ЗВЯЗКА PDF Печать E-mail
15.05.2012 12:32

Nyauves-columnМіністр унутраных спраў падпісаў загад, згодна з якім усім беларускім міліцыянтам забаронена ездзіць у Еўропу…

Два сябры-міліцыянты,

Сеўшы на траву-мурог,

За бутэлькаю (не «Фанты»!)

Сталі весці дыялог.

Запытаўся Парамоша:

— Вось скажы ты мне, Мацвей:

Маем мы ад пуза грошай,

А ці стала жыць лацвей?

Хай хапае нам зарплаты

На адзежу і яду,

Але ж кожны дзень дахаты

Я бязрадасна іду.

Жонка «сыпле соль на раны»,

Мовіць так, праела плеш:

«Ты калі мяне, каханы,

У Еўропу павязеш?

Ну нашто твае даляры

(Хоць іх суй пад качаргу),

Калі нават на Канары

Я паехаць не магу?»

Не калека я, не ўбогі,

Але што я ёй скажу,

Калі мне няма дарогі

У Еўропу, за мяжу?

— Я з табою, братка, згодзен,

Нам жывецца — проста жах.

Вунь рабочы на заводзе —

Дык і той, як вольны птах. —

Крыўда шчырая ў Мацвея. —

Закардонне — не для нас.

Скажам, нават у Маскве я

Пабываў адзіны раз.

Мы ж цяпер «невыязныя»…

І, прызнаюся, парой

Невыносна сэрца ные,

Бо выходзіць, я — ізгой.

Мы не горшыя ў краіне,

І не цямлю я ані,

«Шэф» нам па якой прычыне

Выязджаць забараніў?

— Я мяркую так, — агучыў

Думку-згадку Парамон. —

Нас, так мовіць бы, да кучы

Прыхапіў з сабою ён.

Сотні дзве ці тры начальства

Не ўпускае Еўразвяз.

Гэта ж дробненькая частка,

Калі браць агулам нас.

Пасля гэтай забароны

Лік на тысячы ідзе.

Не прыніжаны, а роўны

«Шэф» цяпер у грамадзе.

— Гэта важкая прычына, —

Падтрымаў яго Мацвей. —

Ёсць яшчэ адна, магчыма, —

Найгалоўная хутчэй.

«Шэф» наш, мусіць жа, не хоча

Уплывовасці чужой,

Каб не бачылі на вочы,

Як жывецца за мяжой.

Мы ж прывыклі: людзі — быдла,

Іх збівай у дзве рукі.

Хоць, па праўдзе, мне абрыдла:

То ж суседзі, сваякі…

— Мы, выходзіць, як нацдэмы,

Хоць вядзём жа з імі бой:

Ім вунь выехаць — праблема,

Гэтак, як і нам з табой.

Стала хлопцам горка-цяжка,

Роспач у вачах відна…

Што рабіць? Ды толькі пляшка

Выручыць

Яшчэ адна…

* * *

Выглядае гэта дзіўна,

Але ж догма — хоць ты плач:

Звязкаю ідуць адзінай

І ахвяра, і палач.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Обновлено 21.05.2012 07:15
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов