БУКЕТ ДЛЯ ВЕТЭРАНКІ PDF Печать E-mail
25.06.2012 07:41

Zakonnikov-columnРоздум «Пад фанфары» пра казённы падыход чыноўнікаў да святкавання Дня Перамогі, да ветэранаў, якіх застаецца ўсё меней і меней, выклікаў лісты, безліч тэлефанаванняў. Маральная праблема хвалюе людзей, я не адзінокі ў разуменні таго, што дзяржава абавязана лепш падтрымліваць здароўе і абараняць спакойную старасць сапраўдных герояў.

Ветэраны ў Беларусі — людзі пераважна сціплыя, непераборлівыя, яны сардэчна адгукаюцца на любую нязначную ўвагу, на простую віншавальную паштоўку. Акрамя таго, даецца ў знакі старэчы ўзрост, які непазбежна нараджае непадкантрольную залішнюю сентыментальнасць, слёзы. Але ветэраны, часта абязножаныя, падслепаватыя і глухаватыя, выдатна адчуваюць бяздушнасць, фальш, хлусню, як і раней, застаюцца непахіснымі ў жаданні адстаяць праўду і справядлівасць. Толькі за адно гэта іх трэба шанаваць!

Раскажу пра тэлефанаванне ўдзячнай чытачкі з Мінска. Яе слухаць было адразу і горка, і светла. Надзвычай ганебным падаецца мне тое, што ўсім нам даводзіцца жыць у варожай да лепшых грамадзян дзяржаве, дзе, расказваючы пра сумленных людзей, часта нельга (згодна з просьбай суразмоўцы) назваць поўнасцю імя і прозвішча, каб не нашкодзіць ім, бо чыноўнікі аўтарытарнага «разліву» не толькі малаадукаваныя, некультурныя, сквапныя да грошай, але яшчэ і злапамятныя, помслівыя.

Былая франтавічка, вадзіцелька грузавіка М. П. расказала пра перажыванні ў Дзень Перамогі, пра тое, як да глыбіні душы стала крыўдна, што прадстаўнікі ўлады на яе забыліся, бо не прыслалі нават віншавальную паштоўку. Сама жанчына не захацела рэагаваць на такое свінства, а вось яе абураная дачка пачала даходзіць справядлівасці. Яна турбавала не толькі раённых, гарадскіх начальнікаў, але і адміністрацыю прэзідэнта, ды нідзе не атрымала пэўнага тлумачэння, чаму пакрыўдзілі франтавічку. Адзінае, што зрабіла пасля гэтых зваротаў улада, дык гэта прыслала павіншаваць і папрасіць прабачэння ў жанчыны зноў жа прадстаўнікоў ветэранскай арганізацыі, самі чыноўнікі з бюракратычнага «алімпа» да гераічнага, заслужанага чалавека так і не сышлі.

Нехта скажа, што гэта — нетыповы выпадак. Але чаму мне, публіцысту, даводзіцца выслухваць скаргі ветэранаў з розных куткоў краіны, чаму дапускаюцца такія, хай сабе і адзінкавыя, маральныя праколы? Думаю, што вінавата бяздушнасць, калі многае робіцца толькі дзеля таго, каб паставіць «птушачку» ў плане. На жаль, такое адбываецца ва ўсіх сферах жыцця любой аўтарытарнай дзяржавы, бо яна нацэлена на захаванне сілай улады пануючага сямейнага або дзяляцкага клану, а не на клопаты пра грамадзян.

Але чаму я ўспомніў пра светлыя матывы ў сумнай гісторыі ветэранкі? Са слязамі на вачах яна паглядзела 9 мая па тэлевізары ўрачыстае шэсце, якое ўзначальвала «сям’я». А пасля, калі яно скочылася, узяла кульбу і пайшла на недалёкі ад яе дома праспект Незалежнасці, каб пабыць сярод людзей, развеяць свае маркотныя думы, далучыцца да святкавання. А тут з першых крокаў здарыўся цуд! Хлопец і дзяўчына, якія ішлі па тратуары насустрач, падбеглі, уручылі кветкі і пачалі цікавіцца яе франтавым жыццём. Ветэранка сказала, што гэты букет, падораны ад шчырага сэрца незнаёмымі маладымі людзьмі, будзе помніцца ёй заўсёды…

Святы праходзяць хутка, а ў звычайнай будзённасці бязлітасныя раны, надакучлівыя хваробы і нялёгкія думы даймаюць ветэранаў:

Зноў байцу былому даўся ў знакі

Пад Берлінам той шалёны бой...

За акном шпітальным клумба макаў

Разлілася чырванню густой.

 

А яму і без таго ўжо цяжка,

Над жыццём хіснуўся небасхіл.

З цела, як з прабітае біклажкі,

Выцякаюць рэшткі змоглых сіл.

 

Цэлая эпоха адыходзіць

Разам з ім, нібы апошні ўздых.

А ўзарваны свет жыве не ў згодзе...

Што далей чакае маладых?

 

Махляры паспелі ўсё раскрасці,

Нават прысабечылі вайну…

Думаў ён не пра такое «шчасце»,

Як ішоў пад кулі, гнуў спіну.

Сапраўды, спачатку заслугі савецкага народа ў перамозе над нямецкім фашызмам прысабечыў крывавы тыран Сталін. Створаны ім з дапамогай шматлікіх прапагандысцкіх халуёў міф пра «вялікага палкаводца» дасюль жыве, а сучасныя апалагеты вусатага ўзурпатара прыдумалі яму яшчэ адну значную іпастась — «паспяховага менеджэра».

Цяпер аўтакраты Беларусі і Расіі зрабілі вайну, якая скончылася 67 гадоў назад, надзённай ідэалагічнай тэмай. Прыёмы ваенізаванага замбіравання насельніцтва і сілавога падаўлення апазіцыі адпрацоўваюцца спачатку на беларускім палігоне, а затым іх пераймаюць суседзі. Дастаткова ўспомніць, як займаўся дыскрэдытацыяй і знішчэннем апанентаў Сталін, каб убачыць, што мінулае паўтараецца, праўда, у «мяккім» варыянце. У Расіі, напрыклад, створана камісія па барацьбе з «очернением подвига советского народа в Великой Отечественной войне».

Услаўленне савецкага таталітарызму праз трагічна цяжкую, пакутніцкую і ахвярную Перамогу, эксплуатацыя яе дзеля свайго ўзвялічвання сведчыць пра цынізм, крывадушнасць кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, пра іх жаданне загнаць народы ў ранейшую казарму.

Ці палічыў хто-небудзь са статыстыкаў, у што выліліся выдаткі на армію ў СССР з 1946 года па 1991 год, а затым з часу незалежнасці Беларусі і Расіі па сённяшні дзень? А трэба гэта зрабіць. Тады было б ясна, як марнуюцца звышкаласальныя сродкі.

У час шматлікіх крымінальных спраў, распачатых у дзвюх краінах супраць прадстаўнікоў арміі, КДБ, МУС, мытняў, памежнай службы, халёныя, бравыя генералы, палкоўнікі, падпалкоўнікі надта саромеюцца сказаць, што яны — звычайныя злодзеі, заяўляюць далікатна: «Я сделал свои миллионы в рамках закона».

А трагічныя вынікі былой і сучаснай мілітарызацыі ўладна падаюць голас. Паралельна з судамі над казнакрадамі гучна грымяць удзень і ўначы выбухі на складах старой зброі па ўсёй тэрыторыі былой савецкай імперыі, падаюць і разбіваюцца ваенныя самалёты, верталёты, гінуць вайскоўцы і мірныя людзі. ЧП ў арміі сталі сапраўдным бедствам…

Беларусь рыхтуецца да святкавання Дня незалежнасці, які прызначылі на З ліпеня насуперак сапраўдным фактам нашай гісторыі. Яно, як заведзена, зноў будзе ваенізаваным, з ваяўнічым пасылам да «ворагаў», якія ўзялі ў аблогу, точаць вострыя іклы на невялікую, але гордую і моцную Беларусь. Вось і расійскі дэмагог А. Праханаў падлізваецца да суседняга аўтакрата, нясе падхалімскую лухту: «В Беларуси армия сильней, чем в России. Кроме того, там победный лидер». Дзіўна толькі адно — усе замежныя падбрэхічы пераязджаць у «беларускі рай», каб жыць пад уладай свайго куміра, ну ніяк не хочуць…

А я тут жыву і ў гэты момант хачу няшмат. Звяртаюся да дзяржаўных асобаў з просценькай просьбай. Калі ласка, яшчэ раз перагледзьце спісы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, каб не прапусціць нікога, і даручыце на месцах уручыць ім перад святам па букету кветак, па пакету з добрым харчам, як гэта робяць, дарэчы, у суседняй Расіі.

Думаю, што бюджэт ад акцыі не збяднее, а мужным абаронцам сённяшняга мірнага дня прынясе хоць маленькую, але радасць.

Сяргей ЗАКОННІКАЎ

…Ад рэдакцыі: кнігі С. Законнікава «Шалёная Куля», «Дол» (вершы і паэмы), «Насустрач» (публіцыстыка, эсэ) ёсць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, д. 72).

Обновлено 04.07.2012 09:49
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов