НА ЗЛОДЗЕІ ШАПКА ГАРЫЦЬ PDF Печать E-mail
31.10.2010 22:41

Nyauves-columnЧыноўнікаў працягваюць вадзіць на экскурсіі ў турмы, каб паказаць, чым можа скончыцца парушэнне закона. Нядаўна ў следчым ізалятары пабывалі прадстаўнікі гандлю. Пасля экскурсіі можна было задаваць пытанні. І самае першае з іх: «Як можна адсюль уцячы?»

Даўно мы ўжо чулі пра гэта:

Чыноў —

За гурмою гурму —

Выцягваюць з іх кабінетаў

І дружна вядуць у турму.

Каб самі пабачылі: зэкі

Не маюць там райскіх умоў.

І каб да злачынстваў навекі

Ахвоту адбіць у чыноў.

Там многа было экскурсантаў.

Эфект адпаведны заўжды.

І нават жа міліцыянтаў

Звадзілі аднойчы туды.

Улада затым палічыла:

Злачынствы

У многіх наўме,

І ўсім ім, на жаль, немагчыма

Зрабіць «праменад» па турме.

Хай выдзеляць па дэлегату

І ведамствы, і галіны.

Уражанняў будзе багата —

Калегам раскажуць яны.

Прыйшлі да турэмнае брамы

Чыгуначнік і будаўнік,

І ўрач...

Камунальнік таксама,

Ад спорту яшчэ прадстаўнік.

Ну, словам, там быў разнамасны

І вельмі шматлюдны натоўп.

(Турэмшчыкам, праўда, няясна,

Ці будзе ад гэтага толк...)

Найперад у камеру зэкаў

Нанеслі шматлюдны візіт.

Жылі там алкаш-недарэка

І самы адпеты бандыт.

Парашы

Устойлівы «водар»,

Святла ў той «святліцы» няшмат...

Пытаецца ў «экскурсавода»

Адзін мужычок-дэлегат:

— За гідкія ўмовы такія

Нас зганьбяць Еўропа і свет.

Чаму б не паставіць тут бія

(Парашы замест) туалет?

— Няхай не здаецца малінай

Жыццё тут, — такім быў адказ. —

Дый бедная наша краіна,

Нямашака грошай у нас.

У цэху сталярным, дзе зэкі

Працуюць-ліпяць заадно,

«Укалвалі» тры чалавекі

(Ад пылу і тых не відно).

І ад мужыка-дэлегата

Пытанне даносіцца зноў:

— Чаму ж не стаіць вентылятар?

Падохнеш ад гэткіх умоў...

Абураны закід ягоны

Парыраваў «экскурсавод»

(Ён носіць, дарэчы, пагоны):

— Турма — гэта вам не курорт.

Далей жа — сталовая наша.

Які ж у турме рацыён?

Нішчымная ячная каша,

Без мяса вадзіца-бульён...

І тут мужычка-дэлегата

Настрой канчаткова зачах:

— У вас рацыён небагаты.

Загнешся на гэткіх харчах...

«Аб’ектаў» наведалі многа

І не прамінулі ШЫЗА*.

Службовец даходліва, строга

Пра многае ім расказаў...

Маркотныя ўсе дэлегаты

(Канцлагерам тут аддае).

Хадзілі маўкліва, зацята

І думалі думы свае...

І толькі ўсё сыпаў пытанні

Няўрымслівы той мужычок:

— Купіць туалет вы не ў стане...

Палепшыце, можа, паёк?

Такі інтарэс нехарошы

Не будзе без нейкіх прычын...

Затым і зусім агарошыў:

— Ці можна адсюль уцячы?

Службовец, нахмурыўшы бровы,

Сурова насупіўшы твар,

Спытаўся пагрозна:

— А хто вы?

Прафесія ваша?

— Гандляр...

З натоўпу

Адна «прадстаўніца»

Сказала з усмешкай яму:

— Ты можаш, гандляр, адкупіцца,

Не трапіць зусім у турму...

* * *

Чаму ж пра турэмныя ўмовы

Хвалююцца так гандляры?

Тут ёсць і адказ, і выснова:

На злодзеі шапка гарыць...

Обновлено 08.11.2010 09:06
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов