ГАЛОЎНАЕ ЗЛО — ЗАДАРАМ ЖЫТЛО PDF Печать E-mail
28.05.2012 09:18

Nyauves-column«Мы дапусцілі адну стратэгічную памылку, — сказаў былы міністр эканомікі і рэктар БДЭУ Уладзімір Шымаў. — Мы вырашылі, што кожны грамадзянін павінен мець уласнае жыллё».

Быў сабраны сход вялікі

Для знаходжання прычын,

Дзе дапушчаны пралікі

І былі памылкі ў чым,

Бо (з-за нечага праклёну?)

Не папала ўлада ў «цэль»:

Не дала народу плёну

«Беларуская мадэль».

Хтосьці ціха пра рэформы

Думкі выказаў: маўляў,

Жабракі да гэтых пор мы,

Бо наш «базіс» «застаяў».

Нехта з іх нядобрым словам

Хмару-крызіс прыгадаў:

— Быў бы шлях у нас талковым,

Каб не гэтая бяда.

Смела выказаўся хтосьці

Пра «чыноўніцкі пухір»:

Атрымалі добра ў косці

І Шушкевіч, і Чыгір.

Не маглі галоўнай тэмы

Абысці яны ніяк:

Вінаватыя нацдэмы,

Бо далі Еўропе знак,

Каб не выдала крэдытаў,

Нават санкцыі ўвяла.

Прыраўнялі да бандытаў,

Бо яны — крыніца зла…

І напрыканцы вучоны

Слова ўзяў, як Цыцэрон:

— Я, прызнацца, засмучоны, —

Так пачаў прамову ён. —

З вашай «мазгавой атакі»

Плён, паверце мне, малы.

Як прафесар, вам адзнакі

Я паставіў бы «калы».

І рэформы, і крэдыты —

Гэта ўсё «адстой», гніллё.

Намі быў рэзерв забыты

Самы выгадны — жыллё.

Позна стаў, на жаль, міністрам —

Калі ўсё ўжо раздалі.

Я б казну папоўніў быстра.

За даляры і рублі

Прадаваў бы ўсім кватэры,

А тым болей жа — дамы.

Грошай ад таго без меры

У бюджэце мелі б мы.

Скажаце: зусім не кожны

Мог купіць сабе жытло,

Бо не ўсе жылі заможна,

Нават голадна было.

Што для нас праблема тая?

Клопат нам нашто такі?

Ці з Расіі, ці з Кітая

Тут былі б пакупнікі.

Скажаце: народ у горы,

У бядзе б вялікай жыў.

Ну і хай бы йшлі ў «пячоры»

Людзі нашы, як бамжы.

Колькі чалавеку трэба?

Гляк вады ды хлеба кус.

І ад нас кавалак хлеба,

Нібы тую манну з неба,

Успрымаў бы беларус…

* * *

Ён або сказаў спрасоння,

Ці наіўны чалавек:

Нас і так улада сёння

Гоніць у пячорны век.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Обновлено 05.06.2012 11:20
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов