ТАК НЕ БЫВАЕ PDF Печать E-mail
03.04.2012 11:20

Zakonnikov-columnСучаснае жыццё дынамічнае, у ім шмат драматычных і нават трагічных сітуацый. Але ўлада не шкадуе людзей. Яна зніжае камфортнасць быцця павышэннем цэн на лекі, прадукты, тавары і паслугі, адміністратыўнай жорсткасцю, страшылкамі афіцыйных СМІ трымае народ у стрэсавым стане.

У Германіі і ў нямецкамоўных кантонах Швейцарыі, дзе на літаратурных сустрэчах мне даводзілася адказваць і на палітычныя пытанні адносна канкрэтных фактаў парушэння правоў і свабод чалавека ў Беларусі, людзі рэагавалі на дэталі гвалту эмацыянальнай фразай: «Das ist unmoеglich!» , што ў перакладзе азначае: «Так не бывае!» Рэакцыю здзіўлення, неразумення, недаверу бачыў і ў іншых краях. Еўрапейцы маюць прыблізнае ўяўленне пра нашу краіну, а тым больш пра тое, што адбываецца ўнутры яе.

У Еўропе пасля другой сусветнай вайны ў дэмакратычных умовах вырасла не адно пакаленне. Людзям, якія нараджаюцца і жывуць пры адладжанай сістэме няўхільнага выканання кожным грамадзянінам законаў, непахіснай павагі да замацаваных маральных каштоўнасцяў, цяжка ўявіць і зразумець аўтарытарнае дзікунства.

На тэрыторыі Беларусі пакаленняў, выхаваных дэмакратыяй, няма. Дзядам, бацькам, дзецям, унукам разам даводзіцца вучыцца свабодзе ў неспрыяльных абставінах. Насельніцтва цяпер не жыве, а існуе ў страху, чакаючы, якую яшчэ «падлянку» выкіне рэжым?

У аўтарытарных дзяржавах, дзе законы прымаюцца толькі для «простага народа», але не выконваюцца начальнікамі і іх халуямі, бывае ўсё што заўгодна, нават тое, чаго жыхар дэмакратычнага свету ніколі не можа ўявіць і ў страшным сне.

Пачнем з выбараў — агульнанароднага дзеяння, якое непасрэдна ўплывае на пабудову палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сістэмы, на арганізацыю і якасць жыцця людзей. Якім чынам прыходзяць на высокую пасаду ў Беларусі і ў Расіі? У нас пастаянны кандыдат абраў шлях цынічнага самапрызначэння, а ў суседняй краіне, дзе кіраўнікі талдычуць пра мадэрнізацыю вытворчасці, ды не ажыццяўляюць яе, нанаўдасканаленне раптам з’явілася — тандэм і ветлівае, сяброўскае ўзаемапрызначэнне. Бачыце — так бывае!

Астатніх прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла браць пад увагу не выпадае, найчасцей яны — блазны для прыкрыцця, а калі трапіцца нехта сур’ёзны, то на ранейшым або пазнейшым этапе выбарчай кампаніі яго нейтралізуюць.

Аўтакраты напоўніцу выкарыстоўваюць афіцыйную прапаганду і СМІ для татальнага абалваньвання людзей, адміністратыўны рэсурс — для «правільнага галасавання». А стварыць ілюзію волевыяўлення, сагнаць народ да выбарчых урнаў, падлічыць «пад коўдрай» галасы — справа няхітрая.

Тым не менш, парушэнні на выбарах у Беларусі замоўчваюцца на Захадзе не толькі зацікаўленымі прадпрымальнікамі — партнёрамі і лабістамі аўтарытарнага рэжыму, але і не заўважаюцца палітыкамі, журналістамі, звычайнымі людзьмі па прычыне таго, што такое, на іх думку, немагчыма.

«Так не бывае!», — усклікваюць жыхары Берліна, Франкфурта-на-Майне, калі даведваюцца, што парламент у нас выбіраецца па зацверджаным спісам, што прызначаюцца суддзі, што чыноўнікі не робяць штогадовыя справаздачы пра свае прыбыткі і выдаткі. Поўнае недаўменне выклікае паведамленне, што чалавека, які размаўляе па-беларуску, за гэта могуць жорстка збіць дубінкамі і пасадзіць за краты. У шок павяргае факт, што грамадзянін, які вывесіў у грамадскім месцы гістарычны нацыянальны сцяг, асуджаны да турэмнага зняволення, праводзіць галадоўку і знаходзіцца ў цяжкім стане.

Галоўнай памылкай еўрапейцаў з’яўляецца тое, што яны лічаць тутэйшых чыноўнікаў нармальнымі, цывілізаванымі людзьмі. Сапраўды, знешне яны не маюць д’ябальскіх прыкмет, апрануты ў шыкоўныя нямецкія, французскія, англійскія касцюмы, на нагах у іх італьянскі абутак, на руках — швейцарскія гадзіннікі. Але трэба помніць, што ва ўмовах татальнай уседазволенасці, псіхіка людзей выварочваецца. Улада, сакрэтнасць і бескантрольнасць псуюць любога чалавека.

«Рогі, капыты і хвасты», неадэкватнасць вылазяць тады, калі заангажаваныя чыноўнікі, «отморозки, носящие погоны и ставшие типичным явлением» (выраз былога палкоўніка міліцыі) пачынаюць дзейнічаць. Пра якую разумную дыпламатыю або мудрасць рашэнняў можна весці гамонку? У міжнародных стасунках выкарыстоўваецца шантаж, гандаль палітычнымі апанентамі, а ўнутры — дубінкі! Нічога новага тут няма. Сучасныя гандляры і дзяржыморды капіруюць вопыт бальшавікоў.

«Апошні філосаф рускага замежжа» Раман Рэдліх (1911 — 2005) быў сынам прадпрымальніка, які меў у Маскве завод. З прыходам бальшавікоў прадпрыемства канфіскавалі, у час НЭПу вярнулі «ў арэнду», а ў 1928 годзе забралі канчаткова, пасля чаго гаспадар трапіў на будаўніцтва сумнавядомага Беламорканала. У 1932 годзе, як толькі яго вызвалілі з канцлагера, эстонскі дзед Рамана выкупіў усю сям’ю, уратаваў яе ад знішчэння. Б. Пушкароў у прадмове да кнігі Р. Рэдліха «Предатель» піша: «…Сталин остро нуждался в иностранной валюте. Он продавал за границу лес, зерно, сокровища искусства и своих подданных. Заграничный паспорт можно было купить за 5000 золотых рублей (более 25000 долларов по нынешним ценам)».

Пасля доўгай безвыніковай выхаваўчай валтузні з «апошнім дыктатарам Еўропы» заходнія палітыкі толькі крыху пачынаюць разумець, з кім маюць стасункі. Заўжды, калі бачу такую бяззубую палітыку ў дачыненні да ўзурпатараў, думаю пра тое, што яна ў ХХ стагоддзі прывяла Еўропу да фашызацыі, а цяпер можа давесці свет да глабальнай катастрофы.

Пацвярджэнне сваім думкам знайшоў у публіцыстыцы выдатнага французскага пісьменніка, Нобелеўскага лаўрэата Альбера Камю: «Каждому поколению свойственно считать себя призванным переделать мир. Мое, однако, уже знает, что мир оно не переделает. Но его задача, может быть, более значительна. Она состоит в том, чтобы помешать миру исчезнуть. Получив в наследство занемогшую историю, эпоху упадка людей, смерти богов, взбесившейся техники и исчерпанных идеологий, время, когда посредственные властители могут легко уничтожить все, но уже не в состоянии никого убедить, а интеллигенция опустилась до того, что сделалась служанкой ненависти и подавления, это поколение должно было… хоть частично восстановить в себе и вокруг себя то, что сообщает достоинство жизни и смерти».

Варта задумацца над глыбокім сэнсам мудрых слоў. Ёсць галоўная еўрапейская і сусветная каштоўнасць — сумленне чалавека. Сучаснае жыццё патрабуе ад зямлян не толькі сур’ёзных інтэлектуальных намаганняў, але і душэўнай, маральнай адвагі. Трэба рашуча спыняць змовы, махлярства, жульніцтва «посредственных властителей». Нельга выстаўляць сябе недаробленымі, няўцямнымі людзьмі, дазваляць тыранам лічыць усіх астатніх прыдуркамі, хопіць займацца самазнішчэннем, як гэта бачна на прыкладзе Беларусі.

Сёння самым надзённым павінна стаць выхаванне салідарнасці, аб’яднання разумных, душэўна здаровых людзей прад нахабствам узурпатараў, якія плодзяць у свеце калектыўнае вар’яцтва і маральную пошасць.

Сяргей ЗАКОННІКАЎ

Обновлено 09.04.2012 08:18
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов