КУПІ ПРЭЗЕРВАТЫВЫ — І БУДЗЕШ ТЫ ШЧАСЛІВЫ PDF Печать E-mail
29.05.2011 16:50

Nyauves-columnНацбанк дазволіў закупляць танную валюту для набыцця прэзерватываў. А вось памперсы і падгузкі ў спіс самых неабходных тавараў не трапілі.

Кахаліся Антон і Галя

Яшчэ здавён,

Са школьных дзён.

І вось вяселле адгулялі —

Гудзеў увесь мікрараён.

Жадалі госці «дзетак дзесяць»,

Каб малады імпэт не згас...

Антон ужо ў мядовы месяц

Пачаў выконваць той наказ.

Вядома ж, Галя падтрымала

Яго няўрымслівы імпэт.

Так «працавалі» — ночы мала!

Супынак — толькі на абед.

Калі як след «папрацавалі»

І наступіў, як кажуць, быт,

Прапанавала мужу Галя,

Зрабіўшы клапатлівы від:

— Каб потым не гняла нагрузка

І жыць затым было прасцей,

Давай закупім мы падгузкаў

Для нашых будучых дзяцей.

Ты ж паглядзі: ледзь не ў паперу

Ператвараюцца рублі.

І хоць нядаўна да халеры

Іх на вяселлі нам далі,

Не мецьмем заўтра анічога

З тых абясцэненых банкнот.

Таму ў аптэку нам дарога —

Падгузкаў купім напярод.

Антон Галіне не пярэчыў.

«Каб выканаць гасцей наказ, —

Падумаў ён, — такія рэчы

Згадзяцца для сям’і якраз».

Прыйшлі ў аптэку маладзёны.

Прычым вясельныя рублі

Былі не ў цяжар для Антона,

Хоць нёс іх ледзь не ў кашалі.

Якое ў іх расчараванне!

Выходзіць, што прыйшлі дарма,

Бо тых падгузкаў — ані звання.

Ну аніводнага няма!

Аптэкарка паспагадала

І вынесла камплект для іх.

— Каштуе ён, на жаль, нямала...

Антону як далі пад дых.

Аддаць усе патрэбна грошы,

З якімі ён сюды прыйшоў.

— Ёсць варыянт.

Хоць трохі горшы... —

Аптэкаркі спагада зноў,

І позірк у яе гуллівы. —

Каб быў бяспечным ваш інтым,

Купіце ў нас прэзерватывы.

Амаль што задарма прытым...

Антона абурыла гэта,

І ён аптэкарку абсек:

— У нас зусім другая мэта!

Нам дзеці трэ’ — не толькі секс!

Затым падумаў хвілю дзесьці...

Дый Галя мовіла сама:

— А праўда: ну нашто нам дзеці,

Калі падгузкаў ім няма?

Як спавіваць дзяцей анучай,

Дык лепей іх не мець зусім...

Прыйшлі да згоды: немінуча

Прэзерватывы трэба ім.

Таму аптэкаркі парада,

Як кажуць, трапіла у цэль.

Прэзерватывам Галя рада.

Антон іх нёс «амаль кашэль»...

* * *

А нехта ж праявіў турботы,

Каб скінуць лішні груз з плячэй:

У нас і так зашмат галоты,

Нашто ж яе пладзіць яшчэ?

Са зместам кніг Алеся Няўвеся «Пустадомкi», «Ад аргазму да маразму», «Дзежка дзёгцю», «Адлуп», а таксама з новымі фельетонамі можна пазнаёміцца на сайце: www.alesnauwes.com

Обновлено 05.06.2011 19:51
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов