ТЭРЫТОРЫЯ СТРАХУ PDF Печать E-mail
19.03.2012 08:51

Zakonnikov-columnПасля распаду СССР, калі яго народы адчулі подых галоснасці і свабоды, невыводны страх, народжаны рэпрэсіўным часам, пачаў развейвацца, сыходзіць з душаў людзей. Але новая палітычная адліга была нядоўгай. У незалежных краінах з дапамогай папулізму да ўлады прарваліся аўтакраты.

Працэс рэстаўрацыі страху на абсягах Беларусі і Расіі стаў імклівым якраз таму, што ні саманадзейныя аматары ўлады, ні пасіўнае насельніцтва не мелі маральнай загартоўкі, не былі гатовымі жыць па дэмакратычных законах, цывілізавана канкурыраваць ва ўсім: у палітыцы, навуцы, прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, прадпрымальніцтве, культуры, мастацкай творчасці. Савецкае жыццё «па камандзе», якое разбурыла самастойнасць мыслення, здаровы розум, асабістую чалавечую годнасць у прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў, не знікла, а хутка трансфармавалася ў прымітыўную, «ваенізаваную» субардынацыйную сістэму існавання.

Мне агідна было глядзець, як ішлі на «ніжайшы» паклон, спявалі «алілуя» новым «правадырам», выпрошвалі цёплыя месцы працы, пенсіі і прывілеі партыйныя, савецкія і камсамольскія начальнікі. Значыць, не мелася ў іх унутранага маральнага стрыжня, сумлення, пачуцця ўласнай годнасці. Гэтыя патрэбныя якасці не выхоўваюцца тым больш цяпер — у атмасферы неймавернага чынашанавання, татальнага лакейства, падхалімства, калі падначалены з прыдыханнем кажа кіраўніку: «Вы выше Бога!» Як толькі не выпендрываліся ў пахвалах крываваму тырану Сталіну тагачасныя халуі, але да такога публічнага сораму не даходзілі!

Стварэнне ў Беларусі і ў Расіі чыноўніцкай вертыкалі, на чале якой стаіць «жалезная рука», падаецца заангажаванымі палітолагамі як дасягненне, як заслуга «доўгатэрміновых лідэраў». Але практыка паказала, што такі спосаб кіравання не прынёс поспехаў у развіцці эканомікі, навукі, культуры, не павысіў сціплы дабрабыт большасці насельніцтва, не паспрыяў павышэнню аўтарытэту абедзвюх краін у свеце.

Узурпатары маюць галоўны клопат — ваяваць з усім, што перашкаджае ім утрымліваць уладу, ствараюць для адчэпкі прымітыўны марафет, а на будаўніцтва разумнага жыцця народа ім не хапае часу і здольнасцяў. Моцны ўдар неадукаваны, малакультурны і агрэсіўны аўтарытарызм наносіць па маральных асновах нацыі. У Беларусі ў лік «ворагаў народа» трапіла нават родная (!) мова.

Цяпер сталі моднымі лозунг «Власть больше не меняется!», балбатня пра стабільнасць і парадак. А што мяняецца ў лепшы бок, калі такія выдатныя ўмовы? Ды нічога! Як цягнулі за вушы, як выкарыстоўвалі адзін аднаго ў асабістых мэтах беларускія і расійскія кіраўнікі, так і ёсць. Як жыла Расія без мадэрнізацыі, а толькі за кошт нафты і газу, кідаючы прагматычную міласціну суседцы, так і працягвае. У абедзвюх краінах у разгары «невероятная коррупция и воровство» і мармытанне ўзурпатараў пра барацьбу з гэтым злом. Але ці можна «вставить в стойло этих олигархов», даць па руках сквапным чыноўнікам, калі ты сам разам з імі хціва завіхаешся каля карыта з дзяржаўным «аўсом»?

Што тычыцца простага народа, то зрухі ёсць: алкаголю ён спажывае ў два разы больш, чым раней, адбылося павелічэнне захворванняў, смяротнасці. Дэмаграфічная сітуацыя пагаршаецца катастрафічнымі тэмпамі…

З якіх кампанентаў складаецца страх, які пануе на абсягах Беларусі і Расіі? Найперш — гэта вялікі страх узурпатараў перад кожнымі новымі выбарамі, перад магчымасцю страціць крэсла, бо яны ведаюць — давядзецца адказваць за многае. Выбары — гэта заўсёдная кульмінацыя, бо з іх дапамогай мяняецца ўлада! Мёртвай хваткай трымаюцца за звыклых кіраўнікоў чыноўнікі, прадстаўнікі міліцыі (паліцыі), арміі, спецслужбаў, бо баяцца пазбавіцца пасад і сытнага пайка.

Звычайны народ знаходзіцца пад прыцэлам прыўладнай прапаганды, якая пастаянна корміць страхам, што навакол адны ворагі. Да гэтага дадаецца засцярога, што пасля змены ўлады не стане тых зарплат, пенсій і стыпендый, якія ёсць, што ў магазінах не будзе прадуктаў і тавараў.

Боязі вярхоў і нізоў складаюцца, накладваюцца адна на адну, сплятаюцца, а ў выніку высвятляецца, што галоўным выбаршчыкам з’яўляецца… страх.

Чаму традыцыйныя прэтэндэнты на прэзідэнцкія крэслы ў Беларусі і ў Расіі не бяруць адпачынак перад выбарамі, а «на поўную катушку» выкарыстоўваюць службовае становішча, актыўна апрацоўваючы людзей? Па якой прычыне яны баяцца ўдзельнічаць у дэбатах разам з іншымі кандыдатамі? Выбары заканчваюцца перамогай узурпатараў, але пытанні застаюцца! Нездарма кандыдат на пасаду прэзідэнта ЗША ад рэспубліканскай партыі М. Ромні назваў расійскае волевыяўленне «пародыяй на выбары».

У. Пуцін сказаў, што перамог, «благодаря подавляющей поддержке подавляющего большинства». Вызначэнне «подавляющее» настройвае на сумны лад. Адразу ўяўляецца гіганцкі, азвярэлы натоўп, які топча жменьку людзей, нязгодных з нахабствам.

Калі беларусаў і расіян «разводзяць» у побытавых варунках, то яны рэагуюць: «Не лічыце нас лохамі!» А вось «разводка» з самага верху ўлады чамусьці прымаецца як належнае. Але з’ява калектыўнага псіхозу — гэта праблема не столькі для публіцыста, як для медыкаў… Верхам цынізму стала паказаная па тэлебачанні сустрэча Д. Мядзведзева з У. Пуціным (даўно не бачыліся!) у Сочы, дзе яны горача віншаваліся з перамогай і сардэчна дзякавалі адзін аднаму. Але нядаўнія расійскія выбары адрозніваюцца ад ранейшых і ад беларускіх толькі тым, што падлік галасоў быў параўнаўча сумленным.

На просьбу карэспандэнта пракаменціраваць вынікі галасавання масквічка сказала: «Что происходит — вы же сами понимаете!» На мой погляд, гэта найбольш аб’ектыўная ацэнка.

А вось словы вядомага мастака М. Шэмякіна: «Я согласен с тем, что для спасения России нужна железная рука, даже не железная, а стальная. Но рука не одного человека, не одного диктатора или даже некой группировки, а стальная рука закона, который будет исполняться одинаково для всех. Когда в этой стране люди будут знать, что невозможно купить судью, милиционера, прокурора, когда любой человек, совершивший преступление перед государством, перед своим народом, будет сидеть в тюрьме столько, сколько ему положено, или пойдет к стенке. С коррупцией бороться очень просто! Берите людей, тех, которые воруют, делайте показательные суды и сажайте в тюрьмы!» Думаецца, што ў яшчэ большай ступені гэтыя словы важныя для Беларусі, дзе здзек над законам пануе ўсюды: у чыноўніцкіх кабінетах, міліцэйскіх аддзяленнях, судах, турмах…

Пасля выбараў над пратэстуючымі людзьмі ў Маскве плылі запамінальныя лозунгі: рашучы — «Диктатура не пройдет!» і з’едлівы — «Сталин лучше Путина, потому что у него есть усы».

На жаль, рэаліі зноў засведчылі, што вынік волевыяўлення вырашаецца не навучанымі памылкамі продкаў, узброенымі здаровым розумам і палітычнай культурай грамадзянамі, а замбіраванай, апрацаванай страхамі электаратнай большасцю. Таму наконт панавання ў Расіі дыктатуры (цьфу-цьфу!) заракацца яшчэ рана. Адрасціць вусы таксама многа часу не трэба. Пажывем — пабачым!

Што тычыцца Беларусі, то тут вусы не ў дэфіцыце. Мода на іх стабільна не мяняецца.

Сяргей ЗАКОННІКАЎ

Обновлено 27.03.2012 10:41
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов