МЕТАМАРФОЗА PDF Печать E-mail
23.05.2011 16:50

Nyauves-columnНацыянальны статыстычны камітэт паводле вынікаў перапісу намаляваў партрэт сучаснай беларускай жанчыны: узрост 42 гады, замужам, ёсць дзеці, гарадская. Нацыянальнасць — беларуска, родная мова — беларуская, размаўляе па-руску.

Я зразумеў з таго партрэта:

У нас цудоўныя жанкі.

Зусім як ягадкі кабеты,

І дзеці ў іх — не байструкі.

Жывуць не ў вёсцы-зачуханцы,

Дзе гразь і векавечны гной.

Забава — толькі ў клубе танцы,

І кружацца адна з адной.

Жанчыны нашы — гарадскія.

Ім душ ваду на плечы лье,

Ім «куцюр’е» сукенкі шые

У самым модным атэлье.

Пазногці іх — у манікюры,

Здалёк абцасікі чутны...

А што датычыцца культуры —

Тэатр наведваюць яны.

Ну, словам, можна ганарыцца

Жанкамі нашымі, сябры!

Бо кожная — нібы царыца,

Хоць ты на подыум бяры.

Адно ўспрыняць я не гатовы

У іх загадкавым нутры.

Пытанне наконт роднай мовы

Да гэтай не рашу пары.

Цяжкая розуму нагрузка,

Бо думкі спрэчныя мае.

Нацыянальнасць: беларуска —

Адказы кожная дае.

І мова родная — Купалы,

Даюць яны такі адказ.

Але ў жыцці гавораць мала —

Па-руску зносяцца якраз.

Такая вось метамарфоза...

І не туды, і не сюды...

Калі ж паразважаць цвяроза,

Дык тут зусім няма бяды.

Яны няўцямна, падсвядома

Не ганьбяць мову, на якой

Бацькі іх размаўляюць дома,

У роднай вёсачцы глухой.

І адчуваючы згрызоты,

Што так вярэдзяць ім душу,

Рашаюць так:

«Цяпер і потым

Я роднай «мову» запішу...»

Аднак жа год праз дзесяць дзесьці

(У тым упэўнены амаль)

Успешчаныя імі дзеці

Так не запішуць больш, на жаль...

Обновлено 29.05.2011 17:15
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов