«ЗДЗЕК» PDF Печать E-mail
01.08.2010 16:55

Nyauves-columnПасля чарговай «газавай вайны» Беларусі і Расіі актывісты БРСМ правялі акцыю «Дапаможам, чым можам, расійскаму «Газпраму». Яны здзіралі са сваіх целаў кашулі, рамяні і ў бандэролях пасылалі «беднаму» «Газпраму» як гуманітарную дапамогу.

...У Салігорску сярод насельніцтва аб’яўлена акцыя па зборы для дзіцячага прытулку мыла, цацак, канцылярскіх тавараў і г.д. Выходзіць, багаты шахцёрскі горад не можа сам забяспечыць 25 дзяцей...

Прыгрэўся пад крылом дзяржавы

Прыўладны БРСМ.

Ён мае грошы «на халяву»,

Таму няма ў яго праблем.

Аднак ён добра разумее:

Аддачу ўжо даваць пара.

І выдае свае ідэі,

Каб падтрымаць «гаспадара».

То ля рэдакцыі газеты

Наладзіць з крыкамі пікет,

Затым заявіць, што пра гэта

Даведаўся ўвесь белы свет.

То прэзідэнту ад народа

Арганізоўвае лісты.

З іх ні карысці і ні шкоды:

Той заклік марны і пусты.

Ну а калі Расія газам

Нас «нахіліла да зямлі»,

Не замарудзілі з адказам,

Адлуп «малойчыкі» далі.

Такога «здзеку» нагарнулі

«Газпраму» —

Божа барані!

Публічна сцягвалі кашулі

І адшпілялі рамяні.

Рыштунак склалі ў бандэролі...

Нішчымны ты, «Газпрам»? Бяры!

Дадзім табе ўсяго даволі,

А то сканеш без пары.

Так сорамна «Газпраму» стала...

— Канфлікт наш газавы згарну!

Бярыце газ, калі вам мала,

Спыняем гэтую «вайну»!

А малайчыны актывісты:

Падцерлі «алігарху» нос...

Іх віншавалі мы ўрачыста,

Узнеслі імідж да нябёс.

Цяпер бы ім было б няблага

Еўропу «ўзяць у абарот»,

Бо Бацьку ўжо «дастала» звягай,

Што пад дыктатарствам народ.

Парламент наш да асамблеі

Не падпускае колькі год...

Вазьмі, БРСМ, ідэю:

Заткні Еўропе брудны рот!

Амерыцы таксама варта

Паслаць з ашмёццем бандэроль.

Яна нас ігнаруе ўпарта,

Спрабуе ўзяць пад свой кантроль.

Трусы і майкі ёй — як лекі,

Не будзе больш чыніць бяды.

Ды ўсім паслаць бы тыя «здзекі» —

Не будзе ворагаў тады.

* * *

Тым актывістам-маладзёнам,

Што змахваюць на недарэк,

Хачу вось гэтым фельетонам

Таксама выказаць свой «здзек».

Хто вы цяпер? Камедыянты.

І з вас смяецца люд...

Туды

Паслалі б лепей вашы транты,

Дзе іх чакаюць сапраўды.

У Салігорску плачуць дзеткі...

Калі баліць у вас душа,

Пашліце ім свае шкарпэткі

(Вось толькі вымыйце спярша).

Обновлено 09.08.2010 09:10
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов