ХЛУСЯЦЬ, ЯК ЗВЫЧАЙНА! PDF Печать E-mail
18.11.2009 16:02

Zakonnikov-column
Пачынаю
роздум з фразы, якая часта гучыць у грамадстве: «Начальнікі хлусяць, як звычайна!». Пасля абвяшчэння на тэрыторыі былога СССР новых дзяржаў прайшло амаль два дзесяцігоддзі. Але да гэтага часу няма праўдзівай інфармаванасці людзей. Раней яны прачыналіся і клаліся спаць пад «спевы» СМІ пра «савецкі рай», які ім забяспечвае Палітбюро ЦК КПСС начале з верным ленінцам 1. Цяпер у аўтарытарных краінах адначасова баюном і героем казак, які нясе народу «шчасце», стаў галоўны вертыкальшчык.

Асаблівую эмацыянальнасць набьілі справядлівьія абвінавачванні ў хлусні, іншьія прэтэнзіі да беларускай улады ў апошнія тыдні, калі пачалася эпідзмія свінога грыпу Прычына ёсць. Hi ўадной краіне свету праўду пра наступ небяспечнай хваробы не хавалі, рьіхтаваліся, як гэта дазвалялі магчьімасці, да прафілактыкі і лекавання людзей. Напрыклад, у Расіі распрацоўвалі вакцыну, нарошчвалі выпуск патрэбных прэпаратаў, закуплялі лекі за мяжой. Пра свіны грып ведалі і ў Беларусі. Яго упаміналі на курсах і семінарах медыкаў у СМІ. Але толькі мімаходзь! А як жа — у нас «стабільнасць і росквіт»! Калі кіраўнік кажа, што ў краіне ні эканамічнага крызісу, ні эпідзміі грыпу быць не можа, то іх і не будзе.

«Смажаны певень» дзеўбануў уладу ў адно месца, калі памерла жанчына з Драгічына, а хваля захворванняў рэзка пайшла ўгару. Інфармацыйны голад і чарговыя хітрьікі чыноўнікаў справакавалі паніку. Людзі кінуліся ў аптэкі. Выявілася, што ў краіне няма ў дастатковай колькасці не толькі якасных замежных лекаў, але і просценькіх айчынных прэпаратаў, мазі, марлевых павязак. Вынікам замоўчвання небяспекі, кансультатыўнай і медыцынскай непадрыхтаванасці да яе стала тое, што ў Беларусі працэнт памерлых ад колькасці хворых аказаўся самым высокім — 8,2 працэнта.

Сусветная арганізацыя здароўя (САЗ) назвала нашу краіну найбольш закранутай эпідэміяй разам з Афганістанам, Манголіяй, Украінай, куды ААН тзрмінова накіравала эфектыўныя лекавыя прэпараты. Яшчэ ў пералік трапілі Азербайджан і Кіргізія.

Па апошніх звестках ЗША ад свінога грыпу у свеце памерла больш 4000 чалавек, у тым ліку 500 дзяцей. Сітуацыя трывожная. А беларуская ўлада працягвае дурную гульню ў «кошкі-мьішкі» з эпідэміяй. Афіцьійна аб’явілі — зарэгістравана 165 выпадкау захворвання, пры абследаванні 19 памерлых у 7 знойдзены вірус грыпа А/Н1N1. У той жа час з рэгіёнау краіньі паступаюць звесткі пра шматлікія вьіпадкі смерці людзей ад атыповай пнеўманіі.

Беларускія чыноунікі і медьікі стараюцца супакоіць насельніцтва тым, што эпідэмія пайшла на спад, маўляў баяцца няма чаго. У гэтым зноў выяўляецца злачынная няўвага і абыякавасць да людзей. А праўда такая — свіньі грып будзе мець яшчэ некалькі хваляў Напрыклад, кіеускія медыцынскія эксперты прагназуюць, што ў 2009 І 2010 годзе ім перахварэе кожны чацвёрты жыхар Украіны. Так што даваць «адбой» ранавата.

Калі кіраунік краіньі па-пулісцкай заявай пра свет, які то кукарэкае, то вішчьіць па-свінячы, то хутка замяўкае, хоча заспакоіць грамадзян, сказаць, што ад эпідэміі можна адбіцца шапкамі, ён паступае цынічна. Гэтым самым абражаецца памяць пра памерлых суайчыннікаў сярод якіх — цяжарныя жанчыны, дзеці.

Сістэма хлусні, якая пануе ў Беларусі, вырасла з мінулага. Пачалося з таго, што план першай пяцігодкі СССР недавыканаў амаль на чвэрць. Што рабіць? Без сумнення заняліся прыпіскамі! Такая практыка працягваецца і сёння.

У гэтым шэрагу абавязкова трэба ўспомніць хлусню ў СССР, звязаную з Чарнобыльскай катастрофай. Улада і цяпер замоўчвае драматычную

сітуацыю з павелічэннем колькасці захворванняу шчытападобнай залозы у дзяцей, сардэчна-сасудзістьіх, анкалагічньіх хвароб. Няма комплекснай праграмы аховы здароўя людзей у зоне радыеактыунага забруджання.

Еурапейскі саюз хоча дамагчыся змены палітьічнай сітуацьіі ў Беларусі у лепшы бок, дэмакратызацьіі нашага грамадства «праз уцягванне афіцьійнага Мінску ў фінансавьія і эканамічньія праграмы». Але, ведаючы прыроду аўтакратычнага рэжыму знутры, у мяне на гэта вялікага спадзявання няма.

Аўтарытэтны сацыёлаг Ральф Дарэндорф некалі прывёў разлік, заснаваны на лічбе 6. Ён сказау што ва Усходняй Еўропе можна за шэсць месяцаў змяніць палітьічны лад. Прыкладна шэсць гадоў трэба затраціць, каб навесці парадак у эканоміцы. А для таго, каб стварыць грамадзянскую супольнасць, патрабуецца не менш 60 гадоу

Наколькі складана чалавеку змяніць пасля сацьіялістьічньіх гадоў пазіцьіі, спосаб мыслення і ўспрымання — сведчыць дваццацігадовьі нямецкі вопыт. У 1974 годзе я наведау ГДР, убачыу яе палітычныя і сацыяльныя рэаліі. Потым, у лістападзе 1988 года, трапіў у ФРГ у складзе дэлегацьіі Савецкага камітэта міру, якая арганізоўвала дапамогу пацярпелым ад Чарнобыльскай катастрофы. Пасля разбурэння Берлінскай сцяны І уз’яднання нацьіі давялося быць на

нямецкай зямлі ў жніуні-верасні 1990 года і неаднаразова пазней. Бачыў многае: эйфарыю, здаровы і крайні песімізм. Назапасіліся факты і лічбы, каб зрабіць высновы.

Пачынаючы з канца 1989 года і да сярздзіньі 90-х гадоу былая ФРГ уклала ў развіцце тэрыторыі былой ГДР 800 мільярдаў марак. Гэта болей, чым сумарная дапамога Захаду усёй Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Безумоўна, вьінікі ад рзалізацьіі сродўкаў ёсць, але не тыя, якія чакаліся. Аб’яднанне не адбываецца механічньім шляхам. Трэба час, каб пазбавіцца ад вялікага спаду, які адбыўся у свядомасці замбіраваньіх людзей.

Акрамя таго, свет і паводзіны людзей у ім памяняліся. Калі б мы ведалі праўду пра сучасныя здзелкі, якія заключаюцца у палітьіцы, эканоміцы, то здзівіліся б, якое тут існуе пачварнае перапляценне патрэб асобных дзяржаў з меркантьільньімі інтарэсамі транснацыянальных карпарацый, кампаній, з асабістьімі планамі абагачэння палітьікау чыноўнікау сілавікоў алігархаў і проста бізнесоўцаў арганізаванага крьіміналітэту.

Вось прыклад абсурднасці ў сучасным жыцці. Кіраўнік Беларусі заяўляе на увесь свет, што даў каманду сфальсіфікаваць вынікі галасавання на выбарах. Скандал! У нас гэта прымаецца. А Еўропа, як і абарыгены, закрывав вочы, упарта, як малое дзіця, спадзяецца на паляпшэнне ў Беларусі сітуацыі з выбарамі пры цяперашняй уладзе.

Побач з выказваннямі пра хлусню начальнікаў гучыць яшчэ адна фраза: «Всем всё понятно!». Вось тут я не згодзен. Не, грамадзяне Беларусі Да гэтага часу многія з вас нічога не зразумелі. Вы спакойна прынялі хлусню пра рускіх, якія «сидели на чемоданах», пра «вшивых блох» і «отморозков», а таму дзяржава і самі сталі маёмасцю аднаго чалавека. Вы хлусіце сабе, калі гаворыце, што цяперашняму кіраўніку няма замены. Гэтым апраўдваеце свой страх і ляноту...

Сёння жыхары планеты Зямля падобны на матросаў карабля, які трапіў у цэнтр урагана. Вакол бушуе акіян хлусні. Калі не змагацца з ім, не выключана, што ён паглыне, знішчьіць як сумленных людзей, так і саміх фарысеяў якія яго ствараюць.

...Ад рэдакцыг. кнігі Сяргея Законнікава «Насустрач» (публіцьістьіка, эсэ) І «Дол» (вершы і паэмы) ёсць у кнігарні «Акадзмічная кніга» (пр. Незалежнасці, д. 72), у офісах БНФ (пр. Машэрава, д. 8), ТБМ (вул. Румянцава, д. 13).

Обновлено 18.11.2009 16:21
 

Комментарии  

 
0 #1 @н@рхiстЪ 18.11.2009 23:15
самое страшное в том, что у власти оказались те, - кто в ссср был на должности - подай, принеси , вполне ей довольствовался и не претендовал на большее.
и в одночасье стали элитой государства.
не бывает из ....а пана....
Цитировать
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов