ПАСКВІЛЯНТЫ ЛІЧАЦЬ ГРАНТЫ PDF Печать E-mail
06.12.2011 07:57

Nyauves-columnУ iнтэрнэце з’явіўся сайт (лёгка здагадацца, каму ён належыць), які аблівае брудам дзеячаў апазіцыі, а найболей — журналістаў незалежных выданняў. Яны, маўляў, прыстасаванцы, хапугі, блуднікі, гомасексуалісты і г.д.

Які прасцяг у інтэрнэта!

Які магутны інтэрнэт!

Навіны, звесткі і сакрэты

На ўвесь разносіць белы свет.

Пры ўсім пры тым, на жаль, таксама

(Нічога не паробіш тут)

Бывае ён памыйнай ямай,

Куды ракою льецца бруд.

…»Ну як уесці «дзермакратаў»?» —

Галовы думалі ў вярхах.

Ні гвалт, ні штрафы і ні краты

Іх не даймаюць. Поўны крах!

Як толькі галаву нацдэма

Улада, мовіць так, ссячэ,

На тым жа месцы — во праблема! —

Растуць адразу дзве яшчэ.

Прыём прыдумалі не новы,

Які надзейна б’е пад дых:

Зрабіць патрэбна, каб «галовы»

Былі пачварнымі для ўсіх.

І ў глыбіню глабальнай сеткі

Памыяў вылілі вядро:

Няхай дарослыя і дзеткі

Нацдэмаў ведаюць нутро!

Адзін, маўляў, адпеты злодзей —

Кляйма няма паставіць дзе.

Ён у суполкі — жах дый годзе! —

Чужыя долары крадзе.

Буржуі выдзяляюць гранты,

Каб ён змагаўся за правы,

А ён сабе купляе транты

І возіць золата з Літвы.

Ад грошай Захаду залежны

І «шчыры беларус» другі.

(Шкада, што не ўдалося ў снежні

Дубінкай выправіць мазгі.)

Народ ён дурыць год каторы:

Стругае «вершыкі» свае,

Прыкідваецца, быццам, хворы,

А сам за тыя грошы п’е.

А трэцяя — сама распуста,

Сказаць прасцей, прабачце, б…

Такіх патрэбна толькі дустам

Са свету белага зжываць.

Ёй люд зусім не паспаліты

Спатольвае любоўны шал.

Сягоння ў «хахалях» — палітык,

А заўтра ў ложку — генерал.

Самцы высокія на мэце,

Для ўсіх даступная амаль…

І ў той жа час яна ў газеце

Узнёсла піша пра мараль.

Чацвёрты

(Во ўжо дзе стыдоба,

Хоць пасаромеўся б людзей)

Разносіць розныя хваробы,

Бо ён, так мовіць мякка, гей.

Дастойны ён другога слова.

Народ не далікатны ў нас:

З падачы лысага Хрушчова

Дае мянушку «п…с».

І ўжо зусім нягоднік — пяты.

Трываць яго нямашка сіл.

І ён павінны быць распяты,

Бо, несумненна, педафіл.

А той — лайдак, а той — аблуда,

А той — закончаны бандыт.

Усіх яны змяшалі з брудам,

Маўляў, хай сыдуць у нябыт.

І падаюць лгуны пры гэтым

Як праўду гнюсны свой «тавар».

І мне шкада, што інтэрнэтам,

Як аплявухай ці газетай,

Ім пляснуць немагчыма ў твар…

* * *

Сама улада вязне ў брудзе.

І кожны год, і кожны дзень

Нацдэмам (дый астатнім людзям)

Заўжды заглядвала ў кішэнь.

Цяпер не толькі лічыць гранты…

Такое ўражанне, дальбог,

Што ўжо дзяжураць пасквілянты

Са свечкамі ля нашых ног.

Обновлено 06.12.2011 07:58
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов