НА ЖЫЎЦА PDF Печать E-mail
13.06.2010 14:57

Nyauves-columnМая зусім дабітая «шасцёрка»

Паўзла-крактала па пустой шашы:

Спаўзала цемра,

Дзень, як кажуць, сцёрся,

Таму і на дарозе ні душы.

Як паведаміла БелТА, упраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама «плануе ўвесці ў пастаянную практыку эксперыменты на свядомасць людзей... Размова ідзе пра інсцэніроўку сітуацый, калі правяраецца гатоўнасць людзей праявіць грамадзянскую пазіцыю, прыйсці на дапамогу. Гэта такія жыццёвыя выпадкі, як паломка аўтамабіля, чалавек, які ляжыць на абочыне ажыўленай трасы, і інш. Падобныя сюжэты будуць разыгрывацца ў розных кропках рэгіёна».

Наперадзе,

На ўскрайку бруднай трасы,

Галасаваў кіроўца: «Памажы!»

«Дапамагаць табе якое трасцы? —

Падумаў я. —

Ты мне зусім чужы!»

Я ад яго ад’ехаў метраў дзвесце...

Каля шашы, гляджу,

Ляжыць дзяцюк.

Падумаў я:

«Відаць, напіўся дзесьці.

А мусібыць, і ўвогуле каюк».

Яшчэ падумаў я ў хвіліну тую:

«Прынесці можа

Лішні клопат ён.

Бо калі п’яны,

Дык наванітуе,

Паранены —

Залье крывёй салон».

Я не спыніўся, а прыбавіў газу.

Як пішуць у прысудах,

«З месца знік».

Але за паваротам жа адразу

Чамусь стаяў даішны легкавік.

Даішнік «палкай» перакрыў дарогу,

Са мной размову грозную вядзе:

— Чаму вы не прыйшлі на дапамогу?

Чаму людзей

Пакінулі ў бядзе?

Віхляў я перад ім,

Як хвост сабачы.

А ён з мяне паздекваўся, «мент»:

— Што ж, так і быць,

На першы раз прабачым.

Праводзілі мы тут эксперымент...

«А каб жылі вы

На адны зарплаты

За той эксперымент паганы ваш!» —

Я праклінаў,

Калі ішоў дахаты,

Паставіўшы машыну

У гараж.

І тут жа бачу,

Ідучы па скверы,

Як нейкага зламысніка рука

Дала кухталь дзядку-пенсіянеру,

Сарвала шапку

З галавы дзядка.

Адразу злодзей

Даў, як кажуць, драла.

І бег ён акурат каля мяне.

Яму падножку

Мог зрабіць я ўдала,

Ды асцярожна усё ж падумаў: «Не!

Звяжуся з хуліганскаю шпаною,

І мне не хопіць для здароўя лек:

Яго сябры

Сустрэнуцца са мною,

І інвалідам стану я навек».

Далей па цёмным скверы я пакрочыў.

Чакалі дома жонка і дачка.

Ды раптам у кустоўі —

Крык дзявочы.

Ірвецца, мусіць, з лап гвалтаўніка.

Я мог бы ў тое кінуцца кустоўе

І раздавіць зламысніка, як вош.

Ды толькі міма

Хуценька прайшоў я.

«А раптам у яго наган ці нож?»

І тут міліцыянты —

Чэрці чыста,

Бо выраслі як быццам з-пад зямлі.

— Вы толькі што пабачылі злачынствы.

Чаму ахвярам

Не дапамаглі?

Эксперымент

Праводзім мы вось гэткі...

Не бойцеся,

Не свеціць вам турма.

У вас жа, мусіць, ёсць бацькі і дзеткі.

Спагады толькі ў вас, бадай, няма...

* * *

І так цяпер грызе мяне сумленне,

Што нават і не ведаю, чаму

За гэтыя фальшывыя «здарэнні»

Самому захацелася ў турму....

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов