ДРАМЫ ЛЯ КРАМЫ PDF Печать E-mail
27.03.2012 10:38

Nyauves-columnУ чэргах да крамаў, дзе прадаецца так званае «сацыяльнае малако» (таннейшае), часта ўзнікаюць бойкі, даводзіцца нават выклікаць міліцыянтаў.

Аднойчы ранкам дзед Гаўрыла

Купіць надумаў малака.

Ля крамы ўжо чарга бурліла —

Людзей стаяла талака.

На іх Гаўрыла зыркнуў гнеўна

І вылаяўся:

— Маць тваю!..

Гадзіну цэлую, напэўна,

Я тут змарную, прастаю.

Пакуль прысунуся к прылаўку,

І барада ўжо адрасце…

Во любіць наш народ халяўку!

І дзед прыстроіўся ў хвасце.

І паступова ў дзеда ззаду

Чарга расла, нібы змяя.

У ёй ні злагады, ні ладу,

А крыку болей удвая.

Салёных слоў пачуў нямала:

— Як будзеш лезці, плюну ў плеш!

— Вас тут, здаецца, не стаяла!

— Абоўдзіла, куды ты прэш?!

За гэтай слоўнай перапалкай

У ход пайшлі і рукі ўслед.

Хлапцу сваёй кульбакай-палкай

Агрэў па карку нейкі дзед.

Хлапец схапіў дзядка за грудзі

І, як пшаніцы мех, трасе.

Дзядок крычыць:

— Ратуйце, людзі!

Ды ў іншы бок глядзяць усе.

Мажная дзеўка-маладзіца

Бабульку адпіхнула ў снег.

І тая — плюх! — на ягадзіцы,

Чым падняла зларадны смех.

Пануе той, хто мае сілы —

Не лямантуй і не крычы.

Старая рукі запусціла

Той маладзіцы ў касмачы.

Усе правы свае качаюць,

Таўхаюцца — стары й малы.

А дзве кабеціны ў адчаі

Пабеглі ў дворык па калы.

Чарга, як вулей, закішэла,

Крый божа, здарыцца бяда…

Сюды прыбегла з райаддзела

Міліцыянтаў чарада.

Імкнуліся натоўп шалёны

Уціхамірыць як мага,

Але фуражкі і пагоны

Зрывала буйная чарга.

Таму падумаў дзед Гаўрыла:

«Стаяцьму — адаб’юць мазгі.

Пайду я лепш куплю «чарніла»:

І дзешавей, і без чаргі».

Алесь НЯЎВЕСЬ

Обновлено 03.04.2012 11:20
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов