У ПАРЫЖЫ PDF Печать E-mail
28.02.2010 12:44

Nyauves-columnВенесуэльскіх фермераў кагорта

Ад радасці

Аж цалавала крыж,

Бо Уга Чавес абяцаў ім цвёрда:

«Вы з’ездзіце ў Еўропу, у Парыж!»

Беларуская вёска Парыж (Пастаўскі раён) стала аграгарадком.

...Дэлегацыя Венесуэлы прыехала да нас пазычаць вопыт будаўніцтва і функцыявання аграгарадкоў. Магчыма, нашы сябры ў Лацінскай Амерыцы пойдуць патрэбным шляхам.

«Снплюс»

Найперш яны ляцелі ў самалёце,

Затым аўтобус вёз іх па шашы.

Навокал — зелень!

Гэткае пякноцце!

Бы салаўі спяваюць у душы!

Іх сустракалі шчыра,

З хлебам-соллю

І медавухі вынеслі карэц.

Ну што яшчэ

Для шчасця трэба болей?

Вось ён, Парыж —

Жыцця ўсяго вянец!

Іх не вялі ў «бядняцкія кварталы»,

На ўскраіны,

Дзе ўвесь марнее люд.

Для іх і ў цэнтры вабнасцяў нямала:

Сарбона тут,

І Луўр славуты тут.

Чырвоная дарожка да канторы,

Дзе месціцца заўжды Парыжа «мэр».

(Не гмах, бы ў алігархаў некаторых, —

Венесуэльцы ведаюць цяпер.)

Пасля прамоў,

Узнёслых аж да млосці

(А «мэр» дык і зусім зрабіў даклад),

— А пакажыце, —

Папрасілі госці, —

Славутасці.

У вас жа вельмі шмат.

Пачаць рашылі з «Эйфелевай вежы»,

Тым больш што да яе —

Амаль што крок

(Лічылі госці,

Тут сказаць належыць,

Што гэта горад — аграгарадок).

А вежа там была ваданапорнай,

Ёй, можа,

Метраў трыццаць — вышыня.

Вакол яе патупалі пакорна,

Затым далей павёў іх старшыня.

На ўзгорку — школа,

Быццам бы Сарбона.

Яе гасцям паказвалі здаля.

(Так раіла начальства, што з раёна,

Бо на рамонт не ўклалі ні рубля.)

А Дом культуры і бібліятэка

Увасабленнем Луўра тут былі.

Хоць і нага, як кажуць, чалавека

Была тут немаведама калі.

Шукалі госці:

Дзе тут Мона Ліза?

І дзе яна, Венера, што без рук?

А там жа толькі кот

Вусы аблізваў —

Таўсты яму патрапіўся пацук.

А побач — стадыён.

Амаль што новы.

(Там у футбол гуляе «Сент-Энцьен».)

На ім чамусьці пасвяцца каровы,

Пастух блукае

П’яны, як бязмен.

Булонскі лес?

Таксама калі ласка!

Здаволіцца гасцей капрыз любы.

Ды вось жа ён абапал,

Нібы казка —

Растуць тут нават ягады-грыбы.

А вунь цячэ рачулка —

Нібы Сена.

І кладка — быццам мосцік акурат.

(У ёй вады, па праўдзе, па калена,

А рыба здохла дзесяць год назад.)

А як жа ён, Парыж, —

Без Пляс Пігаля?

Як ім не паглядзець

«Французскі блуд»?

Для гэтага ўвесь дзень

Даярка Галя

За імі шпацыруе там і тут.

Напрыканцы — мясцовая сталоўка.

(Лічыць патрэбна —

Рэстаран «Максім».)

Кармілі там катлетамі, пярлоўкай,

Хоць дзіўна,

Што не жабамі зусім.

А вечарам —

Культурная праграма.

На сцэне —

Ну амаль што «Мулен Руж».

Для іх скакаў ансамбль

Народны самы,

І тупнуў дзед Лявон,

Хоць быў нядуж.

Як след гасцей прывецілі ў Парыжы!

І запрасілі на наступны год.

Што ж, час дамоў.

Шашу аўтобус ліжа,

І з паласы ўзлятае самалёт.

* * *

Шкада венесуэльцаў раптам стала...

Уражанняў — па горла.

Нават звыш.

Да смерці будуць думаць,

Што ў Паставах

І ёсць сапраўдны,

Вось такі Парыж.

Обновлено 06.03.2010 22:14
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов