«ХУНТА» PDF Печать E-mail
10.06.2012 10:23

Nyauves-columnБылы палкоўнік-спецназавец Уладзімір Барадач заявіў пра намер стварыць за мяжою «пераходны ўрад Беларусі», у які, па задуме, у асноўным увойдуць колішнія вайскоўцы і міліцыянты. Палітолаг Валерый Карбалевіч заўважыў, што «ва ўсім свеце падобны ўрад з вайскоўцаў звычайна называюць ваеннай хунтай».

Сёння люд у нас пануры…

Я дакладна не скажу,

Хто ад «мяккай дыктатуры»

Уцякае за мяжу.

Пэўна, мае хтось падставы,

Каб падацца ў белы свет:

Ад улады, ад дзяржавы

Адчувае пераслед.

І другая ёсць прычына

З’ехаць з гэтае зямлі:

Жыць прыстойна немагчыма

За няшчасныя рублі.

І таму зусім не дзіва,

Што ў Еўропе нашых шмат.

Але вабіць іх Радзіма,

Душы просяцца назад…

Ёсць там экс-міліцыянты,

Процьма ёсць былых ваяк.

І такія імігранты

Не ўтаймуюцца ніяк.

Дух, як колісь, ваяўнічы,

І здаецца, пэўна, ім,

Што народ іх зноў пакліча,

Калі зваліцца рэжым.

Не праспаць бы ім паразу…

Лепш было б, на добры лад,

Каб уладу «згроб» адразу

Пераходны, новы ўрад.

Спіс урада склалі быстра

(«Паруліць» любы мастак).

Будуць слынныя міністры

З экс-«мянтоў», былых ваяк!

Даспадобы ім «партфелі»,

Во нацешацца цяпер!

Без вялікай каніцелі

Быў абраны і прэм’ер.

Адрачона, апантана

Ад начы і да начы

Дружна ўсе складалі планы,

Як народу памагчы.

На паперы ўсё ў іх гладка,

Атрымаць любому льга

Ці кавалачак аладка,

Ці кавалак пірага.

А «рэжым» улежна-ўежна

Існаваў, не брала тло.

Не зважаў на «ўрад» замежны,

Як яго і не было.

Дый нацдэмы, што ў краіне,

Разважалі дружна так:

— Нас не купіш на мякіне,

Той «урад» — адна лухта.

Пасмяюцца нават куры,

Бо нібы застыне час,

Як заместа дыктатуры

Будзе заўтра хунта ў нас.

* * *

Выкажу сумнеў рэзонны

(Ёсць падставы — не сакрэт),

Што «урад» той закардонны

Будзе мець аўтарытэт.

Нават той, хто раіць «дома»

Нам пазбавіцца ад пут,

Для народа невядомы,

Не ўспрымае просты люд.

І «прэм’еру», і калегам

Словы просяцца адны:

«Каждый мнит себя стратегом,

Видя бой со стороны».

Алесь НЯЎВЕСЬ

Обновлено 17.06.2012 11:33
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов