ПАДЗЯКА ЗА ВІЗІТ PDF Печать E-mail
06.03.2010 22:35

Nyauves-columnІмкненне дагадзіць любому заезджаму ў нас уваходзіць у звычку. Варта было новаму міністру замежных спраў Украіны пабываць у высокіх беларускіх кабінетах, як тут жа паследавала рашэнне аб адмене павышанай пошліны на ўкраінскую карамель. І ніхто не звярнуў увагу, што акрамя высокага дзяржаўнага статуса ён валодае буйнейшым на Украіне кандытарскім холдынгам.

«Снплюс»

Дзяржава ў нас цяпер такая

(Не, не кажу я пра народ!):

Яе ніхто не заўважае,

Бо ёй аб’яўлены байкот.

Ні прэзідэнты, ні прэм’еры —

Ніхто не нанясе візіт.

Цураюцца, нібы халеры,

Нагой піхаюць у нябыт.

Калі ж хоць еўрадэпутата

Сюды «вятрамі занясе»,

То для дзяржавы проста свята,

Яму выгоды-ласкі ўсе.

І нават з блізкай Украіны

Чыноўнік — найшаноўны госць.

Аддзячыць за візіт павінны

І кінуць, так бы мовіць, косць.

Ён вырабляе на радзіме

І нам завозіць карамель.

Хай пошліну ў нас мытня здыме,

Каб госць займеў які рубель.

Пасля знаёмства з шахам-шэйхам

Яму падносім той жа дар:

Бяспошлінна бясконцым шлейфам

З Усходу ўвозіцца тавар.

Калі ж наведаў госць з Кітая,

Няхай завозіць шырпатрэб,

Няхай ільготы «паспытае»,

Каб мець сабе на масла й хлеб.

Ёсць прывілей-ільгот праграма

Для ўсіх гасцей да аднаго!

Шкада вось толькі,

Што Абама

Не мае бізнесу свайго...

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов