У САНАТОРЫІ PDF Печать E-mail
26.07.2010 08:44

Nyauves-column«Іншаземцы (у асноўным расійскія) складаюць больш за палову наведвальнікаў беларускіх санаторыяў. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта Беларусі Эдуард Матуліс».

Прызнаюся,

Што я ўжо год каторы

Не маю грошай ездзіць за мяжу.

За шчасце — беларускі санаторый,

І пра яго я трохі раскажу.

З жывой вадою

Там басейн і ванны —

Ну хоць ты з іх да ночы не вылазь.

А ад паветра —

Ходзіш, нібы п’яны.

Не гідкаю здаецца нават гразь.

Я ў той лякарні —

Беларускай, наскай —

На роднай мове размаўляў адзін.

На «добры дзень»,

«дабранач», «калі ласка»

Заўсёды чуў я за спіною кпін.

Там бальшыня лячылася з Расіі

(У іх, відаць, тугія кашалькі).

Паважна «целы грузныя насілі»,

А беларус для іх — плебей які.

— Вы говорите на каком наречьи? —

Спытаўся у мяне дзяцюк мажны. —

Вы мысли изъяснять по-человечьи

На нашей территории должны.

— На вашай? —

Колам трэснулі нібыта. —

Дык гэта ж не Расія — Беларусь.

— История ведь нами не забыта…

Назвать сей край страною не берусь.

Быў непахісны гэты чалавеча,

Аднак яго «да сценкі» я прыпёр.

Прыйшлі да згоды мы.

І ўжо пад вечар

Пайшлі паслухаць у ДК фальклор.

Ансамбль народны

З блізкага райцэнтра

Прыехаў «падхалтурыцца» сюды.

Бабуль ссівелых,

Можа, пяць працэнтаў,

А так куды ні плюнь —

То малады.

Былі не вельмі таннымі білеты,

І беларусаў там было няшмат.

І паглядзець

На фэст народны гэты

Прыйшоў расійскі ці не ўвесь «атрад».

Какошнікамі

Мільгацела сцэна,

Плылі, як гусі, там андаракі.

(І я прабачыў ім такія цэны:

Размах які,

Народны густ які!)

Аднак як толькі заспявалі песні,

Пачуцці ўжо інакшымі былі.

Дык чый фальклор?

Не разумеў, хоць трэсні.

І на чыёй знаходжуся зямлі?

Як колісь дзед Піліп спяваў па п’янцы

«Шумеў камыш...»

(Ён свой выказваў сум),

Так нашы дзеўкі

На сваёй «трасянцы»

Выконвалі расійскую папсу.

Хацелі слухачоў яны ўлагодзіць,

Расійскіх найбагаценькіх гасцей.

А мне карцела крыкнуць:

«Дзеўкі, годзе!»

Смяяліся расійцы ўсё часцей...

«Навошта ж для цябе

какошнік-дышля? —

Ад сораму згараў

І думаў так. —

Ты ў джынсах, дзеўка,

Лепш на сцэну выйшла б.

Нашто ты пачапіла андарак?»

* * *

Мы быццам бы імкнёмся да Еўропы,

Туды кіруем наскі карабель.

Паводзім жа сябе, нібы халопы

(Сказаў расіец:

«Лижете нам ж...),

Гатовы задушыцца за рубель.

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов