ПРЫСТРУНІЦЬ СУД ЗВЯГЛІВЫ ЛЮД PDF Печать E-mail
17.06.2012 11:31

Nyauves-columnСуд абавязаў палітыка Віктара Івашкевіча напісаць ліст аб адмове ад сваіх заяў з нагоды ўвядзення санкцый супраць Беларусі…

Зусім разбэсціліся людзі

І плешчуць розную брыду.

З таго дзяржаве кепска будзе,

Крый Бог, наклікаюць бяду…

Мы знаем: люд наш паспаліты

Плявузгаць абы-што прывык.

Нашто ж яшчэ й нацдэм-палітык,

Як кажуць, распусціў язык?

Прасіў ён, каб да Беларусі

Еўропа санкцыі ўвяла.

(Сказаць дакладна не бяруся,

Цвярозым быў ці з пахмяла.)

Ён зблоціў нашую дзяржаву

У гэтакі няпросты час!

Еўропе толькі дай падставу —

Яна як бач задушыць нас.

Яго па-добраму прасілі:

— Ты заклік свой вазьмі назад,

Дзяржавы падрываеш сілы,

Праблем і так ва ўлады шмат!

Ці ж ён паслухаў просьбы тыя?

Не пагадзіўся баламут!

Улады словы не пустыя —

Паклікала на помач суд.

Цяпер не дзенецца нікуды,

Бо прыгавор суда — закон!

Няма ўжо выйсця для аблуды,

Пакаецца, нарэшце, ён!

Надзейным здаўся метад гэты,

Няхай ён будзе як узор.

Памогуць нам дабіцца мэты

Ва ўсім суддзя і пракурор.

Заўсёды зручна для дзяржавы,

Калі ў яе рахманы люд.

Дык хай не толькі ўжо за справы —

За думкі-словы судзіць суд.

Калі часінаю панурай

Публічна нейкі «дзермакрат»

Абвесціць жорсткай дыктатурай

Цудоўны наш дзяржаўны лад,

Абсекчы трэ хлусліўца-хама,

Абавязаць яго ў судзе:

Наш лад дэмакратычны самы —

Хай гэта людзям давядзе.

Ці, скажам, хтосьці фельетоны

Стругае пра чыноў, пра ўрад.

Трэ астудзіць імпэт ягоны,

Прыкрыкнуць:

— Асадзі назад!

Пасля судовай пастановы

Няхай пісака-пустазвон

Абвергне пасквільныя словы,

Што напісаў калісьці ён.

І нават калі бомж плюгавы

Раскажа брудны анекдот

Камусь пра галаву дзяржавы,

Заткнуць яму патрэбна рот.

Хай суд па ім рашэннем трэсне,

Каб цэлы тыдзень бомж-смаржок

Спяваў пра прэзідэнта песню,

Што «збацаў» Эдуард Ханок.

Ва ўсіх плявузгаць жарсць астыне,

Калі паходзяць па судах.

І ціха зробіцца ў краіне,

Нібыта ноччу на кладах…

* * *

Ідуць маліцца людзі ў храмы

І шчыра думаюць яны:

Нябесны суд — вышэйшы самы!

А аказалася — зямны…

Алесь НЯЎВЕСЬ

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов