ПЛАН PDF Печать E-mail
30.10.2009 09:43
nyauves-270px
...Калі ты лічыш, што мастак ад Бога,
Дык ты таксама атрымоўвай план:
Ствары партрэт, як у таго Ван Гога,
Ці намалюй пейзаж, як Левітан.

Ты кампазітар?
Не шкадуй жа моцы,
Сімфоніі твары і днём, і ў сне.
Ды так,
Каб пазайздросціў нават Моцарт
І Бах перавярнуўся у труне.
«На сустрэчы з маладымі выканаўцамі, якія ўдзельнічалі ў конкурсе «Новыя галасы Беларусі», прэзіднт нагадаў, што два-тры гады таму ён даручыў кіраўніку канала АНТ Рыгору Кісялю напісаць дзесяць шлягераў. «Я іх не атрымаў. Я чакаю ад вас гэтага рэзультату», — сказаў Аляксандр Лукашэнка».

«Звязда»

Даведзены айчынным творцам планы
(Во наступіла дзіўная пара!):
Ці хворы ты,
А ці ты вечна п’яны,
Ды выдавай шэдэўры на-гара.

Калі пісьменнік ты і член Саюза,
То для цябе дзяржаўны будзе план:
Не маеш права грэць на дачы пуза,
Садзіся крукам і пішы раман.

І каб у крамах вершы і паэмы
Купляліся, як кажуць, нарасхват
Для гэтага ёсць выйгрышныя тэмы:
Пра нашу ўладу, пра дзяржаўны лад...

(Яны і пішуць.
Лік ідзе на тоны —
Так вылівае кожны з іх душу!
Пра той Саюз пісаў я фельетоны.
Калісьці, мусіць, зноўку напішу..).

Калі ты лічыш, што мастак ад Бога,
Дык ты таксама атрымоўвай план:
Ствары партрэт, як у таго Ван Гога,
Ці намалюй пейзаж, як Левітан.

Ты кампазітар?
Не шкадуй жа моцы,
Сімфоніі твары і днём, і ў сне.
Ды так,
Каб пазайздросціў нават Моцарт
І Бах перавярнуўся у труне.

А Кісялю
Дык сказана адкрыта:
— Каб заўтра ж песні-шлягеры былі!
А з Кісяля які там кампазітар?
Як сёмая вада на кісялі...

Даводзяць план
Катэгарычным тонам...
Я буду адчуваць сябе, як пан,
Бо, несумненна, гэтым фельетонам
Свой асабісты выканаю план.
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов