ЗАЙЗДРАСЦЬ PDF Печать E-mail
28.01.2010 22:19

Nyauves-column«Што ж, у шахцёры я схадзіў няўдала.

Падземнае жыццё — не па нутру.

Хоць плацяць у міліцыі мне мала,

На пенсіі я грошы дабяру».

Як паведаміла газета «Снплюс», сярэдні заробак шахцёра летам склаў 2458000 рублёу. Але ці варта зайздросціць гарнякам Беларусі? Сярэдняя працягласць жыцця салігорскіх шахцёраў складае зараз 46,5 года. Праз 5 — 7 гадоу працы ў забоі з’яўляюцца хранічньія захворванні. А пенсія шахцёра складае усяго 20 — 25 працэнтаў ад зарплаты.

Для прыкладу: пенсія былога міліцьіянера складае 70 працэнтау ад заробку...

Міліцыянтам праслужыў Мікола

Ажно пятнаццаць з хвосцікам гадоў.

На лес свой ён не наракаў ніколі,

Любы загад быў выканаць гатоў

Адно лічыў: плацілі малавата.

Насі абноскі,

Хлеб без масла жуй...

I вось прачуў:

Шахцёрская зарплата

Такая,

Што зайздросціў бы буржуй.

Лапатай можна грзбці там мільены!

I так «гаротны лес» яго прыпёр,

Што вырашыў свае ён зняць пагоны.

I вось ужо Мікола наш — шахцёр.

І як жа шкадаваў Мікола потым!

Бы крот той,

Не вылазіў з-пад зямлі.

І, мовіць так, яму крывёй і потам

Даваліся шахцёрскія рублі.

Занылі косці, харкаюцца грудзі...

Так можна і канцы аддаць няўзнак.

Тады й зарплата

Больш не трэба будзе.

Былы міліцыянт падумаў так:

«Што ж, у шахцёры я схадзіў няўдала.

Падземнае жыццё — не па нутру.

Хоць плацяць у міліцыі мне мала,

На пенсіі я грошы дабяру».

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов