«ДЗЕРАВЕНШЧЫНА» PDF Печать E-mail
06.06.2010 12:56

Nyauves-columnРаслі сябры —

Суседзі цераз вуліцу —

Антон і Саўка

У адным сяле.

Праваахоўныя органы затрымлівалі ініцыятараў рэферэндуму аб мэтазгоднасці ўвядзення павышаных мытных пошлін пры ўвозе аўтамабіляў у Беларусь. Затрыманыя патрабавалі, каб пратаколы вяліся на беларускай мове. Ва ўсёй мінскай міліцыі ледзьве знайшлі чалавека, які здолеў гэта зрабіць...

...Некалькі гадоў таму міліцыянеры затрымалі і правялі допыт кіраўнікоў Беларускага саюза пісьменнікаў за тое, што яны ў скверы размаўлялі на роднай мове...

Здавалася,

Што дружба іх не змуліцца

І будзе непарыўнаю.

Але...

Антон з дзяцінства

Захапляўся вершамі

І рыфмы зацуглёўваў па начах.

Настаўнікі

Чыталі вершы першымі,

Сачылі,

Каб жа талент не зачах.

А Саўка падрастаў,

Як кажуць, бэйбусам:

Мацак — на цела,

На мазгі — пусты.

Настаўнікам

Не бачылася рэбуса:

— А будзеш ты

Круціць быкам хвасты.

У кожнага, аднак, свае амбіцыі...

І мудры лёс

Распарадзіўся так:

Падаўся Саўка ў горад,

У міліцыю,

Антон жа здаў іспыты на філфак.

Мінула дзесяць год.

У ціхім скверыку

Каханцы вершы

«Прамаўляў» Антон.

— Вось ты пачула...

А скажы цяперака,

Пісаць ці варта? —

Запытаўся ён.

Аднак не ад дзяўчыны сінявокае

Ён на пытанне атрымаў адказ.

Міліцыянт

Са сцежачкі далёкае

Пагрозліва-бязлітасна галёкае:

— Што за «язык»

Услышаў я січас?

Пахожа,

Здзесь сабранне апазіцыі:

Сціхі на беларускам языку.

І патаму жа я,

Сяржант міліцыі,

У каталажку вас завалаку.

Зірнуў Антон

На чалавека з лычкамі,

Ад хвалявання

Слёз стрымаць не змог:

— Ты гэта, Саўка?

Пражылі мы знічкамі —

Сто год цябе не бачыў, далібог!

Сяржант нахмурыў бровы:

— Мне не велена

З задзержанымі

Разгавор вясці.

І я січас не Саўка,

А Савелій я,

І мне з тобой, нацдэм, не па пуці...

— Паслухаеш цябе,

Дык свет расколецца...

Цябе, «Савелій», я не пазнаю...

Няўжо забыў ты нашыя ваколіцы

І мову «дзеравенскую» сваю?

— Значэння не імеет абстаяцельства,

Што за адною партаю сідзел.

Ваш разгавор —

Как будта бы ругацельства,

І папрашу за мною ў райаддзел.

У райаддзеле пачаліся допыты...

І там Антон

Не мог стрымаць парыў:

— Няўжо вы ўсе бязглуздыя,

Як чобаты?

Я на дзяржаўнай мове гаварыў!

Не змог пераканаць Антон

Палкоўніка —

На галаве чашы, як кажуць, кол.

— Вы гэтак?

Дык вядзіце —

Хоць са слоўнікам! —

На беларускай мове пратакол!

Як гэта патрабуе Канстытуцыя,

Павінны нашу мову ведаць вы.

Адгаладаю,

Хоць магу «загнуцца» я,

Але мае захоўвайце правы!

Палкоўніка

Такі расклад не радуе:

Не трэба перад пенсіяй скандал.

Аддаў загад

Па ўнутранаму радыё:

— Найти спеца мне,

Кто бы «мову» знал!

Ніхто не захацеў

Залішне клопату

(Яшчэ дадуць мянушку,

Што «сяло»).

І выйшла, што ў аддзеле ўсім

Для допыту

Дасведчых «баларусаў» не было.

Праблема для палкоўніка —

Во гора дзе!

Не абярэшся потым жа бяды...

Сярод міліцыянтаў —

Кліч па горадзе:

Хто гэту «мову» ведае —

Сюды!

Разумніцу,

Што моваю валодае,

Знайшлі, нарэшце,

У прэс-цэнтры МУС.

І не была ўжо мова перашкодаю,

І быў давольны

Шчыры беларус...

І перамог урэшце

Хеўру «менцкую»,

Сваю свабоду

Адстаяў Антон!

...А Саўка ведаў

«Мову дзеравенскую»,

Але нікому

Не прызнаўся ён...

* * *

Я «размаўляў» на вуліцы...

Міліцыя

За гэта мне дала па галаве.

Дык што, на роднай мове

І маліцца я

Магу ў касцёле толькі

(Не ў царкве!)?

Обновлено 13.06.2010 15:00
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов