (паказваючы на пасцель і нары), але абыходзяцца з людзьмі там нашмат лепш.

«Валадарка», куды мяне перавялі для таго, каб спужаць (так сказалі ахоўнікі ў масках у «амерыканцы»).

У пракуранай камеры на 8 спальных месцаў 15 чалавек. Спалі па чарзе. Калі змена спаць выпадала ўдзень, то даводзілася выбіраць паміж сном і прагулкай. Падчас вобшуку выводзілі на гадзіну ўсіх 15 чалавек у карцэр плошчай 5 квадратаў, дзе некаторыя гублялі прытомнасць. 3 маім з`яўленнем такія вобшукі пачалі праводзіць кожны дзень, каб настроіць камеру супраць мяне.

 
Погода Минск, сейчас: 
Веб-камера: 21.BY  POGODA.BY 
10.09.2009
АИ-95 АИ-92
АИ-80
ДТ
Лукойл 2780
2470
1900
2220
Глициния 2780
2470
1900
2220
А100 (Хобарт)
2780
2470
1900
2220
Минскавтозаправка 2780
2470
1900
2220
Беларуснефть 2780
2470
1900
2220
Славнефть 2780
2470
1900
2220
United Company
2780
2470
1900
2220

Сегодня

2018-11-16

ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО

DashkevichЛидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы.

Подробнее ...
 
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»

linkyavichusПосол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск должны отыскать способ разговаривать не языком санкций.

Подробнее ...
 
ПАЛІТВЯЗЕНЬ МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ ІДЗЕ КАНДЫДАТАМ У ДЭПУТАТЫ

Statkevich2У Віцебскай вобласці рэгіструюць ініцыятыўныя групы па вылучэнні палітвязня Мікалая Статкевіча ў кандыдаты.

Подробнее ...
 
АЛЕСЮ БЕЛЯЦКОМУ ПРЕДЛАГАЮТ ДАТЬ ПРЕМИЮ САХАРОВА

BelyackiyС таким предложением выступил евродепутат Яцек Сариуш-Вольский из Европейской народной партии.

Подробнее ...
 
ШТЕФАН ФЮЛЕ: ЕС ВЗЯЛ НА СЕБЯ ИНИЦИАТИВУ В КООРДИНАЦИИ УСИЛИЙ МЕЖДУНАРОДНЫХ ДОНОРОВ В ОТНОШЕНИИ БЕЛАРУСИ

FuleЕврокомиссар по вопросам расширения и европейской политике добрососедства Штефан Фюле заявил, что международная помощь «может иметь большое значение для белорусских людей в эти сложные времена».

Подробнее ...
 

Анекдоты

Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше правительство совсем забыло о своем народе...

 
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику:
— Папа, иди посмотри на нашего кота!
— Что такое? Что случилось?
— Он заснул с включенным двигателем!
 

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов