«СВЯШЧЭННАЕ» МАЛАКО PDF Печать E-mail
10.06.2012 10:22

Nyauves-columnІндыя паставіць у Беларусь партыю сухога малака. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці.

Як гарэў ідэолаг на працы!

Безупынна выказваў імпэт:

То прамова ў раённым палацы,

То наведае ён сельсавет.

У калгас самавіты, багаты

Ён аднойчы «навострыў канькі».

Там на фермах пампушкі-цяляты

І нібыта калоды — бычкі.

Пагалоўе кароў маладое,

Племянное — усё з-за мяжы.

Тоны мяса, рэкорды-надоі…

Адмыслова ўсё — што ні кажы.

Ідэолагу гэта «да фені»,

У яго абавязак другі:

Трэба люду з калгаснае фермы,

Так бы мовіць, прачысціць мазгі.

Слова мудрае лішнім не будзе

І кабеціне, і мужыку…

Пад прымусам сабраліся людзі

У так званым «чырвоным кутку».

Там даяркі расселіся ў зале,

Ззаду месца знайшлі пастухі.

Нават дзеда Кірэя пазвалі —

Вартаўнік ён,

Як пень той, глухі.

Прачытаў свой даклад ідэолаг

Пра палітыку ўлады гурме.

Для даярак жа, цётак дзябёлых,

Трохі іншае сёння наўме.

Закарцела даярцы-кабеце

Тут жа выказаць думкі свае:

— Прачытала я ўчора ў газеце,

Што ў людзей малака не стае.

Дык завозяць яго —

Смех дый годзе! —

Нават з Індыі. Праўда ці не?

Кажуць рознае ў нашым народзе…

Патлумач жа, начальнічак, мне.

— Баба, з глузду ты з’ехала, мусіць, —

Ёй пастух запярэчыў з кутка. —

Ці ж не знаеш: газеты ўсе хлусяць.

Ёсць удостатку ў нас малака.

Напаіла б палову сталіцы

Толькі нашая ферма адна.

Кожны можа ад пуза напіцца…

Тут праблема другая відна.

Малако наша сёння каштуе

Танна, як мінералка-вада.

Мы працуем з табою ўпустую.

Во сапраўднае гора-бяда!

— Сам ты дурань! — сказала кабета. —

І бязмозглы, нібыта асёл.

Нам зусім не схлусіла газета,

Так было сапраўды, бо пра гэта

Расказаў сам індыйскі пасол.

Вось начальнічак хай і падкажа,

Для чаго нам з-за мора напой.

Мо наш бык для кароў нехлямяжы?

Рацыён наш, магчыма, не той?

Ідэолаг збянтэжыўся дужа:

Што сказаць жа яму грамадзе?

Апынуўся, так мовіць, у лужы,

І нішто ў галаву не ўзбрыдзе…

Даў адказ, як здалося, талковы:

— Быў я ў Індыі нейкай парой…

Там свяшчэнныя, цётка, каровы,

І свяшчэнны ад іх сырадой.

Для індусаў каровы — багіні.

Іх шануюць у Індыі так,

Што і не прападзе, і не згіне

Там ніводзін ад іх каравяк.

І таму не здаецца лухтою,

І над вамі не чыніцца здзек:

Малако нам патрэбна святое

Для дзяцей, інвалідаў, калек.

Ідэолага вытлумак важкі,

Ён карысныя звесткі нясе.

І пасля старшынёвай адмашкі

Разышліся калгаснікі ўсе.

А затым пасля добрае чаркі

(Акурат у святочныя дні)

Талакой пастухі і даяркі

Падышлі да свайго старшыні.

Вельмі слушная ў іх прапанова:

— Ну нашто малако з-за мяжы?

Чым жа горшыя нашы каровы

За індыйскія, нам адкажы?

Зразумелі выдатна цяпер мы,

Што зрабіць нам,

Каб поспех прыйшоў:

Асвяціць трэба нашыя фермы,

Заадно асвяціць і кароў.

Калі стануць каровы «святымі»

(І пяройдзе яно на цялят),

Дык усё гэта попыт уздыме,

Будуць браць малако нарасхват.

Старшыня — бізнесовец, не ёлуп,

Старшыні гэта вельмі ўспадоб!

* * *

Пабываў ля кароў ідэолаг,

Завітае на ферму і поп.

Алесь НЯЎВЕСЬ

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов