ВІНАВАТЫЯ НАЦДЭМЫ, ШТО Ў КРАІНЕ ЁСЦЬ ПРАБЛЕМЫ PDF Печать E-mail
28.05.2012 09:19

Nyauves-columnСупрацоўнікі незарэгiстраванага праваабарончага цэнтра «Вясна» сустракаліся з людзьмі, якія скардзіліся на нізкія зарплаты, на высокія цэны… «Калі гэта скончыцца?» — пыталіся. «Калі выпусцяць палітвязняў, — быў адказ. — Пачнецца дыялог з Еўропай і пойдуць у краіну крэдыты…» Людзі рабілі нечаканыя вывады: «Вечна гэтыя палітвязні ўсё псуюць!»

Быў лёс няпростым у Данілы…

Не шкадаваў дзяцюк сябе.

Ён аддаваў імпэт і сілы

З рэжымам існым барацьбе.

Хадзіў на мітынгі-пікеты,

Да бунту заклікаў услых.

Ну, словам, быў «нацдэм адпеты»,

Як кажа ўлада пра такіх.

Затым яго па завядзёнцы

Заканапацілі ў астрог.

Начамі, лежачы на шконцы,

Даніла і памарыць мог:

«Нішто не прападзе дарэмна.

А неўзабаве час міне,

Мой тэрмін скончыцца турэмны,

І, як пакутніка, мяне

Люд сустракацьме каля брамы,

Вітацьме ўдзячная гурма.

Я выйду, непахісны, бравы,

Хоць мёдам не была турма.

Народ успрыме як героя,

За долю-шчасце змагара, —

Далей ляцелі мары-мроі, —

А прыйдзе лепшая пара —

Народ змяце рэжым пракляты,

Як вецер лісце на дварэ,

І, безумоўна, ў дэпутаты

Мяне, Данілу, абярэ.

І я, Даніла, мецьму славу,

Пашану ад народных мас,

Бо я за вольную дзяржаву

Змагаўся ў крыважэрны час…»

І зразумець Данілу можна.

Каму не хочацца парой

(Пра гэта марыць ледзь не кожны)

Застацца ў сэрцах як герой?

Няма ў тым дрэннага нічога,

Мы ўсе пыхлівыя…

Аднак

За сценамі турмы-астрога

Было, на жаль, зусім не так.

Жыць стала люду вельмі цяжка,

Ашчадна лічыць ён рублі.

І быццам вытлумку нямашка,

Як мы да гэтага дайшлі.

Улада ж вынайшла прычыну

Усіх людскіх нягод і бед:

— Еўропа зблоціла краіну!

Крэдытаў не дае нам свет!

Маўляў, у нас тут палітвязні

У турмах носяць кайданы.

Ды на зубах жа тэма вязне,

Даўно абрыдлі ўсім яны.

Яны злачынцы

І павінны

Сядзець, як зэкі, у турме.

Крытэрый наш для ўсіх адзіны,

Няма палітыкі наўме.

Калі б дала Еўропа грошы,

Зусім бы шчасна нам было,

Жылі б вы, людзі, у раскошы…

Ад палітвязняў сёння зло!

Адразу ж «чэсны» друк і тэле

Пайшлі ў атаку на мазгі:

— Трымаць іх трэба ў «чорным целе»,

Хай пасядзяць там год-другі!

І давялі-такі народу,

Што злыдні палітвязні ўсе,

Іх існаванне толькі шкоду

Народу нашаму нясе.

Народ стрымаць не можа злосці

І заклікае (проста жах!):

— Ім не на нарах парыць косці —

Распнуць патрэбна на крыжах!

Тым часам тэрмін свой Даніла

Адбыў, як кажуць, да званка.

Усё нутро яго бурліла,

Душа спявала ў дзецюка.

Ён верыў: явай стануць мары,

За агароджай, ля варот

Убачыць радасныя твары,

Вітацьме змагара народ.

І радасна яму ад явы —

Сабраўся сапраўды натоўп!

* * *

Але замест пашаны-славы

Данілу ў карак ён натоўк.

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов