ПАЗЫКА PDF Печать E-mail
25.04.2011 06:55

Nyauves-columnНа аднаго жыхара Беларусі прыходзіцца ў сярэднім больш за тысячу долараў ЗША (у эквіваленце), калі ўлічыць крэдыты, якія нашая дзяржава ўзяла ў замежнікаў.

...Адну з самых высокіх зарплат у беларусі маюць суддзі.

Антон, прызнацца, і не марыў,

Што «на рублі ўзаб’ецца» ён

(Няма й размовы пра даляры),

Зарплату меў — адзін мільён.

Ды ў недзяржаўнае газеце

Ён прачытаў

(І быў не рад):

Дзяржава наша

Ва ўсім свеце

Напазычала грошай шмат.

Як камень

(Гэта знае кожны!)

Над галавой вісіць крэдыт.

Таму дэфолт прадбачыць можна,

Дзяржава скоціцца ў нябыт...

Гняла Антона думка тая,

Што ўсіх чакае

Пекла-даль,

Бо на асобу прыпадае

Даляраў

Тысяча амаль.

Антон змаркоціўся без меры...

«А дай жа зрэнкі я пратру!

Нашто, самрэч, якой халеры

Мне давяраць правадыру?

Ён абяцае мне з экрана,

Што заўтра будзе светлы дзень.

І я аддана, апантана

Кідаю ў урну бюлетэнь.

І абяцанкі мне — як цацка,

Якую мае немаўля.

Ды, мусіць,

Нешта муціць

Бацька

Улады захавання для...

І што? Гадоў праз дзесяць дзесьці

(А можа, і праз год-другі)

Мае выплочваць будуць дзеці

Прабаляваныя даўгі?

Не па нутру такая справа...

Хай гэты рок мяне міне...

Хачу, каб аддала дзяржава,

Што запазычыла ў мяне».

І з іскам на сваю дзяржаву

Антон пайшоў.

(Во прыклад, люд!)

Але чамусь яго заяву

Не ўзяў для разглядання суд.

Сказаў суддзя:

— Ідзі дахаты,

Бо даказаць свой іск не змог!

* * *

Таго суддзі

Адной зарплаты

Хапіла б,

Каб «адбіць» свой доўг...

Обновлено 01.05.2011 18:50
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить