ШТО НАПЕРАДЗЕ? PDF Печать E-mail
08.01.2010 17:30
Zakonnikov-columnЯкой бачыцца яна тутэйшым грамадзянам? Як успрымаюць яе людзі з блізкага і далёкага замежжа? Што чакае дзяржаву і грамадства наперадзе?
Святы падабаюцца ўсім. Асабліва такія, як сустрэча Новага года, Каляды. У падрыхтоуку да іх, якая ўзнімае настрой не менш, чым дзейства, укручаны і дарослыя, і дзеці. Але ў любога свята ёсць негатыўная рыса — яно хутка заканчваецца. Пасля забаўляльных тэлеканцэртаў, відовішчаў, радасных застольных тостаў, зіхатлівых салютаў людзям даводзіцца зноў закасваць рукавы, акунацца ў будзённасць.

Канец старога года і пачатак новага — гэта пара, калі чалавеку трэба азірнуцца на пражытае, агледзецца вакол сябе перад рыўком у будучыню, у невядомасць. Ужо амаль два дзесяцігоддзі на планеце існуе Рэспубліка Беларусь. Якой бачыцца яна тутэйшым грамадзянам? Як успрымаюць яе людзі з блізкага і далёкага замежжа? Што чакае дзяржаву і грамадства наперадзе?

Пабудова суверэннай дзяржавы ў сучасных умовах патрабавала абсалютна новых падыходаў у знешняй і ўнутранай палітыцы, у развіцці рынкавай эканомікі, нацыянальнай навукі, адукацыі, культуры, усталявання свабоды і дэмакратыі, умацавання грамадзянскай супольнасці. Але рэжым, які ўтульна атабарыўся на беларускай зямлі ў 1994 годзе, пайшоў іншым шляхам. Ён захоўвае ў падмарафечаным выглядзе былыя камандна-адміністратыўную і ідэалагічную сістэмы, у эканоміцы выціскае ўсё магчымае з састарэлай, немадэрнізаванай савецкай матэрыяльнай базы, а ў дачыненні да грамадства праводзіць палітыку таннага папулізму і прымітыўнага абдурвання. Пакуль што, выкарыстоўваючы геапалітычнае становішча краіны, ён лавіруе паміж Усходам і Захадам, «доіць» як расійскіх аўтакратаў, так і еўрапейскіх дэмакратаў і такім чынам выжывае.

Частка беларусаў верыць нагляднай агітацыі, пастаяннай афіцыйнай балбатні пра «моцную, квітнеючую Беларусь», пра «заможнае жыццё народа», хоць гэта не адпавядае рэальнасці. Тут няма нічога дзіўнага, бо ў краіне вядзецца масіраванае замбіраванне людзей.

Прывяду прыклад таго, як татальная хлуслівая прапаганда можа эфектыўна ўздзейнічаць на розум нават высокаадукаванага чалавека. У 1932 — 1933 гг. у многіх рэгіёнах СССР панаваў страшэнны голад. Сціплым было харчаванне людзей і пасля трагедыі. Але вясной 1939 года ў адной з маскоўскіх кватэр вядомыя пісьменнікі ўзнімалі чаркі і пілі за Іосіфа Сталіна, як за чалавека, «благодаря которому у нас супы не из ворон». У газетах тады пастаянна пісалі пра «голад на Захадзе».

У свой час я зацікаўлена чытаў артыкулы, кнігі эканаміста, акадэміка Т. Заслаўскай. Нядаўна з радасцю даведаўся, што Таццяна Іванаўна такая ж сумленная і ў сваіх успамінах. Вось радкі, якія дзяўчына запісала ў дзённіку ў 1945 годзе: «…У нас нет ни одного факта в руках, у нас нет живого материала. И потом, в Москве мы получаем очень неплохие пайки, которых киевляне, саратовцы и туляки не видят. «Значит, — решаем мы, — дело идет на поправку… Ах, как стыдно!.. Нет, я не буду больше так гадко и конфетно болтать о «возрождении» страны… И дело вовсе не в том, что она не возрождается, что я лгала, а в том ужас, что я не знаю».
А ці забяспечаны праўдзівай інфармацыяй грамадзяне сучаснай Беларусі? Не! Мы ніколі не будзем ведаць шмат чаго, што адбываецца ў міжнародных стасунках і ва ўнутраным жыцці краіны. Нас зноў змушаюць прымаць высновы, спушчаныя зверху, і падбіраць факты, якія пацвярджаюць іх. Хоць усё павінна быць наадварот: ад аналіза, асэнсавання канкрэтных фактаў трэба ісці да высноў.
Але, нягледзячы на татальную закрытасць, на маскіроўку, незашораныя суайчыннікі і свабодныя ад сувязей з беларускай уладай людзі за мяжой бачаць, што палітыка рэжыму нагадвае пятлянне, прыжкі зайца, які ўцякае ад смяротнай небяспекі. За пераможнымі рапартамі хаваецца разгубленасць ад таго, што яму даводзіцца браць на ўзбраенне праграмы, акрэсленыя яшчэ ў 90-х гадах мінулага стагоддзя Беларускім Народным Фронтам…
Беларускія ўладары не надта адрозніваюцца ад ранейшых дыктатараў, напрыклад, ад румынскай «маці нацыі» Елены і «бацькі» Нікалае Чаушэску. Тыя, седзячы на троне, стараліся ўсялякімі спосабамі папоўніць сваё багацце. Напрыклад, з кожнага яўрэя, які выязджаў з краіны ў Ізраіль, «здзіралі» па 2000 долараў. А ў нас чыноўнікі паспяхова практыкуюць самыя розныя паборы, штрафы, абдзіранне на мытнях і г.д.
У 1922 годзе бальшавік-інтэлігент, выпускнік Сарбоны, бацька першага і адзінага ў гісторыі СССР канвертуемага рубля, народны камісар фінансаў Рыгор Сакольнікаў, гледзячы на савецкую рэчаіснасць, сказаў: «Кажется, все превратилось в единую бестолковую канцелярию, в которой все происходит не для дела, а только для угождения отдельным лицам». Разумнага чалавека, выдатнага палітыка і эканаміста па загаду Сталіна ў 1939 годзе расстралялі. Але тое назіранне Сакольнікава актуальнае і для сучаснай Бела-русі.
Пакуль што ў нас няма сапраўднай незалежнай дзяржавы, а ёсць толькі яе імітацыя. У мільёнаў беларусаў прапала адчуванне сваёй Айчыны, яны не разумеюць, што будуюць. Гэта вьнік таго, што сама улада не прымае на сябе цяжар адказнасці за ўмацаванне нацыянальнай дзяржавы, жыве адным днём. Успомніце — куцы дзеліся тысячы чыноўнікаў якія бьілі «на кані», кляліся ў адданасці Беларусі? Адзін з іх у парыве халуйства нават парваў на шматкі гістарьічньі нацыянальны сцяг Яны цяпер у Расіі, у іншьіх краінах паспяхова займаюцца бізнесам. Чаму не тут? Вы скажаце, што жыць у нашай дзяржаве ім не даў сам кіраўнік? Але гэта толькі маленькая доля праўды. Іхні хвалёны патрыятызм ляжыць у кашальку з грашыма...
Апошнім часам з кіраўніка краіны лепяць вобраз пераможцы зканамічнага І фінансавага крызісу што з’яўляецца блефам. Калі б не замежныя крэдыты, то святочныя сталы беларусаў былі б пустымі. Каб паказаць нейкія дасягненні рэжыму, у навагоднім віншаванні вышэйшы чыноўнік палымяна расказваў як растуць мікрараёны ў гарадах і аграгарадкі. Але якога узроўню жыццё віруе ў новых І старых дамах? Пытаюся таму што ўлада аб’явіла бягучы год, як практыкавалася ўсавецкі час, годам якасці. Што ж, дэклараваць можна многае, але цяперашняе рэальнае паніжзнне зарплат, пенсій, стыпендый, значнае павышэнне цэн свед-чаць, што просты чалавек застаецца галоуным аб’ектам зксплуатацыі І гвалту аутарытарнай сістэмы.

Разумею, што ў першыя дні пасля навагодняга свята ў многіх суайчыннікаў баляць галовы, настрой не з лепшых. Тым не менш, жыццё падштурхоувае да сур’ёзных думак.

Што ж наперадзе? Па настроі айчынных І замежных экспертаў, палітолагаў, журналістаў (прытым як афіцыйных, так І незалежных!) мне бачна, што яны згадзіліся з трываласцю аўтарытарнага рэжыму, з перамогай на будучых выбарах цяперашняга кірауніка. Гэтае меркаванне блукае І ў народнай масе.

Але у такім выпадку наша адставанне ад развітьіх краін свету стане яшчэ большым. Мы катастрафічна спазняемся на цягнік дьшамічнага палітычнага і эканамічнага развіцця. Дзеля таго, каб спазненне не стала для дзяржавы, для народа трагічным, непапраўным, нам трэба брацца за розум, не спадзеючыся на ўсходніх І заходніх «дабрадзеяў», сваімі сіламі папраўляць сітуацыю.


 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов