РАЗРЫЎ PDF Печать E-mail
24.04.2012 11:52

Zakonnikov-columnАпошнім часам кіраўнікоў постсавецкіх дзяржаў, якія знаходзяцца не адзін тэрмін ва ўладзе, захвалявала розніца ў прыбытках падапечнага насельніцтва. Слухаючы іх, можна падумаць, што яны прыляцелі з Марса, а не самі пяклі дэкрэты і ўказы, ухвалялі законы, якія дэфармавалі сацыяльнае жыццё.

Прэм’ер-міністр Расійскай Федэрацыі У. Пуцін, які зноў абраны прэзідэнтам, вельмі перажывае, што прыбытак багатых грамадзян у16 разоў перавышае заробленае беднымі і разрыў не скарачаецца. Беларускі кіраўнік таксама нядаўна забедаваў з падобнай прычыны (шкада, што інфармацыя пра высокую маёмасную дыферэнцыяцыю, як і пра іншыя непрыемныя рэчы, у нас хаваецца!) і параіў суайчыннікам рашаць праблему такім чынам — узмацніць ціск на наймальнікаў, каб тыя раскашэльваліся.

Безумоўна, гэта добра, што абодва правіцелі ўспомнілі пра маламаёмасны люд, даюць «карысныя» парады. Але ў краінах з «особым путем развития», а ўлады Беларусі і Расіі дэкларуюць якраз яго, адсутнічае спелая грамадзянская супольнасць, якая ў стане кантраляваць і папраўляць дзеянні кіраўніцтва ў сацыяльнай сферы, няма сапраўдных прафсаюзаў, якія абараняюць правы працоўных.

Статыстыка ў дзвюх краінах таксама «асаблівая» — заўжды хіліцца ў бок пахвальбы, пераможнай эйфарыі, заснаванай на сціплых дасягненнях. У Еўразвязе за рысай беднасці знаходзяцца людзі, чый прыбытак ніжэй 13 тысяч долараў. Калі прымяняць гэтую цывілізаваную методыку падліку, то ў Беларусі ў катэгорыю абяздоленых трапіць амаль усё насельніцтва.

Дык хто ж давёў людзей да такога стану? Хто перакладвае віну на іншага, шукае «стрэлачніка»? У сувязі з тутэйшымі і расійскімі рэаліямі згадваюцца мае архіўныя пошукі, у час якіх азнаёміўся з лістом рабочага завода «Пресс» (г. Днепрапятроўск) Беліка (ініцыялы не пазначаны. — С.З.) у газету «Правда»: «Т. Сталин!.. Виноват ли тот, кто не сумел не послушаться создавшегося шума и крика вокруг вопроса коллективизации сельского хозяйства?.. Мы все низы и пресса проморгали этот основной вопрос…, а т. Сталин, наверное, в это время спал богатырским сном и ничего не слышал и не видел наших ошибок, поэтому и тебя теперь нужно одернуть. Теперь т. Сталин вину сворачивает на места, а себя и верхушку защищает».

Гэтыя словы напісаны ў 1930 годзе. Савецкіх людзей пасля яшчэ доўга трушчыў у цяжкіх жорнах таталітарызм, які ўзвялічваў сябе, ствараў міфы, падсоўваў фальшыўкі замест разумення сапраўднай чалавечай годнасці асобы, замест фундаментальных пачуццяў — любові, веры, адказнасці за лёс нашчадкаў і Айчыны. Адны людзі былі сцёрты ў лагерны пыл, а астатнія сталі маўклівымі ценямі. Мільёны рабоў па абодва бакі калючага дроту, бо і юрыдычна свабодныя заставаліся ў няволі, займаліся выжываннем, самаратаваннем.

У сучаснай Беларусі мала што змянілася ў плане дэмакратызацыі жыцця, парламент, пракуратура, суды, міліцыя,спецслужбы працуюць у былым рэжыме. Толькі сляпыя і глухія не бачаць, не чуюць хлусню і страх, якія пануюць навокал.

Праца публіцыста змушае мяне сачыць за развіццём падзей дома і ў свеце, вывучаць статыстычныя дадзеныя, сустракацца з людзьмі розных прафесій і сацыяльнага статусу. Гамонячы з жыхарамі сталіцы, наведваючы райцэнтры, у якіх узвышаецца абавязковы бетонны Ільіч, а па вуліцах блукаюць сонныя куры, апусцелыя маўклівыя вёскі, што зараслі баршчэўнікам, выразна адчуваю разрыў паміж рэальнасцю і тым, што малюецца з высокіх трыбун, у афіцыйных СМІ.

У Беларусі і Расіі, якія лічацца краінамі з сістэмнай карупцыяй, пачынаючы з 90-х гадоў ХХ стагоддзя, цягнецца наменклатурная «прыхватызацыя». Таемнымі або адкрытымі спосабамі багацеюць, сытна кормяцца кланы, абслугоўваючая іх чэлядзь. Прыходзіць малады «кадр» на месца кіраўніка (намесніка кіраўніка) адміністрацыі раёна, горада, а праз год трапляе за краты. Хто ж яго прызначаў, адкуль такі спрыт? А нічога дзіўнага няма — вучыцца ў старэйшых!

Чаму ў Беларусі хаваюцца ў «падполлі» алігархі? Чаму чыноўнікі не робяць штогадовыя справаздачы пра памер сваіх прыбыткаў і выдаткаў? Чаму засакрэчаны наменклатурныя пенсіянеры? Калі сумленна набыта маёмасць, адкрыты рахунак у банку, зароблена высокая пенсія, то чаго саромецца? Значыць, нешта не так у нашым «каралеўстве». Дарэчы, трэба зазначыць, што «прыхватызацыя» у Беларусі і ў Расіі ўступае ў новую, актыўную фазу і зноў ашчаслівіць махляроў.

Але такое адбываецца не ўсюды. Прэзідэнт ЗША Б. Абама падпісаў закон, які забараняе чыноўнікам выкарыстоўваць службовую інфармацыю для ўласнага абагачэння. А вы кажаце Амерыка! Як бы ні было, яна паказвае прыклад пошуку справядлівасці і здаровага сэнсу ва ўсіх сферах жыцця.

А ў звычайных беларусаў заробак і пенсіі ў асноўным паглынае харчаванне і аплата камунальных паслуг. Асабліва драматычная сітуацыя склалася з медыцынскай дапамогай. Па-першае, у людзей не хапае грошай, каб набыць імпартныя лекі, па-другое, урачам «рэкамендавана» выпісваць мясцовую прадукцыю, якая часта малаэфектыўная. Такі своеасаблівы «патрыятызм» скарачае чалавечае жыццё. Толькі чыноўнікам, якія выдаюць інструкцыі, на гэта напляваць, у іх магчымасць карыстацца замежнымі лекамі заўсёды ёсць. Вось вам яшчэ адзін разрыў!

Грошы, грошы, грошы… Здаецца, свет звар’я­цеў на іх. А мяне хвалюе больш важнае, што стаіць за вымушанай беднасцю, за неўладкаванасцю. У Беларусі за апошнія пяць гадоў звыш 100 тысяч дзяцей афіцыйна прызнаны асобамі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У 2011 годзе статус сацыяльных сірот атрымала больш за 2 тысячы малых. Пра што гавораць жахлівыя лічбы? Пра імклівую дэградацыю грамадства, пра знішчальны разрыў у маральных паводзінах людзей. Гэта заўважыў выдатны расійскі мастак М. Шэмякін: «Детей нужно спасать. Общество разделилось как никогда. У нас есть супербогатое ворье и очень-очень бедное население. Особенно в глубинке, где народ просто спивается, поглощая любую горючую жидкость без разбору. Например, политуру. Смотреть на них просто жутко! Такое ощущение, что эту нацию кто-то задался целью доистребить, потому что истребляется-то она давно, с 1917-го». Сказана пра расійскую сітуацыю, але беларуская — не лепшая.

Самы трагічны разрыў для беларусаў наладжаны ў нацыянальнай сферы. Краінай кіруюць людзі, якія не ведаюць ні гісторыі, ні мовы, ні культуры, ні традыцый краю, дзе жывуць. Яны пішуць на рэкламных шчытах аршыннымі літарамі і якочуць: «Мы — беларусы!», але лічаць, што родная мова народу не патрэбна. Вось адкуль татальная непісьменнасць, бескультур’е, пагарда да духоўнасці, а ў канчатковым выніку — страта незалежнасці Айчыны, свайго імя.

У Беларусі няма ні нацыянальнай, ні грамадзянскай еднасці. Мы жывем у атмасферы пастаянных разрываў, аж да разрыву сэрца. Аўтарытарная ўлада не здольная забяспечыць згуртаваны, стваральны стан грамадства. Яна, каб трымацца на троне, наадварот, распальвае як маёмасную, так і ідэалагічную вайну.

Такі разрыў абавязкова заканчваецца сацыяльным ці палітычным выбухам, прытым часта «бомбы замаруджанага дзеяння» спрацоўваюць сінхронна…

Сяргей ЗАКОННІКАЎ

Обновлено 30.04.2012 12:28
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов