ПАСАДЗІЦЬ НЕ ЎДАСЦА ДУХ, ЯК САБАКУ, НА ЛАНЦУГ PDF Печать E-mail
27.09.2011 13:23

Nyauves-column«Ленінскі суд г. Мінска забараніў Уладзіміру Някляеву пакідаць межы сталіцы, хадзіць на сходы і мітынгі. Ён толькі мае права наведваць установы, дзе на разліў прадаюць спіртное, — рэстараны, бары, кавярні».

«Народная Воля»

«Наверсе» бушавалі страсці,

І голас загадаў стальны:

— Нацдэмам трэба так «прыкласці»,

Каб больш не вякалі яны.

Ну вось, да прыкладу, Някляеў...

Яго ў цямніцу не ўпяклі,

Дык ён то там, то сям віхляе,

Па ўсёй краіне раз’язджае —

То ў Івянцы, то ў Капылі,

А то выстойвае ў пікеце,

На нейкі сход народ заве...

Нам зразумела, што на мэце

Трымае ён у галаве...

Да наганяяў не ахвочы

Ніводзін служка ці чынок.

Ім паўтараць не трэба двойчы,

Яны як бач — пад казырок.

Някляеў — ён, як кажуць, біты,

Дубінка ўжо не ў страх яму.

Згубілі й шанс, каб, як бандыта,

Заканапаціць у турму...

Якія ж трэба ўвесці меры,

Каб да людзей ён — ні нагой?

Няхай уласная кватэра

Турмою стане для яго!

І суд наш справядлівы самы

Для той задумы тут як тут.

(Працяг зусім нядаўняй драмы —

Паэт прайшоў праз той жа суд.)

Нібы стрыножылі паэта

Ці пасадзілі на ланцуг.

«Ды ўсё ж яго не зломіць гэта,

І будзе жыць ягоны дух.

Агітавацьме хоць з балкона, —

Грызе «законнікаў» сумнеў. —

Дык што зрабіць, каб дух ягоны

Навек патух, зачах, сатлеў?»

Прапанаваў «законнік» знаны

(І гэта ўнеслі ў пратакол):

— Хадзіць у бары, рэстараны

Дадзім Някляеву дазвол.

Няхай спіртовыя напоі

Уволю жлукціць, як ваду.

Пасля «ін’екцыі» такое

Пачне плявузгаць ён брыду

І тым сябе скампраметуе,

І будзе зноў пісаць «сціхі»...

Не ўздзіў, што прапанову тую

Затым адобрылі «вярхі».

* * *

Ва ўлады шмат неспадзяванак.

І без здзіўлення я ўспрыму,

Калі «законнікі» для п’янак

І грошы выдадуць яму.

Обновлено 27.09.2011 13:23
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов