«НЕ ВІНАВАТАЯ Я!..» PDF Печать E-mail
15.05.2012 12:31

Nyauves-columnСуд адмовіў Людміле М. у задавальненні іску аб маральных стратах. «Вас жа не пасадзілі, а толькі аштрафавалі», — было тлумачэнне. Людмілу раней пакаралі нізавошта, бо пераблыталі з іншым чалавекам.

Ці ж прозвішчаў замнога новых?

Жывём, як бацька «загрузіў»…

Таму Пятровых, Івановых

У нас, так мовіць, як гразі.

Вось і Тамара Мудрацова

Жыла, як тысячы людзей:

Ні ўчынкаў выбітных, ні слова

Ніяк, ніколі і нідзе…

Сям’я: свякруха, муж і дзеці.

Такія сёння сем’і ўсе.

Даброт-выгод няма на мэце —

Хай гора лёс не прынясе.

Ну што яшчэ жанчыне трэба?

Жыццё без стрэсаў, без пакут.

Але навіна — громам з неба:

Для Мудрацовай позва ў суд.

— Ну што, — суддзя сказала, —

краля,

Як ты даўмела, як магла?

Парфуму ў магазіне скрала.

Была, напэўна, «з пахмяла»…

Ды ў нас гуманная сістэма,

Каб вас турмой адразу — трах!

Ёсць у мяне якраз дылема…

Прысуд мой не турма, а штраф.

Тамара нешта лепятала:

— Я не хадзіла ў магазін!

Але з таго карысці мала,

Бо суд — як Бог.

Святы… Адзін…

І ўсё б з прысудам адмыслова,

Не падкапаешся… Але ж

Ірэн (таксама Мудрацова)

Зрабіла ў краме той крадзеж.

А што з таго цяпер Тамары?

Нямілы беднай белы свет.

Жыццё ўжо — змрок,

Суцэльна хмары

І чарада згрызот і бед.

Пагрозна зыркае свякруха:

— Зладзейка… Ганьбіш, шэльма, род.

Цяпер трымацьму чуйна вуха,

Дабро хавацьму напярод…

У мужа ўсмешка ўжо крывая:

— Табе я веру — не маню…

Аднак, па праўдзе, не бывае,

Так мовіць, дыму без агню…

І сакаталі дружна дзеці,

Пішчалі бацьку ва ўнісон:

— Мы чулі, пра цябе ў газеце

Накрэмзаў дзядзька фельетон.

Яшчэ шапталіся суседзі:

— У той сямейцы быць бядзе:

Тамара нешта скрала недзе —

Прысуд ёй вынеслі ў судзе…

Дадаткам жа яшчэ й на працы

Гундзелі дзеўкі з-за вугла:

— Зладзейкаю — такая цаца! —

Яна прызнанаю была…

У рэшце рэшт спасцігла кара —

Знайшлі зламысніцу Ірэн.

Аднак для беднае Тамары

Было не многа перамен.

У чутках жа якая рэшта?

У буднях крымінальных спраў

Няважна: скраў ты сам хоць нешта,

А ці ў цябе хтось нешта скраў…

І не ўцяўпеш жа ў клёпкі люду,

Што ты бязвінны, як анёл.

— Хачу адмыцца я ад бруду! —

Паклала іск суддзі на стол. —

Не крала я нічога зроду,

Свякруха нізашто кляне.

Хачу, каб выплацілі шкоду

Маральную, прынамсі, мне.

Быў суд.

І вырак — проста дзіва,

Феміда выдала сама:

— Я вас тады не пасадзіла,

А значыць, шкоды вам няма…

* * *

Ці бедны ты,

А ці багаты —

Для ўсіх цяпер гучыць, як здзек:

Нявінны ты ці вінаваты,

Калі не трапіў ты за краты,

Лічы — шчаслівы чалавек…

Алесь НЯЎВЕСЬ

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов