ПОШУК СПРАВЯДЛІВАСЦІ PDF Печать E-mail
27.02.2012 09:48

Zakonnikov-columnЛюдзі адрозніваюцца ад іншага жывога свету тым, што за час духоўнай эвалюцыі займелі ўнікальныя якасці: сумленне, сорам, спачуванне, мілосць, імкненне да праўды і справядлівасці. Як чалавеку і пісьменніку, мне прыкра і балюча, што ўсё гэта імкліва «выходзіць з моды».

Не буду сцвярджаць, што ў савецкі час жылі толькі «белыя і пушыстыя» людзі, што ніхто нікога не забіваў, не эксплуатаваў, не крыўдзіў, не абражаў. Імперыя, якую бальшавікі стварылі подкупам, «агнём і мечам», заўсёды распараджалася «чалавечым матэрыялам» без сантыментаў і ашчаднасці, навязваючы класавую нянавісць. Дэспатызм «правадыроў пралетарыяту» Леніна і Сталіна, якія прымянялі крывавыя рэпрэсіі, змяніў г. зв. «мяккі таталітарызм», што здзяйсняўся калектыўным узурпатарам улады — Палітбюро ЦК КПСС на чале з чарговым генсекам. Карані гвалту і страху пайшлі глыбока. Мы расхлёбваем рэцыдывы мінулага, бо аўтарытарны лад, які ўсталяваўся ў Беларусі, — гэта родны ўнук жорсткага і сын «мяккага» таталітарызму.

Я супраць вяртання ў СССР, бо даражу незалежнасцю маёй дзяржавы. Але, дзеля праўды, адзначу, што тады, нягледзячы на ўраўнілаўку, нізкі жыццёвы ўзровень, дэфіцыт прадуктаў, тавараў і паслуг, каэфіцыент сацыяльнай справядлівасці ў грамадстве быў вышэйшым, улада заклікала да маральных ідэалаў. Вышэйшыя чыноўнікі не прызначалі сабе вялікіх зарплат і прывілей, не былі катастрафічна карумпіраванымі, настолькі неадукаванымі, бескультурнымі і амаральнымі, як зараз.

У расійскага публіцыста С. Ястржэмбскага я знайшоў падтрымку сваім сумным развагам: «Увы, время высоких идеалов образованного класса безвозвратно ушло, его нынешние идеалы зашкаливают в своей беспредельной подлости. При всех издержках ныне дружно оплевываемого социалистического строя нельзя не признать, что при нем власть все-таки прививала народу высокие идеалы, хотя довольно топорными методами, да и ценой слишком уж низкого уровня материальной стороны жизни. Что же касается общества потребления, к которому наконец-то скатились и мы, то сейчас именно интеллектуальная мансарда прививает обществу самые низменные, самые «подлые» идеалы».

З выказваннем згодзен, толькі зазначу, што да «грамадства спажывання» (у разуменні Захаду) беларусам і расіянам яшчэ ой як далёка! Акрамя таго, нельга абвінавачваць простых людзей, што яны хочуць добра зарабляць, прыгожа апранацца, абувацца, мець камфортнае жыллё, здаровае харчаванне і якаснае лекаванне. Заўважце — зарабляць, а не прысабечваць і не красці!

Вінаваціць трэба не грошы, а людзей без сумлення і сораму, якія жывуць у неймавернай раскошы за кошт іншых. Грошы выходзяць на першы план толькі тады, калі ў народа — жабрачае жыццё. У нармальных умовах яны не становяцца фетышам.

Свабода патрэбна была не для таго, каб у прававым вэрхале, створаным пад грукат перабудовы меркантыльнымі палітыкамі і дзялкамі, усе станавіліся Абрамовічамі або Пефціевымі. Гэта — не прыклад для пераймання. Хоць шэрагі «ценевых багацеяў» зноў ціхай сапай растуць у Расіі і ў Беларусі. Народы праклінаюць толькі тых, хто добра хапануў з агульнага катла ў 90-х гадах мінулага стагоддзя, а сучасную «паўзучую алігархію» не заўважаюць…

У Беларусі маецца шмат ворагаў дэмакратыі, хоць на нашай зямлі яна і не начавала. Лічыць ёю бедлам пасля распаду СССР — смешна. Але як бы ні беснаваўся неадукаваны электарат, чалавечы свет яшчэ не прыдумаў нічога лепшага ў якасці механізму арганізацыі палітычнай улады. Магчыма, дэмакратыя — таксама не мёд, але яна — найменшае зло. Пры ёй існуе празрыстая палітыка і эканоміка, падзел на заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўладу, праводзяцца сумленныя выбары, маюцца свабодныя СМІ, ёсць сацыяльная справядлівасць і гармонія ў грамадстве. Якраз з гэтых прычын дэмакратыя абавязкова прыйдзе на змену аўтарытарнаму рэжыму і ў Беларусі.

Ліберальны, дэмакратычны лад дае магчымасць не дзесяткам або сотням, а мільёнам людзей ствараць (прытым уласным розумам і рукамі!) нармальны дабрабыт. Мне імпануе сацыяльная скіраванасць скандынаўскіх дзяржаў і Даніі, у якой быў і бачыў вынікі клопатаў улады пра народ. Думаецца, што там грамадствы набліжаюцца да ўзору справядлівасці ва ўсіх галінах жыцця.

А Беларусь не вытрымала экзамен свабоды, спаўзла ў аўтарытарызм, пры якім рэжым для свайго захавання зацікаўлена стрымлівае прагрэс, не дае развівацца малому і сярэдняму бізнесу, не спрыяе хуткаму росту сацыяльных дабротаў. Ён баіцца свабодных, самадастатковых, заможных грамадзян, хоча, каб людзі заставаліся рабамі дзяржавы.

Мы боўтаемся ў «дзікім капіталізме», які стварылі прадстаўнікі партыйнай, гаспадарчай і камсамольскай наменклатуры, КДБ, іхнія дзеці і іншыя родзічы, новыя кан’юнктурныя бізнесоўцы. Улада падтрымлівае і апякае згаворлівыя, выгадныя ёй кланы, якія багацеюць, а звычайным людзям застаюцца крошкі ад «жыццёвага піру» невялікай арміі «шчасліўчыкаў».

Як паводзяць сябе сучасныя аўтарытарныя кіраўнікі? Вось у суправаджэнні палка ахоўнікаў бонза «едзе ў народ». Халуі даюць каманду таму ж самаму народу да яго прыезду ўсё фарбаваць, месці і мыць. Прыехаў, выслухаў пахвалу сабе ад купкі падрыхтаваных «актывістаў», што стаяць удалечыні, прыняў нейкія просьбы, паляпаў мясцовага начальніка па плячы: «Не жмись, не жадничай! Дай, я же тебя прошу!» Для піяру ўсемагутнасці і шчодрасці кіраўніка аднаму чалавеку даюць кватэру, чым падаграваюць апетыт іншых бяздомных, або падвышаюць зарплату на буйным заводзе, бо калектыў яго ўяўляе небяспеку сваёй колькасцю і згуртаванасцю. А што рабіць астатнім?

Калі дырэктар галоўнага беларускага «інкубатара хлусні» мае згодна спецыяльнага распараджэння зарплату і прэміяльныя ў безліч разоў вышэйшыя, чым у простага працаўніка, то як павінны рэагаваць на гэта ўшчэнт збяднелыя медыкі, настаўнікі, бібліятэкары?

У цывілізаваных краінах даўно ўведзены падатак на раскошу, абавязковая справаздачнасць чыноўнікаў пра свае прыбыткі і расходы. У Расіі і Беларусі дадзенае пытанне ніяк не могуць вырашыць. Хто тут цяпер палітык, а хто алігарх — не разбярэшся, часта гэта сумяшчаецца ў адной асобе. Кіраўнікі дзяржаў не імкнуцца мець годную ўмеркаванасць матэрыяльнага дабрабыту сваіх грамадзян, пра сацыяльную справядлівасць яны ўспамінаюць чамусьці толькі перад выбарамі.

Пошук справядлівасці самім народам ідзе пастаянна і не спыніцца ніколі. Да мяне часта звяртаюцца людзі з просьбамі. Чаму ў якасці апошняй інстанцыі выбіраецца пісьменнік- публіцыст, задачай якога не з’яўляецца канкрэтны ўдзел у вырашэнні жыццёвых канфліктаў, праблем і які не мае на тое паўнамоцтваў? Адказваю: месяцамі і нават гадамі абабіваючы парогі чыноўніцкіх кабінетаў, хадакі не атрымліваюць дапамогі і проста нейкага ўцямнага адказу. У такім выпадку людзі «хапаюцца за саломінку»!

Калі няма справядлівасці па закону, то народ шукае яе іншымі спосабамі. Ён выходзіць на вуліцы і плошчы мірна пратэставаць, а ў крайнім выпадку, даведзены да адчаю, бярэцца за зброю, як гэта паказваюць бурныя падзеі ў Паўночнай Афрыцы. Тады няма чаго якатаць пра расправу над дыктатарамі, пра народную жорсткасць. Гвалт нараджае гвалт.

Сяргей ЗАКОННІКАЎ

Обновлено 05.03.2012 23:24
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов