КАНВЕЕР PDF Печать E-mail
30.04.2012 12:26

Nyauves-columnЗа чатыры гады дэпутаты ніжняе палаты адхілілі толькі адзін законапраект… 

Законаў мелася нямала…

Каб не сушыць-тлуміць мазгі,

Палата дружна штампавала

Іх, нібы тыя пірагі.

Да прыкладу, закон вясёлы:

Што здзейсніць трэба і калі,

Каб мёд давалі плённа пчолы,

У вуллях злагадна жылі.

Вось дэпутат «пчалярны» самы:

— Хай кожная пчала, — сказаў, —

Дае чатыры кілаграмы.

Пападымалі рукі — «за».

Дый што казаць: кляпала «веча»

Законы вартыя для нас:

Пра парасят і пра авечак,

Пра ЕўрАзЭС і Еўразвяз…

Усё, што ўладаю прынята

(Адміністрацыя, Саўмін)

Не крытыкуюць дэпутаты

І галасуюць як адзін.

Нібыта тут — канвеер нейкі,

Суцэльны, зладжаны паток:

Ніхто не ўставіць «тры капейкі»

І не раскрые свой раток…

Законаў так было багата,

Што страцілі, як кажуць, ніць…

І прынялі закон:

Палата

Ужо не трэба.

Распусціць…

Алесь НЯЎВЕСЬ

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов