КАЛІ ХВОРЫ — ЦЯПНЕШ ГОРА PDF Печать E-mail
14.11.2011 19:15

Nyauves-columnМінчукі могуць заключыць дамовы з паліклінікамі, і дактары-тэрапеўты будуць наведваць іх дома (не больш як 12 разоў за год). Яны дадуць кансультацыі, выпішуць неабходныя рэцэпты на лекі. Каштуе такая паслуга... 2 мільёны рублёў.

Дзед Хвядот і бабка Наста

Дажывалі ўжо свой век

І таму хварэлі часта.

— Не жыццё ўжо ў нас, а здзек, —

Так казаў нямоглай жонцы

Недагледжаны стары. —

Ад хваробаў боль бясконцы,

Хоць кладзіся і памры.

Хай зямліца нас накрые,

Там хоць зведаем спакой...

А жылі яны, старыя,

У кватэры гарадской.

Паліклініка ад дома —

На гадзіны дзве хады.

Ды і ў ёй жа, як вядома,

Чэргі доўгія заўжды.

Пэўна, злітаваўся Божа...

Аж не верыў дзед вачам:

Прачытаў, што зараз можа

Доктар іх наведваць сам.

Праўда, трэба два мільёны

Заплаціць ім — грошай кош.

— І чаму такі шалёны

У паслугі гэтай кошт? —

Дзед Хвядот зрабіў разлікі, —

Нам дзяржава пенсіён

Выдае такі «вялікі» —

На дваіх адзін мільён.

Наста зблоціла старога:

— Пакумекай жа, Хвядот:

Грошай і па праўдзе многа,

Ды лячыцьмуць цэлы год!

Нешта выцяглі «з панчохі»

(То на «чорныя часы»),

А яшчэ старыя трохі

Зацягнулі паясы,

І няшчасныя мільёны

Сталі ўласнасцю казны.

— Не хварэцьмем больш да скону! —

Спадзяваліся яны.

І амаль ужо штодзённа

Ці штоночна з той пары

Бегалі да тэлефона

І старая, і стары.

Іх, знядужаных, хваробы

Дапякалі кожны дзень.

То баляць у іх вантробы,

То прастуда, то мігрэнь...

І не дзіва, што праз тыдзень

Агламошыў «Айбаліт»:

— Больш ніхто да вас не прыйдзе —

Вы свой выбралі ліміт.

Калі нават млосна стане,

Не званіце мне зусім.

Тэрапеўт на развітанне

Напісаў рэцэпты ім.

Ад прастуды, ад мігрэні,

Для вантробаў, для спіны...

...У аптэцы на калені

Ледзь не ўпалі ад цаны.

Дзед уладзе шле праклёны:

— Дзе ж нам тыя грошы ўзяць?

За рэцэпты — два мільёны,

А за лекі — цэлых пяць!..

* * *

Хоць і жыць няма жадобы,

Хоць сканаюць без пары,

Ды затое ўсе хваробы

Ім назвалі дактары.

Гонару зашмат у дзеда,

Лічыць ён, што не дурны,

Бо цяпер жа будзе ведаць,

Ад чаго памруць яны.

Са зместам кніг Алеся Няўвеся «Ад аргазму да маразму», «Дзежка дзёгцю», «Адлуп», «Пустадомкi», а таксама з новымі фельетонамі можна пазнаёміцца на сайце: www.alesnauwes.com

Обновлено 22.11.2011 09:32
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов