РЗАЛЬНАЯ ПАЛІТЬІКА PDF Печать E-mail
12.11.2009 09:39
Zakonnikov-columnЗ павагай і ўдзячнасцю адношуся да намаганняў палітыкаў, дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў навукі, культуры, мастацтва, звычайных грамадзян па дэмакратызацыі жыцця ў Беларусі. Гэта тычыцца суайчыннікаў і людзей ва ўсім свеце. Але з агаворкай — тады, калі яны займаюцца гэтай высакароднай працай шчыра, калі дзеля асабістай выгады не выдаюць яшчэ толькі намроенае, жаданае за сапраўднае, рэальнае.

Чалавеку ўвогуле ўласціва быць заўсёды ў стане надзеі, лёгка ўкручвацца ў нейкія новыя, нібыта пат-рэбныя ідэі, пачынанні, праекты. Для прагрэсу — гэта добра. Але часта за прыгожымі, шматабяцаль-нымі словамі нас чакае малы або вялікі падман.

У 1924 годзе ў паэме «Русь уходящая» Сяргей Ясенін напісаў: «Я знаю, грусть не утопить в вине, Не вылечить души Пустыней и отколом. Знать, оттого так хочется и мне, Задрав штаны, Бежать за комсомолом».

Вялікі рускі паэт у кан-цы нядоўгага жыцця адчу-ваў сябе «самым ярост-ным попутчиком» новага ладу. Аднак рэальнае ажыццяўленне бальшаві-камі камуністычных ідэй давяло мілы сэрцу край да разгулу грамадзянскай вайны, да разрухі. Пазней на месцы царскай Расіі з’явілася мілітарысцкая дзяржава, дзе не прыйшоў абяцаньі ы ладай дабрабыт, дзе ў вніку сталінскага генацыду былі знішчаны мільёны людзей. А ўрэш-це СССР разваліўся.

Пасля знікнення савец-кай імперыі даўняя хваро-ба пад назвай уладаманія вырасла ў эпідэмію, стала не менш небяспечнай, чым свіны грып, які сёння атакуе чалавецтва.

На Захадзе дэмакра-тычная сістэма, якая ставіць заслон перад узур-пацыяй ўлады, складвала-ся дзесяцігоддзямі. А мы яшчэ не выйшлі з аднаго таталітарызму, як акунуліся ў новы, больш прымі-тыўны і гнюсны.

Палітыка, улада сталі бізнесам. Практычна няма ніводнага «слугі народа», чалавека пры пасадзе, які не быў бы сустаршынёй савета дырэктараў нейкай фірмы, аб’яднання, кан-цэрна, уладальнікам ак-цый. Нездарма ў нас і за мяжой па незалежных СМІ гуляюць лічбы шматміль-ярдных рахункаў кіраўнікоў дзяржаў постсавецкай прасторы, самым «бед-ным» сярод якіх выглядае былы прэзідэнт Малдовы У. Варонін з адным мільяр-дам долараў. Праўда, яго суайчыннікі, з якімі я ня-даўна сустракаўся, кажуць, што не трэба лічбу пры-меншваць.

У Беларусі важнейшыя чыноўнікі, сілавікі маюць ад «усётрымальніка» крэ-дыты пад нулявы працэнт для будаўніцтва шыкоўных кватэр, катэджау атрымл-іваюць амаль еўрапейскія зарплаты, а затым — пенсіі. Гэта найбольшы стымул для вернага слу-жэння. Ім ёсць за што быць заядлымі, адданымі цэр-берамі гвалтоўнага ладу, па-халуйску стаяць навы-цяжку, выконваць любую каманду А таму разарваць замкнутае кола аўтарыта-рызму вельмі цяжка.

Заходнія палітыкі — людзі спрактыкаваныя. Яны дасведчаней за сваіх абывацеляў, многія з якіх не чулі пра Беларусь, не ведаюць, дзе яна знаход-зіцца, або ўпэўнены, што па тутэйшых вуліцах ход-зяць мядзведзі.

Але некаторыя «дэмак-ратызатары», прыязджаю-чы ў нашу краіну, бачаць на высокім троне, у ніжэйшых крэслах чыноўнікаў не ў звярыных шкурах, з дубі-намі ў руках, а ў фран-цузскіх, італьянскіх гарні-турах, са швейцарскімі гадзіннікамі за тысячы еўра на запясцях, чуюць ліслівыя дыфірамбьі у свой адрас, запэўніванні ў правядзенні гуманістыч-най палітыкі, а таму дума-юць, што маюць стасункі з людзьмі, на якіх цывіліза-цыя распаўсюдзілася не толькі ў плане знешняй абгорткі.

Калі б яны хоць адзін дзень паездзілі па глыбін-цы, пасядзелі ля беларус-кага тэлевізара, то пачулі б пра ЗША, Еўропу, а маг-чыма і пра сябе асабіста шмат «цікавага». Ім і ў га-лаву не можа прыйсці, што ў вочы можна абяцаць, гаварыць адно, а рабіць — адваротнае.

Палітыка ў дачыненні да Беларусі зрабіла ўхіл у бок прагматызму. Краіна нібыта застаецца аб’ектам дэмакратызацыі, але най-перш разглядаецца ў якасці «транзітнага калідо-ру», рынку для вытвор-часці і сбыту, а я дадаў бы яшчэ — афшорнай зоны.

Міжнародная суполь-насць сама стварае ўмовы для беларускай аўтакра-тыі, каб ёй можна было дзейнічаць з пазіцыі сілы, займацца шантажом.

Пры такой «рэальнай палітыцы» аўтарытарны рэжым можа існаваць яшчэ шмат гадоў. Яго гвалтоўная сутнасць, скіраваная на бясконцае ўтрыманне ўлады шляхам выкарыстання адміністра-тыўнага рэсурсу, сілавых структур, на падаўленне народнай ініцыятывы і волі, на прапагандысцкае замбіраванне насельніцт-ва, забяспечвае ўнутранае самазахаванне. Зрабіць краіне эканамічную пад-порку, больш-менш прыс-тойны знешні выгляд дапа-магае матэрыяльная і ма-ральная падтрымка з Ус-ходу і з Захаду. У такіх умовах, лавіруючы паміж дабрадзеямі-канкурэнтамі за ўпльіу на Беларусь, рэ-жым прыстасоўваецца як да «ізаляцыі», так і да «ўцягвання ў дэмакратыю» праз сумесныя эканаміч-ныя праекты, гандаль з Еўропай. Але мяняць сваю сутнасць ён не збіраецца.

Самым негатыўным лічу тое, што з «рэальнай палітыкі» выпадае бела-рускі народ. Запэўніванні расійскіх і еўрапейскіх чы-ноўнікаў, што дапамога ідзе не ўладзе, а простым людзям, не адпавядаюць праўдзе. Яны не хочуць бачыць і разумець, што за так званай «стабільнас-цю», якая іх задавальняе, стаяць сотні тысяч пакале-чаных чалавечых лёсаў. Боўтацца ў балоце аўтары-тарызму, каб мець ад ус-ходніх і заходніх апекуноў эканамічныя падачкі для стабільна жабрачых зарп-лат, пенсій і стыпендый, — гэта яшчэ не азначае жыць па-чалавечы. Ва ўмовах, калі народ адпрэчаны ад улады, калі няма свабод-ных, адкрытых выбараў, незалежных СМІ, непад-кантрольных судоў, гра-мадзянская супольнасць у Беларусі ніколі не народз-іцца. А без гэтага — няма будучыні!

Я ўпэўнены, што не-справядлівыя падыходы ў палітыцы трэба рашуча мяняць. У сувязі з гэтым цытую радкі задзірыстага рускага паэта Яўгена Еўту-шэнкі:

«Как высоко ни восседай,

Величья заду трон не дарит.

Народ — великий государь,

Когда все вместе государят».

Завяршаючы роздум, з усмешкай зазначу, што ісці да перамогі дэмакратыі шляхам легітымізацыі і ўмацавання таталітарнага рэжыму — гэта нешта за-надта экстравагантнае ў сферы ліберальнай палі-тыкі. Калі назіраю мітусню асобных еўрапейскіх чы-ноўнікаў, то ўспамінаюцца словы не С. Ясеніна, а таго ж Я. Еўтушэнкі: «И мне не хочется, задрав штаны, бежать вослед за этим комсомолом». Іхняе шчы-раванне нагадвае бута-форска-лозунгавую дзей-насць па святах расійскай моладзевай арганізацыі «Наши» і мясцовага БРСМ.

У маім разуменні рэ-альная палітыка з боку дэ-макратычнай міжнароднай супольнасці не павінна грунтавацца толькі на эка-номіцы, адкідаючы свабо-ды і правы чалавека. Трэ-ба выкарыстоўваць матэ-рыяльны і фінансавы «пернік», а таксама іншыя разнастайныя метады, у тым ліку і сілавыя. Аўтары-тарны рэжым іх разумее значна лепш.

У адваротным выпадку ўладу, якая зажэрлася, зарвалася, да канца аха-мела, можа памяняць на-роднае ўзрушэнне знізу Але тут ужо спрацоўваюць законы не маралі, не пал-ітыкі, а фізікі.
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов