РАКА З МАЛАКА PDF Печать E-mail
09.09.2009 15:00
nyauves-270px
У гаспадарцы падалі надоі.
Як ні вазьмі карову — бы каза.
«Па шыі надаюць табе за тое», —
Кіраўніку клёк-розум падказаў.

Прыдумаў выйсце старшыня калгаса,
Хоць і было ў ім вельмі шмат маны:
«Камітэт дзяржаўнага кантролю, здаецца, высветліў, як сельгасгаспадаркі малююць «рэкорды па надоях». Праверка пачалася з сельгаспрадпрыемства «Агра-Селішча» Ушачскага раёна Віцебшчыны. І кантралёры звярнулі ўвагу на тое, што ў гаспадарцы далёка не ўсе каровы даюць малако. Так, 227 буронак праходзілі па дакументах як малочныя, а 188 — як тыя, якія пастаўлены на адкорм перад здачай на мясакамбінат. Зразумела, што і апошнія ў пераважнай большасці малако даюць. Але надоі ад «мясных» прыпісваліся іх малочным сяброўкам. Так і вымалёўваліся прыстойныя паказчыкі на адну карову. Высветлілася, што гэты метад «павышэння надояў» вельмі распаўсюджаны».

«Народная Воля»

У гаспадарцы падалі надоі.
Як ні вазьмі карову — бы каза.
«Па шыі надаюць табе за тое», —
Кіраўніку клёк-розум падказаў.

Прыдумаў выйсце старшыня калгаса,
Хоць і было ў ім вельмі шмат маны:
«Гурток кароў
Нібы здаём на мяса —
Няхай на справе дояцца яны.

Каровам іншым
Малако прыпішам,
Рэкордны атрымаецца надой...»
Калгас не ганяць.
«Зверху» — гладзь ды ціша,
Бо стала ферма ўраз перадавой.

...Так сябравалі Зорка і Рагуля!
Выходзілі на пасту ў чарадзе
І травастой адна адной гарнулі,
Калі палянка дзе перападзе.

Паміж сабой дзялілі жыжку-пойла,
Калі ў якой ацёлачныя дні.
Бо балазе
Былі іх побач стойлы,
Як кажуць, толькі пысу павярні.

І як было Рагулі слёзна-горка!
Капыццем біла ў скрусе па зямлі,
Калі сяброўку,
Родненькую Зорку,
Не да быка —
На мяса павялі.

Змірылася карова Зорка з доляй,
Да смерці прывыкала пакрысе...
Ды што за цуд?
Даярка у падоле
Ёй буракі і бульбачку нясе.

А вечарам яна ідзе з даёнкай.
І так хадзіла з лета да зімы.
І стала гэта звыклай завядзёнкай:
Кармы і дойка.
Дойка і кармы.

Ці з радасці,
Ці шчэ з якой халеры
У Зоркі кожны дзень расце надой.
І зноў кароўнік расчыняе дзверы —
Вядуць яе на колішні пастой.

Цяпер ужо Рагулю пруць «на мяса»,
І ўжо яна ад роспачы раве...
І болей дзве сяброўкі з тога часу
Ніколі не жылі ў адным хляве.

Вось так каровы Зорка і Рагуля
Дасюль «на мяса» ходзяць па чарзе.
Начальства на падман не рэагуе,
А старшыня сцягі ў калгас вязе.

Прынамсі, я здзіўлюся сёння мала
(А што паробіш:
Пэўна, час такі),
Што для малочнай тлустасці і вала
На ферме дзесьці дояцца быкі.
Обновлено 09.09.2009 15:22
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов