СТАЦЬ НАЦЫЯЙ PDF Печать E-mail
04.07.2012 09:48

Zakonnikov-columnУ Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 20-21 чэрвеня 2012 года прайшлі Х Міжнародныя Купалаўскія чытанні. Наша грамадства не мае пра падзею шырокай інфармацыі, а дарма. Сама назва чытанняў «Янка Купала. Дыялог з ХХІ стагоддзем» падкрэслівае надзённасць і важнасць выканання беларусамі запаветаў народнага паэта, прарока Айчыны.

Думка пра неабходнае ўзмацненне нацыятворчых намаганняў двух братніх народаў з вялікай сілай і перакананасцю прагучала ў мудрым, бліскучым слове паэта, перакладчыка, крытыка, грамадскага дзеяча, пажыццёвага Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Украіны Рамана Лубкіўскага. Мой даўні сябра занепакоены доляй украінцаў у сувязі з рознымі негатыўнымі палітычнымі падзеямі ў родным краі і вакол яго. Але, як бачыцца, хранічна не рашаемая праблема абароны, адраджэння і ўмацавання нацыі яшчэ больш трывожна гучыць для нас.

У 1919 годзе ў артыкуле «Больш самачыннасці» Янка Купала звяртаўся да суайчыннікаў: «Ці не час ужо пакінуць благую прывычку сядзець і сядзець, чакаць і чакаць?..

Самы найлепшы прыяцель, самы найлепшы збаўца наш ад нашага ліхалецця — гэта мы самі. І калі не хочам загінуць, калі не хочам быць вечнымі рабамі, — павінны пакінуць мы благую прывычку думаць, што нехта прыйдзе і выратуе нас з нашай бяды, з нашай няволі. Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі для сябе.

Не, браты, гэтакім ладам мы далёка не заедзем. Час праявіць нам і свае сілы ў будаванні новага жыцця для сваёй бацькаўшчыны, для сваіх сяліб і хат, для нашага падрастаючага маладога пакалення! Пройдуць гады, падрастуць сыны і ўнукі нашы і спытаюць нас тады: «Што зрабілі вы ў той бурны і векапомны час для сваіх патомкаў, для свайго краю?»

Амаль стагоддзе мінула, а словы вялікага прарока застаюцца актуальнымі. Мы зноў перакладваем адказнасць за свой лёс на плечы «чужога дзядзькі».

Беларусь і яе насельнікі падобны на знакаміты «Тытанік», пра гібель якога свет успамінаў нядаўна. Розніца ў тым, што карабель-гігант затануў надзвычай хутка, а наша незалежная краіна — нацыянальны лайнер хоць яшчэ і на плыву, але атрымаў шмат небяспечных прабоін, сутыкнуўшыся з айсбергам прымітыўнага, нахабнага аўтарытарызму. Капітан і яго каманда думаюць толькі пра захаванне ўлады і ўласную бяспеку, а пасажыры, пакінутыя на волю лёсу, мітусяцца ў паніцы: нехта кідаецца за борт і плыве да чужога берага — Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны і далёкага замежжа, большасць жа боўтаецца паблізу, але ніхто не кідае тапельцам ратавальных кругоў. Грамадзяне Беларусі, здаўна звыклыя да рабства і галечы, выплываюць, як могуць.

На працягу многіх гадоў мне даводзіцца развенчваць хвалебную хлусню беларускіх «астапаў бэндэраў». Каб бачыць поўную бесперспектыўнасць і правальнасць аўтарытарнай сістэмы, не абавязкова быць прафесійным палітолагам або эканамістам, дастаткова добрай універсітэцкай падрыхтоўкі любога профілю. Але падмацую сваю пазіцыю меркаваннямі спецыялістаў. У Варшаве на прэзентацыі «Беларускай аналітычнай майстэрні» Л. Злотнікаў падкрэсліў, што эканамічнага «беларускага цуду» не існуе, і ніколі не існавала, створаная мадэль была і застаецца вынікам усебаковай падтрымкі з боку Расіі. А прычыны такой падтрымкі растлумачыў палітолаг П. Усаў, які пераканаўча паказаў, што мэтай суседкі з’яўляецца аднаўленне імперыі пад назвай Еўразійскага саюза.

Расійскі аналітык І. Огнеў у артыкуле «Верхом на палочке» сцвярджае: «… Идеи общего блага в многострадальной России не было отродясь — не предусматривает ее «вертикаль» и сейчас.

…И прежняя управленческая машина все чаще дает сбои. Добавьте к этому фактор огромной территории России. К слову: Беларусь, которой президент Лукашенко, подобно своим российским коллегам, рулил вручную, сорвалась в штопор только нынче именно потому, что республика — не больше средней российской области. Именно по этим причинам система управления, как предприятиями, так и государствами, впадает в нашу психопаталогию, если эту систему не совершенствовать адекватно уровню развития экономики». А дыягназ хваробы вызначыў Л. Гудкоў з «Левада-центра»: «…Нынешнее печальное положение — результат всей передыдущей политики централизации и исчезновения реального разделения властей. Система, заложенная в Конституции РФ, растворилась в политической практике. А это означает отсутствие контроля над бюрократией. Последняя начинает работать сама на себя».

Матэрыяльны бок жыцця важны для чалавека. Але ж мы далучаны таксама да духоўнай спадчыны, да больш высокіх вымярэнняў, такіх як народ, нацыя.

У 1997 годзе ў сувязі з прысуджэннем Міжнароднай літаратурнай прэміі Украіны імя Р. Скаварады газета «Народная воля» апублікавала віншаванне і два мае вершы. Адзін з іх, прасякнуты трывогай і болем, бо ішоў чарговы масіраваны наступ цемрашалаў на незалежнасць, заканчваўся так:

«У сабор, у саюз, у імперыю!

Манка з неба прасыплецца там…»

Мітусяцца маленькія Берыі,

Сталін сніцца маўклівым рабам.

Крывавы тыран не толькі сніўся мясцовым чыноўнікам. Яны зварганілі на яве псеўдагістарычную «Линию Сталина», куды для «патриотического воспитания» (!) пачалі цягаць дзяцей і моладзь.

У той час Я. Росцікаў — пакрыўджаны за Сталіна праўладны трубадур, аўтар адыёзных выданняў, накшталт «Славянского набата» — разрадзіўся яшчэ адным паклёпам на мяне. А сёння мастадонт перабег ужо ў іншы лагер, друкуецца ў грамадска-палітычнай левай газеце «Товарищ» з крытыкай былых куміраў і гаспадароў. Так што пэўны «прагрэс» у Беларусі ўсё ж ёсць!

А паклёпамі на людзей, нязгодных з рэжымам, абрыдлай усім прамыўкай мазгоў у апошні час больш актыўна, чым газеты, займаецца тэлебачанне. Пад уздзеяннем перадач тутэйшыя боўдзілы задзіраюць нос угару, даказваюць некаму, што беларуская прадукцыя лепшая, чым у ФРГ, ЗША. Мясцовыя школьнікі спяваюць: «Мы победим всех врагов и станем первыми в мире!» Такую лухту тэлеэкраны тыражыруюць на вялізную аўдыторыю. Нават пасрэдны конкурс прыгажосці «Міс Беларусь» аб’явілі такім, які «не имеет аналогов в мире». Зрэдку на нейкім свяце ў бязмежным акіяне папсы сарамліва, ціхенька прагучыць беларускае слова або песня. Прабачце, але гэта не выхаванне патрыятызму, а цынічная дэмагогія, не падмацаваная ніякімі канкрэтнымі дзеяннямі па ўмацаванні нацыі.

Людская існасць працякае не ў святочным рэжыме, а будзённа. Родная мова, культура, народныя звычаі, традыцыі павінны выкарыстоўвацца кожную хвіліну, яны абавязаны быць у дзіцячым садку, школе, ВНУ, у любой сферы, бо інакш беларускае жыццё распадаецца на друз. Яго не склеяць ні расійская нафта, н і газ…

Ігнараваць свае нацыянальныя карані, яшчэ не ўдавалася нікому, ніводнаму народу. Спроба стварыць у СССР, на адной шостай планеты, новую гістарычную «общность» і «советского человека» скончылася пшыкам. Але, падкрэслю, не простай няўдачай, а вялікай бядой, якую постсавецкім народам давядзецца расхлёбваць не адно стагоддзе.

Для свайго ўратавання беларусам трэба стаць сапраўднай нацыяй. Пакуль што мы не вартыя такога высокага звання, бо многія з нас не выйшлі з прымітыўных катэгорый — «тутэйшыя», «насельніцтва», «электарат».

Сяргей ЗАКОННІКАЎ

Обновлено 10.07.2012 03:02
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов