«ПРАЎДАФОБІЯ» PDF Печать E-mail
17.06.2012 11:33

Zakonnikov-columnНовы тэрмін нарадзіўся ў свядомасці ў студэнцкія гады, калі я зразумеў, што жыву ў крывадушнай дзяржаве, што нельга верыць палітыкам, лектарам, прапагандыстам і сродкам масавай інфармацыі. Нездарма па СССР гуляла выслоўе: «В «Правде» нет известий, а в «Известиях» нет правды».

Пасля ўсталявання ў савецкай імперыі сталінскай дыктатуры насельніцтва не мела доступу да праўдзівай інфармацыі, спажывала хлуслівы афіцыёз, прыгатаваны крамлёўскімі «кухарамі». Акрамя таго, лютавала жорсткая цэнзура. Яна была як знешняй, так і ўнутранай, бо чарвяк страху сядзеў у душах журналістаў, рэдактараў, выдаўцоў. «Гвалтоўная праўдафобія» замацавалася надоўга.

Нягледзячы на тое, што другая сусветная вайна дазволіла мільёнам салдат і афіцэраў убачыць цывілізаванае замежнае жыццё, а затым «палітычная адліга» крыху прыадчыніла «жалезную заслону», прарыву да інфармацыйнай свабоды не атрымалася. Прапагандысцкая машына рэгулярна забівала свядомасць людзей фальшыўкамі, пераможнай пахвальбой. Толькі смелыя і «прасунутыя» таемна слухалі «забугорнае» радыё, чыталі «забароненыя» газеты, часопісы, кнігі.

Метадычная апрацоўка мазгоў у патрэбным кірунку, немагчымасць мець альтэрнатыўныя звесткі немінуча вялі да «побытавай праўдафобіі». Любая інфармацыя, якая не супадала з афіцыйнай, лічылася «варожай прапагандай», сустракалася замбіраваным насельніцтвам «у штыкі».

Пасля распаду СССР, з прыходам беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці, думалася, што свабоднае грамадства вылечыцца ад «гвалтоўнай» і «побытавай» праўдафобій, прыйдзе да сумленнага аналізу, дакладнага паказу і шчырага ўспрыняцця жыцця. Спачатку працэс выздараўлення быў, ён радаваў людзей. З’явіліся дзесяткі незаангажаваных газет, часопісаў, а тэлебачанне паказвала цікавыя мэтавыя перадачы, вострыя дыскусіі, рэпартажы з месца падзей, у тым ліку вяло прамую трансляцыю пасяджэнняў Вярхоўнага Савета. Жаданне жыць не ў хлусні мацнела. Але аўтарытарызм знішчыў канкурэнтную інфармацыйную свабоду.

У Беларусі зноў пануюць «гвалтоўная» і «побытавая» праўдафобіі. У адных праўда выклікае зубоўны скрыгат і нянавісць, у другіх — збянтэжанасць і спалох, у трэціх — жаданне забалбатаць яе, схаваць за плотам дэмагогіі ў прамовах, радыётэлеперадачах, газетных матэрыялах.

З узурпатарамі, якія прысмакталіся да ўлады, усё ясна. Праўда заўсёды была для іх заклятым ворагам, а хлусня — надзейным памочнікам, бо яна часта працуе лепей, чым дубінкі, «без шуму і пылу».

А што ж яго вялікасць — народ? А ён цяпер жыве ў рэжыме вымушанага канфармізму, прыстасавальніцтва. Сутнасць не толькі ў тым, што людзі запалоханы адміністратыўным рэсурсам: амапаўскімі дубінкамі, судамі, штрафамі, турмамі. Маўчанне — гэта звычайны стан народа. Для тых, хто працуе на зямлі, ля фабрычных і заводскіх станкоў, у фірмах, установах, публічнае адстойванне праўды ніколі не было блізкім і цікавым заняткам. Гэта сфера належыць палітычным і грамадскім элітам. А звычайныя людзі хочуць, каб будзённае жыццё было ўладкавана проста, зразумела.

Але якраз у аўтарытарных дзяржавах гэтай яснасці няма. Паглядзіце, якой пляткарскай лухтой, інфармацыйнай пустатой, бандыцка-міліцэйскімі серыяламі запоўнены афіцыйныя СМІ! У той жа час народ нічога не ведае не толькі пра важныя рашэнні ўлады, пра значныя падзеі, якія адбываюцца ў палітыцы і эканоміцы. Чыноўнікі, каб лавіць залатую рыбку ў мутнай вадзе, стараюцца ахінуць тайнамі літаральна ўсё, заблытваюць любую справу.

Звернемся да канкрэтных фактаў. Доўгая эпапея цягнецца з праблемай аплаты камунальных паслуг. Улада папракае людзей, што яны стопрацэнтна не разлічваюцца за выдаткі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Прытым у кожным новым інтэрв’ю начальнікаў, нягледзячы на тое, што Беларусь атрымлівае энергарэсурсы па ніжэйшых коштах, доля насельніцтва ў акупнасці змяншаецца. Але я ніколі не чуў па тэлебачанні, не чытаў у газетах талковага тлумачэння спецыяліста ЖКГ з канкрэтнымі лічбамі, выкладкамі. Туман і рэбусы! Відаць, улада не столькі клапоціцца пра падтрымку бяднейшага насельніцтва, колькі баіцца выкрыць ганебную мізэрнасць мясцовых зарплат і пенсій, якія цалкам можа праглынуць адна толькі «камуналка»?

А ёсць жа яшчэ скандальнае павышэнне цэн на прадукты і лекі! Кожны дзень тэлебачанне рэкламуе супрацьалергічны прэпарат «цэтрын». Толькі што ён каштаваў 14 340, а зараз цана скочыла адразу да 41 650 рублёў. А ўявіце настрой людзей, якім пастаянна неабходны лекі, дзе кошт адной упакоўкі ад 300 тысяч і вышэй! Такая вось праўда ва ўсім! Чыноўнікі і афіцыйныя СМІ заклінаюць, што цэны растуць нязначна, прыводзяць малюсенькія лічбы, а ў магазінах і аптэках сітуацыя іншая. Адкуль улада і яе статыстыка бяруць фантастычна аптымістычныя лічбы — мне невядома. Магчыма, вучацца ў знакамітых фокуснікаў.

Дарэчы, славутая бясплатная медыцына даўно ўпаўзла ў мясцовы дзікі капіталізм, аплата яе паслуг пашыраецца з кожным днём. Хутка дармовым застанецца толькі прыём у доктара, але нядаўна прагматычны прадстаўнік ураду прапанаваў аплачваць і яго!

«Праўдафобіяй» прасякнуты ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі. Рамантыка інтэграцыі, словы пра братнюю дружбу, нават любоў адразу блякнуць, калі аглядаеш абсягі гісторыі, канкрэтныя падзеі і факты ў стасунках паміж двума народамі, успамінаеш шматлікія сучасныя хітрыкі і скандалы, а яшчэ добра ўсведамляеш, што гіганцкая суседка можа існаваць толькі ў рэжыме імперыі. Заўсёды вялікая рыба заглынае маленькую, а таму небяспека каланізацыі і далейшай асіміляцыі нашага народа актуальная, як бы лісліва ні заліваліся кіруючыя «салаўі»: «Беларусь для России ближайший родственник», або: «Добро пожаловать на вашу белорусскую землю».

Барацьба з «праўдафобіяй» становіцца для беларусаў пытаннем №1. Толькі асэнсаванае масавае супраціўленне ўнутранай і знешняй хлусні ўратуе нас ад ганьбы…

Наш брат (маю на ўвазе журналістаў і пісьменнікаў) не надта шчодры на пахвалу калегам. У чарговы раз разбураю гэтую сумную традыцыю і кажу, што пастаянна захапляюся бліскучымі публікацыямі мужнай і мудрай Святланы Калінкінай. Матэрыялам «Ignore!», надрукаваным у газеце «Народная воля», яна адна выканала працу ўсіх раз’яднаных, бязвольных апазіцыйных партый і выдала разумны, канкрэтны кодэкс паводзін сумленнага чалавека ў аўтарытарнай Беларусі: «Главное и единственное — ни в чем не поддерживать лжи сознательно, каждому лично во лжи не участвовать. /…/

Не приобщиться ни к чему такому, что считаешь несправедливым, нечестным, неприличным. Не дискредитировать себя. Не мараться в подлом.

Не голосовать, не идти в состав избирательных комиссий, не подписываться за выдвижение кандидатов… Не участвовать во лжи.

Власть пусть рисует, что хочет. Ignore! Игнорировать! Не обращать внимания! Презирать!»

Сапраўды, хопіць беларусам хістацца, як былінцы ў полі пад ветрам. Калі пра лепшую будучыню краіны не думаюць кіруючыя аўтакраты, якія жывуць толькі адным днём, то іх вымушаны паправіць народ, бо ў яго наперадзе не абмежаваны тэрмін, а вечнасць.

Сяргей ЗАКОННІКАЎ

Обновлено 25.06.2012 07:43
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов