БУЛЬБА PDF Печать E-mail
04.07.2010 15:33

Nyauves-columnЗаўжды нас называлі «бульбашамі» —

Увесь народ. Кагалам. Талакой.

Прынамсі, мы згадзіліся і самі

З бяскрыўднаю мянушкаю такой.

Як паведаміла «Народная Воля», Мінскі аблвыканкам хоча зрабіць традыцыйным Свята бульбы. І гэта ў той час, калі ў вобласці летась былі самыя нізкія ўраджаі «другога хлеба». А ўвогуле па краіне бульбы зараз збіраюць у два разы менш, чым у савецкія часы! Беларусь апынулася на мяжы неабходнасці імпартаваць «другі хлеб». «Бульбашы» без бульбы — гэта сапраўды сусветная сенсацыя, — адзначае газета. — А які сорам для нацыі!»

Яно і сапраўды:

Хіба ж то дзіва,

Што бульбу мы не выпускалі з рук.

Заўжды зямля напоўніцу пладзіла

(Вось толькі гадзіў

Каларадскі жук).

Мы з бульбы мелі дранікі і крышкі...

Дый што казаць:

Дзесяткі мелі страў.

А драбязу —

Тут быць не могуць лішкі —

У стопку.

Каб парсюк яе сажраў.

І ўвогуле:

«Бульбаш» у гэтым свеце —

Наш беларускі,

Наш народны брэнд.

(Урад хай гэта мае на прыкмеце,

Зарэгіструе там, дзе след, патэнт.)

Вось напісаў —

А ўсё ў мінулым часе...

І, прызнаюся,

Слёз стрымаць не змог.

Чамусьці ў нашым сённяшнім калгасе

Вырошчваецца бульба, як гарох.

Яе і есці могуць толькі дзюдзі

(Ганебна гэта ўсё,

Што ні кажы).

Каб без яе не засталіся людзі,

Даводзіцца завозіць з-за мяжы.

...Мне асабіста

Засмучацца годзе:

Я буду бульбу есці ў поўны рот,

Бо ведаю,

Што ў дзеда на гародзе,

Як галава, расце караняплод.

* * *

Прабач жа мне, чытач, мае іголкі...

Ды ўсё-ткі, мусіць, час такі прыйшоў:

Цяпер мянушку маем — «агамолкі»

Замест зусім

Бяскрыўдных «бульбашоў».

Обновлено 11.07.2010 14:37
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов