«ДАРМАЕД» PDF Печать E-mail
16.04.2012 19:08

Nyauves-columnНамеснік старшыні ніжняй палаты Віктар Гумінскі прапанаваў прыняць закон для барацьбы з «дармаедамі». І сапраўды: у Беларусі 5,8 мільёна працаздольных людзей, а афіцыйна працуюць усяго 4,5 мільёна. Дзе ж «завіслі» астатнія? 

Пры Саветах кожны ведаў:

Трэба працаваць яму,

Бо так званых дармаедаў

Гнала ўлада у турму.

За станкамі ці на полі

«Працавалі» пакрысе.

Месца ўсім было даволі,

Хоць і лынды білі ўсе.

Нам давалі ўсім патрошкі:

Сёння «глык», а заўтра — «гам».

Працягнуць, як кажуць, ножкі

Не давала ўлада нам.

А затым прыйшлі буржуі.

З ног усё на галаву:

Хто шыкуе, хто бамжуе,

Хтосьці ледзьве на плыву.

Кожны сам цяперка дбае

Пра уласны дабрабыт.

Праца годная любая —

Хто банкір, а хто бандыт.

Мы цяпер жывём па-воўчы:

Адхапіць хоць нешта дзе б?

Хто як можа, хто як хоча —

Здабывае грош на хлеб.

Ды чыноў уладных зграя

Шчэрыць нам «клыкі» свае:

Кантралюе і карае,

Хоць нічога не дае.

…Жыў калісьці не заможна

«Будаўнічы спец» Сцяпан.

Меў заробак — як і кожны,

Калі выканае план.

Ён і рупіўся не вельмі,

Хоць на працу йшоў штодня:

Па заробку майстар кельмы

Быў жа грузчыку раўня.

Час прыйшоў адбыцца зменам —

Ураўнілаўкі няма:

Трэба быць цяпер «бязменам»,

Каб укалваць задарма.

У Сцяпана — двое дзетак.

Жонка «квохча» на бяду:

— Зарабляцьмеш ты вось гэтак —

Да суседа я сыду.

Ён — чынок у выканкаме.

Як буржуй, жыве.

Калі

Бачу я суседа ў краме —

Не падлічвае рублі.

Дзе ж прыкласці трэба сілы,

Каб не згінула сям’я?

І прачуў Сцяпан: Расія

Плаціць болей утрая.

Сцёпа згроб свае манаткі

І падаўся у Маскву.

Жонцы, дзеткам — анігадкі!

Больш не лезе ў галаву

Клопат пра нястачу-грошы,

Зажылі яны, як след.

Не такі ужо харошы

Для жанчыны стаў сусед…

Стала хатняй гаспадыняй —

Не патрэбен працы гуж!

Носіць з рынку ківі, дыні —

Зарабляе добра муж!

* * *

Можа, я наіўны самы,

Ды прадбачу напярод:

«Дармаедам»

Галасамі

Дасць адлуп «Народны сход».

Пагражае «ўставіць клёпкі»

Дэпутацкі прадстаўнік,

Бо ў Расію на заробкі

Падаецца наш мужык.

Ці ж у тым яго правіна?

Хай чыноўнік не раве,

Што на рускіх буржуінаў

Ён «батрачыць» у Маскве.

Хай «батрачыць» на здароў’е,

І яму аддзячыць трэ,

Бо рублі па беспрацоўі

У дзяржавы не бярэ.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Обновлено 24.04.2012 11:52
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов