КРАКОЗІЯ PDF Печать E-mail
07.02.2011 20:43

Nyauves-columnУ замежных тэлесерыялах і трылерах («Турыст», «Шэрлак», «Шпіёнка», «Тэрмінал» і інш.) падзеі ўсё часцей разгортваюцца ў Беларусі. То кінагероі змагаюцца з нашым АМАПам, то замежныя спецслужбы перамагаюць беларускую мафію. У фільме «Тэрмінал» нашую краіну называюць Кракозіяй.

Зусім нядаўна

Шчасце меў такое

На адпачынак з’ездзіць за мяжу.

Цяпер няма ў душы маёй спакою...

Чаму?

Пра гэта вам я раскажу.

Замежны мытнік

Дзве гадзіны недзе

Рабіў у рэчах поўны ператрус,

Калі ён з жахам

Пашпарт мой агледзеў,

Дзе красаваўся надпіс — «Вelarus».

Быў інцыдэнт

Затым яшчэ ў гатэлі.

Ніхто ў мой бок чамусьці не зірне,

Дый засяляць наогул не хацелі,

Як атрымалі пашпарт ад мяне.

І ўвогуле:

Каму я ні паказваў

Свой грамадзянскі гэты дакумент,

Цураліся мяне, нібы праказы.

Быў я няўцямны

І разбіты ўшчэнт.

Французы, англічане, нават немцы

Парой мяне даводзілі да слёз —

Шапталі ўслед чамусьці іншаземцы:

— О, эта беларашэн мафіоз!

Я запытаўся ў сябра, што з Расіі:

— Прычым тут я, шпіёны і спецназ?

— Они ведь нас

Когда-то поносили,

Теперь вот перекинулись на вас.

Считается: у вас там диктатура.

И это отражается в кино.

У европейцев в моде масс-культура.

Для них кино —

Как будто в мир окно.

Страну твою Кракозией назвали —

Мол, ей сродни Зимбабве иль Судан,

Теперь уж вы отмоетесь едва ли,

Надолго сохраните сей изъян...

Вот выборы закончились разгоном...

Всем рассказал об этом «Евро-ньюс».

Европа — сразу с новым лексиконом:

Теперь уже с «дубинками»,

с «ОМОНом»

Она связует вашу Вelarus…

Мяне дабіла «лекцыя» расійца...

І я тады падумаў, не сакрэт,

Што час у эміграцыю прасіцца

З «Кракозіі»

У больш прыстойны свет.

І не таму,

Што там даброт багата

(Іх ёсць і ў нас —

Злаўчыся і вазьмі).

Я пачуваўся быццам вінаваты

У нечым

Перад іншымі людзьмі...

* * *

Выходзіць, мы для свету —

Як пагроза,

Так лічыць міжнародная гурма.

Мы ўжо не беларусы, а кракозы.

І ў тым нічога дзіўнага няма.

Обновлено 14.02.2011 09:04
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов