НЕ ХОЧА ВАЛЕРА ІСЦІ Ў ПІЯНЕРЫ PDF Печать E-mail
17.06.2012 11:32

Nyauves-columnПедагога-арганізатара адной з мінскіх школ пазбавілі гадавой прэміі за тое, што яна «не выканала план па колькасці піянераў».

У Аксаны-педагога

Слёзы капалі з вачэй:

Плацяць ёй і так нямнога,

А ўдадатак жа яшчэ

Прыгразіў дырэктар:

— Меры

Я суровыя прыму!

Дзе, скажы мне, піянеры?

Гэтак мала іх чаму?

З планам жа зусім пагана,

Што раён прызначыў нам.

Як не выканаеш плана,

Прэміі табе не дам!

Выгляд у Аксаны хмуры:

Дзецям жа цяпер «у лом»

Падграбаць макулатуру

І збіраць металалом.

Іншае зусім на мэце

У сучаснай дзетвары:

Бавіць час у інтэрнэце

Ад зары і да зары.

Як таго дабіцца плана,

«Дакрычацца» да дзятвы?

І няшчасная Аксана

Закасала рукавы.

Сіл патраціла нямала,

Каб паказчык хутка рос:

І прасіла, і ўшчувала,

Не цуралася й пагроз.

Сустракалася з бацькамі

Пазашкольнаю парой

(Некалі ж насілі самі

Піянерскі гальштук той).

Толькі твар Аксаны шэры…

А бядуе з-за чаго?

Ёй да плана піянера

Не хапае аднаго.

Гальштук той Валера-невук

Не чапляе — хоць ты плач.

Заявіў Аксане неяк

Гэты двоечнік-смаркач:

— Я хоць заўтра, у аўторак,

Уступлю ў кагал такі,

Калі ставіцьме гісторык

Мне хаця б жа «траякі».

У Аксаны думкі-хмары,

Бо дырэктар «заклюе».

І спазнаў гісторык «чары»

Найсалодкія яе…

Па гісторыі ў Валеры

І не «тры», а нават «пяць»,

Толькі ён у піянеры

Не збіраецца ўступаць.

Зноўку ў хлопца ёсць умова

(Хоць ты стой, хоць падай тут):

— Піянерам стаць гатовы,

Аддавацьму я салют,

Калі ты мне купіш піва,

І не пляшку — цэлы гляк.

Што б вы думалі? Купіла!

Выпіў хлопец надурняк

І прамовіў:

— Цыгарэта

Не зашкодзіла б цяпер…

Педагог пайшла й на гэта,

Хай пакурыць «піянер».

Хлопец голас нецвярозы

Зноў падаў:

— Дык ведай ты:

Не ўступлю ў кагал без дозы…

— Брэндзі, віскі?

— Наркаты.

Не дала Аксана веры…

«Больш трываць я не магу.

І такіх у піянеры

Трэ цягнуць на ланцугу?

Час самой цяпер напіцца,

Каб не бачыць гэту дрэнь…»

І заяву маладзіца

Напісала ў той жа дзень.

* * *

— Школа ў нас жыве не гэтак! —

Хтосьці мне «закрые рот». —

І такіх няма там дзетак,

Як Валера-абармот!

Можа й так наконт Валеры…

Ды скажу ў сваю чаргу:

Нават пры эсэсэсэры

Школьнікаў у піянеры

Не цяглі на ланцугу.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Обновлено 25.06.2012 07:41
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов