Categories: Культура

Беларускі ПЭН: “Як звольнілі? Прыйшоў нейкі спіс – і ўсё, раз ты ў ім – табе прывет…”

Беларускі ПЭН падсумаваў факты парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры за першае паўгоддзе. Што засведчыў гэты маніторынг падзеяў за апошнія паўгады? Гутарым са старшынёй арганізацыі Таццянай НЯДБАЙ.

– Звальненні «нядобранадзейных» асобная балючая тэма. За першыя шэсць месяцаў 2023 года ў маніторынгу сабраны факты пра звальненні 48 дзеячаў культуры.

– Далёка не ўсе, асабліва на перферыі, спяшаюцца падзяліцца такой інфармацыяй пра сябе, спрабуючы праз такую ананімнасць выгандляваць хоць нейкае працоўнае месца – ясна, што ўжо не па спецыяльнасці. То ці поўная гэта інфармацыя?

– Мы ўзялі яе з адкрытых крыніц і з даследавання схаваных рэпрэсій. Шукаем дадатковыя намаганні для выяўлення і збору фактаў пра гэты від рэпрэсій, але ўсведамляем, што немагчыма адлюстраваць поўню карціну звальненняў у сферы культуры перадусім са згаданай вамі прычыны. Сапраўды, размаўляць многія не хочуць нават на ўмовах канфідэнцыйнасці: «Я не хачу называць іх імёнаў»«Не магу сказаць»«Лепш не буду называць яе прозвішча»  і г. д. Але пра схаваныя рэпрэсіі мы зможам яшчэ, спадзяюся, пагаварыць асобна – неўзабаве апублікуем вынікі даследавання.

У дзяржаўных установах культуры ціск на спецыялістаў татальны, ён проста зашкальвае. Бесперапынна працягваюць , вышукваць тых, хто не адпавядае ідэалагічным патрабаванням, ціснуць, звальняюць або ствараюць умовы для звальнення. Гэта пазбаўляе сферу культуры кваліфікаваных спецыялістаў, а галоўным крытэрам для працаўладкавання становяцца не кампетэнцыі, а лаяльнасць. У выніку мы бачым катастрафічнае падзенне якасці – памылкі на помніках, бо не хапае тых, хто можа вычытаць тэкст, а разам з тым і не хапае адвагі прызнаць гэтую памылку: будуць хлусіць і выкручвацца, што “так і было”, як у выпадку з подпісам Васіля Віткі.

У 2023 годзе падставамі для звальненняў (фармальна часцей аформленага «паводле пагаднення бакоў») або непрадаўжэння кантракта служыла наступнае:

факты затрымання («…ёсць пазнака ў міліцыі пра тое, што затрымлівалі… гэта значыць, там пару гадзін усяго, там нават сутак не было, але…», адміністрацыйнага арышту або крымінальнага пераследу – паводле артыкула «за прагулы»;

подпіс, пастаўлены за вылучэнне Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты ўлетку 2020 года («Проста прыходзіць нейкі спіс – і ўсё, ты ў ім – і прывет»;

«…даносы, якія пішуцца праз прафесійную дзейнасць» ;

ахвяраванні («…данаціў у “экстрэмісцкія” фонды» ;

дыфамацыйныя публікацыі ў дачыненні да каго-небудзь з дзеячаў культуры ў праўладных СМІ, інтэрнэт-каналах і сацыяльных сетках актывістаў.

Але звольніць – гэта, паводле служкаў рэжыма, мала, трэба далейшае жыццё ператварыць у пекла?

– Звальненне з дзяржаўных устаноў стварае для “непажаданых людей” велічэзныя  праблемы. Гэта значыць, ім закрыта дарога ў якую-небудзь дзяржаўную структуру краіны: «Паўвальнялі і далі зразумець, што “вы нікуды больш не ўладкуецеся”» . Вядомыя асобныя выпадкі, калі спецыялісту ўдавалася ўладкавацца ў іншую дзяржаўную арганізацыю, але гэта хутчэй рэдкае выключэнне са складзенага правіла.

Нелаяльных («…хто нязручны») без сораму звальнялі, напрыклад,  у Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура, Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа, Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Полацкім і Беларускім дзяржаўных універсітэтах, ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры і шэрагу іншых устаноў культуры і адукацыі.

Усяго з 2020 года мы зафіксавалі 376 фактаў звальнення паводле палітычных матываў.

Відаць, вы зафіксавалі таксама іншыя формы пераследу?,

– Дзеячы культуры зазнаюць ператрусы, допыты – у КДБ, ГУБАЗіКу, мясцовых РАУС і іншых падраздзяленнях сілавых структур, іх запрашаюць «на размову», на «гутарку» ў пракуратуру. Атрымалі распаўсюд таксама візіты сілавікоў да сваякоў, пагрозы, прымус да запісу «пакаянных» — дзе-дзе, а ў справе ціску і застрашвання сілавікі з ідэолагамі бясконца “крэатывяць”…

Можна згадаць пару “фішак” апошняга часу?

– Вал выклікаў на допыты за ахвяраванні праз інтэрнэт, якія рабіліся ў фонды дапамогі пацярпелым беларусам. Праз пагрозы крымінальным пераследам за фінансаванне «экстрэмісцкай» і «тэрарыстычнай» дзейнасці следчыя «прапануюць» аплаціць суму, звычайна роўную пакуль дзесяціразоваму памеру ахвяравання, на рахунак канкрэтнай установы, або падаюць спіс некалькіх «для самастойнага выбару».

У шэрагу выпадкаў зафіксаваныя спробы завербаваць дзеячаў культуры – ім прапануюць падпісаць дакумент аб супрацоўніцтве і абяцаюць гарантаваць канфідэнцыйнасць, лаяльнасць узамен за  інфармацыю ў будучыні.

Яшчэ адна з нарастаючых практык пераследу і застрашвання – апытанні ў пунктах памежнага пропуску. Працэдура асабліва пільнага надгляду на мяжы падчас вяртання дадому ўсіх дзеячаў культуры, якія ёсць у базе людзей, што прайшлі праз адміністрацыйныя суды, мае паўтаральны характар: «…у мяне таксама 23.34, яны надглядаюць, мытнікі, акт агляду складаюць, але гэта збольшага я б назвала стандартнай працэдурай… гэта такая рэальнасць ужо проста звычайная»). Хоць і яна бывае вельмі рознай: «…мытнікі надглядаюць, пералічваюць грошы – але вось… расказваў, што яго раздзявалі, напрыклад. Ну, гэта з непрыемнага…» ).

Праз «размову» і агляд тэлефона падчас вяртання ў Беларусь цяпер праходзіць у разы больш людзей. Гутаркі на пункце пропуску могуць доўжыцца 40 хвілін і больш.

«Пытаюць, дзе была і навошта ездзіла. Апытанне, якое пераходзіць у допыт, бо чапляюцца за словы і круцяць далей»), цікавяцца сябрамі, сваякамі за мяжой, ва Украіне, глядзяць падпіскі на тэлефоне і г. д.

Вядомыя выпадкі, калі чалавека адпускалі пасля размовы, а праз кароткі час прыходзілі з ператрусам да яго дадому і затрымлівалі.

Як вы класіфікуеце такую практыку?

– Мы лічым яе парушэннем права на свабоду перамяшчэння, што патрабуе асобных дадатковых даследаванняў спецыялістаў у гэтым пытанні.

Тут варта адзначыць сітуацыі з польскай пісьменніцай Маяй Вольных, якую ў студзені не пусцілі ў Беларусь (і забаранілі ўезд у краіну на 20 гадоў), нягледзячы на бязвізавы рэжым, што дзейнічае для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы, і з былой дырэктаркай і выкладчыцай польскай школы, актывісткай Саюза палякаў Беларусі Анжалікай Арэхвай – у чэрвені яе без тлумачэння прычын не выпусцілі з Беларусі.

                                          (Працяг будзе)

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023