ВІНАВАТЫЯ ЗНОЙДЗЕНЫ PDF Печать E-mail
07.02.2010 09:47

Zakonnikov-column

Сяргей ЗАКОННІКАВ - Пункт гледжання

Звычайна лісты і тэлефанаванні, якія ідуць да мяне, не выходзяць за межы здаровага сэнсу. У іх суайчыннікі просяць дапамагчы, раяцца па пэўных праблемах, нешта прапануюць або дзякуюць за роздумы. Але, часам, пошта, тэлефон падносяць такія меркаванні?сюрпрызы, што міжволі думаеш: «Як шмат яшчэ лухты месціцца ў галовах нашых людзей!»

Беларуская завядзёнка апраўдваць свае беды пастаяннымі падкопамі нейкіх зламыснікаў існуе даўно. Адкуль яна ўзялася — старэйшаму пакаленню добра вядома. Знакаміты рэвалюцыянер, адзін з кіраўнікоў Краіны Саветаў Леў Троцкі запісаў у дзённіку: «Каменев рассказывал мне, как они втроем — Сталин, Каменев и Дзержинский — в Зубалове (на даче Сталина) вечером 1923 (или 1924?) года провели день в «задушевной беседе за вином» (связала их открытая борьба против меня). После вина на балконе заговорили на сентиментальные темы о личных вкусах и пристрастиях, чтото в этом роде. Сталин сказал: «Самое лучшее наслаждение — наметить врага, подготовиться отомстить как следует, а потом пойти спать».

Бальшавіцкія правадыры, нагнятаючы на грамадзян страх, не стамляліся паўтараць, што СССР будуецца з вялікімі цяжкасцямі, у варожай аблозе. Гэты тэзіс не знік нават пасля стварэння краін, якія аб’ядналіся ў лагер сацыялізму. Аўтарытарны рэжым у Беларусі карыстаецца той жа ідэалагічнай схемай: насельніцтву праз СМІ, сістэму прапаганды ўбіваецца ў галовы прымітыўная думка, што найлепшым сябрам, ратавальнікам народа з’яўляецца ўлада, якая прыйшла «надоўга і ўсур’ёз», а навокал — і ўнутры краіны, і за яе межамі — скрозь сядзяць нядобразычліўцы і ворагі.

У лісце з г. Мазыра (аўтарскае напісанне захоўваецца, выпраўлены толькі арфаграфічныя памылкі і расстаўлены знакі прыпынку) сказана: «Спадар Законников, хочу, чтобы читатели «СНплюс» обратили внимание на некоторые вопросы нашего бытия. /…/

Еще задолго до А. Г. наши купи-продай завалили рынки китайскими товарами. Может, поэтому и А. Г. надумал вслед за товаром брать и китайцев. Может, китайцы, как в России, подкупают чиновников (СМИ РФ), а может, это наш особый путь развития — добровольно стать колонией Китая. /…/

Лучшие умы, которых Вы прославляете, сделали разруху, а другие умы совсем сдадут. Уж лучше сдали бы американцам. /…/

Сп. Законников, знаю, что Вы патриот, но Вы больше в прошлом, /…/ да Вы и пишете только скорее для интеллигенции. В России на эту тему пишут академики, писатели, журналисты, а толку что, а я без имени. Хотелось бы, чтобы и у нас этот вопрос подняли».

Вось табе і на! Яшчэ адзін вораг знойдзены. Можна пасмяяцца над такім экзатычным страхам чытача, над яго блытана выкладзенымі думкамі, якімі стракаціць ліст. Аднак, весяліцца не выпадае, калі ўспомніш, што галовы большай паловы жыхароў Беларусі запоўнены прапагандысцкімі клішэ, ворагаманіяй, трызненнямі. Калі б гэта было не так, то мы даўно не сядзелі б пад цемрашальскім дыктатам, а мелі б у дзяржаве разумную грамадзянскую супольнасць, змяняльную ўладу, незалежныя парламент, суды і СМІ, маглі б без цяжкасці абараніць свае правы і свабоды. Не будзем чапаць «захопнікаў-кітайцаў», а ўважліва глянем на саміх сябе. Цяперашняя ўлада і яе піяршчыкі любяць выхваляцца. Маўляў, у Беларусі знаходзіцца «цэнтр Еўропы», амаль што «пуп Зямлі». Краіна квітнее. А народ — найлепшы ў свеце.

Вертыкальшчыкі ведаюць, што робяць, калі падхвальваюць электарат. Гэта падпорка пад іхнія крэслы. Згадаем, як дзяруць горла за ўладара, якія геройствы прыпісваюць яму задураныя дзядзькі і цёткі ў вёсцы, у горадзе. Следам за ідэолагамі самі простыя беларусы таксама любяць пагаварыць пра перавагу над іншымі. Аднак, яны забываюцца на тое, што разумныя людзі свету даўно зрабілі выснову: чалавек, які належыць да нейкага народа і не валодае роднай мовай, культурай, гісторыяй, — гэта дзікун! А колькі такіх сярод нас?

Калі мы выдатныя, разумныя і заможныя, то адкуль трывога, што кітайцы або нехта іншы ператворыць Беларусь у калонію?

Безумоўна, праблема міграцыі хвалюе свет. Асабліва хутка запаўняецца прышлым людам і мяняецца Еўропа. Я даволі часта бываю за мяжой, а таму на свае вочы назіраю працэс, неаднаразова пісаў пра яго. Палесцінскі лідэр Ясір Арафат, які адышоў у лепшы свет, любіў паўтараць: «Наша атамная бомба — гэта матка арабскай жанчыны». Пад уплывам ісламу знаходзіцца Францыя. Яго вынікі мы неаднаразова маглі бачыць на экранах тэлевізараў. Напрыклад, у Германіі налічваецца 4,3 мільёна мусульман, або больш як 5% насельніцтва. Ёсць гарады, якія на 80% заселены выхадцамі з арабскіх краін. 25 тысяч немцаў прынялі іслам. У сувязі з гэтым узнікаюць розныя этнічныя, палітычныя і маральныя праблемы.

Становішча ў Беларусі іншае. Прадстаўнікі карэннай нацыянальнасці складаюць амаль 80 працэнтаў насельніцтва. Сярод астатніх жыхароў ёсць рускія, украінцы, палякі, яўрэі, татары, азербайджанцы, армяне, грузіны, чувашы і іншыя. З нядаўняга часу ў нас селяцца і кітайцы, якія працуюць у сферы абслугоўвання, займаюцца фермерствам. Калі яны прыносяць карысць дзяржаве, то хай сабе жывуць і шчыруюць! На здароўе!

У лісце мазырскага чытача маюцца такія словы: «Независимости у нас не было, нет и не будет. Люди, которые побираются, не могут быть независимыми. Есть люди, которым помочь невозможно, как бы кто ни старался». З гэтым можна пагадзіцца, але без абвінавачвання кітайцаў. Яны тут ні пры чым. Небяспека падпільноўвае зусім з іншага боку. Згубіць незалежнасць можна менавіта праз нашую ўласную палітычную і грамадзянскую ляноту, праз сквапнасць і прадажнасць, праз карупцыю «слуг народа». Купіць любога вертыкальшчыка або кучку чыноўнікаў лягчэй, чым увесь народ. Але мы як бы не бачым гэтага.

Успомнім, якую прапагандысцкую лухту выплюхваюць на насельніцтва афіцыйныя СМІ, асабліва журналісты, каментатары беларускага тэлебачання. Шмат гадоў яны абрушваліся з апантанымі нападкамі на ЗША, Еўропу, на «мяцежную» Украіну. Расійская халява давала ўладзе магчымасць калупацца ў носе і з пераможным выглядам паглядаць на суседзяў. Цяпер, калі яна змяншаецца, калі для ўратавання ўлады спатрэбіліся заходнія крэдыты, дапамога «новых сяброў», то атака на Захад адразу сцішылася. Праўда, сорам за такія «фінты» не выядае вочы ні ўладзе, ні яе паслугачам.

А праўда заключаецца ў тым, што нам патрэбны палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя змены. Неабходна адраджаць нацыянальныя асновы, выпраўляць дэмаграфічную сітуацыю.Трэба абавязкова мадэрнізаваць тэхнасферу Беларусі, якая створана ў савецкі час і зношана на 70 — 80 працэнтаў. Тады ніякая экспансія не будзе страшная…

Я з задавальненнем назіраю, як мой сямігадовы ўнук, які выдатна гаворыць на роднай і рускай мове, асвойвае яшчэ англійскую і кітайскую. За такімі грамадзянамі — будучыня і поспех Беларусі!

Ад рэдакцыі: кнігі Сяргея Законнікава «Насустрач» (публіцыстыка, эсэ) і «Дол» (вершы і паэмы) ёсць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, д. 72), у офісах БНФ (пр. Машэрава, д. 8), ТБМ (вул. Румянцава, д. 13).

Обновлено 16.02.2010 02:24
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов