АКОВЫ ДЛЯ МОВЫ PDF Печать E-mail
21.05.2012 07:14

Nyauves-columnБрэсцкі аблвыканкам атрымаў ліст ад першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта А.М. Радзькова, у якім ён просіць «прыняць канкрэтныя меры па недапушчэнні правядзення кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый палітыкі прымусовай беларусіфікацыі і штучнага скарачэння выкарыстання рускай мовы ў іхняй дзейнасці»…

Са сталіцы ў выканкамы

Быў дасланы ліст-загад:

«Час у нас складаны самы,

Бо нацдэмаў стала шмат.

Трэба быць напагатове,

Каб не мець затым праблем.

Хто ў вас зносіцца на «мове»,

Той, прынамсі, і нацдэм.

Тых, хто «размаўляе» ўпарта,

«Вынішчаць» на карані.

«Мову» ўсюды гнобіць варта,

Каб не чулася ані.

Тэлебачанне й газеты,

Хоць нацдэмы ўздымуць крык,

Цалкам хай (заўважце гэта!)

Пераходзяць на «язык».

Мой загад з такой нагоды:

І ў сяле, і ў гарадку

«Мове» ставіць перашкоды,

Даць дарогу «языку»!»

І вяльможны губернатар,

І ў паселішчы чынок

Не раздумвалі занадта —

Кожны «ўзяў пад казырок».

На прасторы ўсёй дзяржавы,

Мовіць так, і там і тут

Пачалі рабіць аблавы

На мясцовы «моўны» люд.

…У глухім райцэнтры дзесьці

У чынкоў пачын узнік:

Перайсці павінны дзеці

Адмыслова на «язык».

Школам выставілі ўмову:

Толькі калі ўрок ідзе,

Ужываць магчыма «мову» —

Больш ніколі і нідзе!

Педагогі сярод вучняў,

Мовіць так, зрабілі шмон:

Калі скажа хтосьці гучна

Слова роднае, дык ён

Кухталя займее ў карак

І пад ср…ку наўздагон.

Спакваля такая кара

Там прынесла добры плён.

Ціха стала ў школе, нібы

У трупярні акурат:

Вучні ўсе маўчаць, як рыбы,

Каб не ляпнуць неўпапад.

…На задрыпаным заводзе

Ідэолаг кліч такі

Рабацягам кінуў:

— Годзе

Гаварыць, як вахлакі!

Неўспадоб скажу няхай я,

Ды з нядаўняе пары

Ваша «мова» патыхае

«Дзеравеншчынай», сябры!

А цяпер — мая выснова,

Каб у вас з’явіўся страх:

Хто на «мове» скажа слова,

Той заплаціць значны штраф.

За станкамі і ў курылцы

Ідэолаг вёў нагляд.

У пушку ў рабочых рыльцы,

З «языком» у іх не ў лад.

Рабацягі — люд вясковы,

Ад сахі і ад зямлі.

Як адвыкнуць ім ад «мовы»?

На «трасянцы» рэй вялі.

А таму жахліва стала —

Набягае штрафаў шмат.

І раней плацілі мала,

А цяпер жа — во навала! —

І зусім няма зарплат.

…І ў сталіцы быў унёсак

У такі загад дурны.

Бізнесоўцаў многа з вёсак,

«Мову» ведаюць яны.

І праскоквае хоць слоўца

На «трасянцы» мімаходзь.

Аб’явілі бізнесоўцам:

— Вы раты зашыйце хоць,

Але слоў па-беларуску

Каб не чуў ад вас ніхто,

А інакш не будзе спуску —

Падатковую нагрузку

Павялічым на ўсе сто…

І каб меўся вынік плённы,

Пацяклі ў казну рублі,

Праслухоўваць тэлефоны

У дзялкоў распачалі.

Во была ад іх здабыча!

Грошай стала гэтак шмат,

Што Расію больш не кліча

На падмогу наш урад.

…А яшчэ датычна «мовы»

Быў кур’ёз такі ў сяле.

Там стаяў дзяцюк мясцовы

Сельсавета на чале.

Як прыйшла яму папера

У падтрымку «языка»,

«Я прыму сурова меры!» —

Быў намер у дзецюка, —

Бо па-руску нашы людзі

Не гавораць ні шыша».

Ён рашыў «узяць за грудзі»

Дзеда роднага спярша.

Дзед амаль што стогадовы

Жыў на ўскраіне сяла.

Для яго, вядома ж, «мова»

Незаменнаю была.

Не казаў ён носа з дому…

Толькі неяк у абед

Завітаў унук. Старому

Ён сказаў:

— Паслухай, дзед.

Час ідзе імкліва, бурна,

І прагрэс ён нам нясе.

Ты ж гаворыш некультурна,

Ну не так, як людзі ўсе.

Для мяне, твайго нашчадка,

А тым болей старшыні,

Словы тыя слухаць гадка,

Болей так не гамані…

Ад таго спярша ў старога

Нават мову адняло…

Ён на ўнука зыркнуў строга:

— Пустадомак! Памяло!

Што вярзеш з паганай глоткі?

Тут, на роднае зямлі,

Мову гэту нашы продкі,

Нібы зрэнку, бераглі!

А яму ўжо «рэжа вуха»

Слова дзедаўскае, бач…

Каб цябе ўзяла задуха,

Немач на цябе, смаркач!

Размаўляць да смерці буду

Так, як люд увесь спрадвек!

Пракляну цябе, аблуду,

Бо над мовай чыніш здзек!

І за гадасці такія,

Што плявузгаеш тут мне, —

Вось табе! —

Агрэў дзед кіем

Пустадомка па спіне.

Не шукаў унучак сцежкі,

Бег па вулцы, ледзь жывы…

І вяскоўцы ціха ўсмешкі

Там хавалі ў рукавы…

* * *

Нашу мову знішчыць хоча

Чын вяльможны, і таму

Хтосьці заўтра плюне ў вочы,

Хтосьці ў плечы дасць яму,

Хтосьці будзе слаць праклёны,

Хтосьці выкажа дакор…

Мне ж шкада, што дзед ягоны,

Мусібыць, даўно памёр.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Обновлено 28.05.2012 09:20
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов