УМОВА PDF Печать E-mail
27.03.2012 10:37

Nyauves-columnУ Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце пры заключэнні кантрактаў выкладчыкам прапаноўваюць падпісаць пагадненне аб тым, што яны не будуць прэтэндаваць на прэміі.

Навуку грыз, як той бабёр

(Таму штаноў працёр багата),

Над кніжкамі карпеў Рыгор

І стаў навукі кандыдатам.

«Не будзе больш, — лічыў, — пакут,

Цяпер мяне чакае праца».

Прыйшоў Рыгор у інстытут

Выкладчыкам уладкавацца.

Высокі інстытуцкі Чын

Сказаў:

— Прыняць мы вас гатовы,

Бо адмаўляць няма прычын.

Вось толькі ёсць адна умова.

Хоць працавацьмеце зашмат,

Сабе не стаўце грошы мэтай:

Ніякіх прэмій ці даплат

Зусім не мецьмеце за гэта.

— Ну што ж, на тое згоду дам…

— Аднак жа словам я не веру,

І падпісаць патрэбна вам

Аб тым належную паперу.

Рыгор не кінуўся ў нуду,

Бо ён лічыў: «Абы хапіла

На хлеб, як кажуць, і ваду,

І неяк пражыву без піва».

Зарплату меў ён — смех адзін,

Але ж у тым не бачыў гора.

Праз пэўны час той самы чын

Паклікаў да сябе Рыгора.

— Для вас, — сказаў Рыгору ён, —

Ёсць непрыемная навіна.

На ўліку кожны ў нас мільён —

Жыве ў нішчымніцы краіна.

Нам не пазбегнуць жорсткіх мер,

Напружыцца патрэбна людзям.

Ну, карацей: мы вам цяпер

Зарплату больш плаціць не будзем.

— А што ж тады мне класці ў рот?

— Каб выжыць, спосабаў нямала.

У цешчы ж, мусіць, ёсць гарод…

А ў катуху — кавалак сала…

Няма зарплаты? Не бяда.

Як прыйдзе зноўку ўсё да ладу,

Міне нястачаў чарада —

У нас вы мецьмеце пасаду.

Рыгор

(Ну ці ж ён не дурны?),

Як і раней, хадзіў на працу.

І ўжо «да цешчы на бліны»

Часцей пачаў ён выбірацца.

Ад годных колішніх умоў

Не засталося нават следу…

А Чын вялікаможны зноў

Заве Рыгора «на бяседу».

— Цяпер інакшы каленкор, —

Сказаў ён беднаму Рыгору. —

І вам самому ўжо, Рыгор,

Выплачваць інстытуту ў пору.

У вас — асобны кабінет,

Там стул і стол, хоць і пагнуты.

За іх плаціць, вядома ж, след,

Бо гэта ўласнасць інстытута.

— А дзе, скажыце, грошы ўзяць?

Вы ж мне не плаціце зарплату!

— Дык вы ж, бадай, харошы зяць,

Наведваеце цешчы хату.

Як кажуць, людзі вы свае…

Хай выдасць з пенсіі хоць трохі,

Або, нарэшце, дастае

Ці з-пад матраца, ці з панчохі.

Рыгор у роспачы цяпер,

Тры дні выношвае турботу,

Бо цешча — ведзьма. Нібы звер.

І, пэўна, страціць ён работу…

* * *

У нас заместа пірага

Кавалак хлеба мае кожны.

І той абрэзаць як мага

Імкнецца чын вялікаможны.

Алесь НЯЎВЕСЬ

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов