УЛІП ФІЛІП… PDF Печать E-mail
25.06.2012 07:37

Nyauves-columnУ свой час расійскія папсовыя спевакі Газманаў, Баскаў, Бабкіна і іншыя былі ўзнагароджаны беларускім ордэнам Францыска Скарыны. Нядаўна такую ж узнагароду атрымаў і Філіп Кіркораў. Ён шчыра прызнаўся, што не ведае, хто такі Скарына…

Як навальніца ў дзень вясновы,

Мінулі нашыя часы,

І састарэлі канчаткова

Майстры расійскае папсы.

Спазналі славы пік калісьці,

Адчулі слодыч перамог,

І дзеўкі падалі, як лісце,

У іх, куміраў, каля ног.

І вось глыбокія маршчыны

На іхніх тварах — хоць не вер…

І толькі светлыя ўспаміны

Іх душы ўсцешваюць цяпер.

Філіп Кіркораў (ці ж не гора?)

Ужо зусім дрымучы дзед.

Пражыў-прабаляваў Кіркораў

Аж восемдзесят зім і лет.

Усіх, хто быў на сцэне колісь,

Ён запрасіў на юбілей.

З кульбой прытупаў Баскаў Коля,

Што голас меў, нібы ялей.

Прыджгала Бабкіна Надзея.

Ідуць няўмольныя гады —

Надзея ж толькі маладзее,

І з ёю «хахаль» малады.

Газманаў хоць яшчэ і ў сіле,

Але здзяцінеў, кажуць, ён:

Прынёс на юбілей да Філі

«Шалёных думак эскадрон».

Прыйшла былая ўся эліта:

Алеграва, Міхайлаў, Лепс,

Меладзе, Доліна, Лаліта…

Але глядзелася найлепш,

Вядома ж, Ала Пугачова,

Хоць пражыла ўжо век, бадай.

А побач — муж. Дзесяты, новы.

Ён выглядае як бугай.

З такое важкае нагоды,

У векапомны дзень такі

Павесіў Філя ўзнагароды

Аж на чатыры пінжакі.

Філіп Кіркораў зыркаў горда

На ўсіх запрошаных гасцей.

А тыя на дзівосны ордэн

Звярталі ўвагу найчасцей.

Газманаў кінуў позірк колкі:

— Ёсць і ў мяне такі, дальбог!

Ды не прыпомню сёння толькі,

Хто б уручыць яго мне мог:

Ці Занзібар, ці Гвадэлупа,

Ці Мазамбік, ці Гандурас…

Аднак жа нешта цямлю тупа,

Ці выступаў я там хоць раз…

Уставіў слова Коля Баскаў

(На ордэн ён «святло пралье!»):

— Кароль іспанскі ў ладкі пляскаў,

Як выступаў я з Кабалье.

Ён і ўручыў такую штуку

За голас непаўторны мой.

Я ордэн замест цацкі ўнуку

Аддаў мінулаю зімой.

Затым і Бабкіна сказала:

— Ёсць і ў мяне такі якраз.

Калісьці я «збірала залы»

(Во быў тады спрыяльны час!)

На ўсіх абсягах Украіны.

Дык прэзідэнт тамтэйшы мне

Даў ордэн… як яго… Скарыны!

Так называецца ці не?

— Ну і разумніца ж ты, Надзя! —

Кіркораў выдаў камплімент

(Павага нават у паглядзе),

Газманава ж «разбіў ушчэнт»:

— Твой светапогляд вельмі вузкі,

З цябе дзіўлюся я парой…

Дык знай жа: ордэн — беларускі,

А Скарына для іх — герой!

Не знаю, па якой прычыне

Яго шануе там народ:

Ці то быў князь такі ў краіне,

Ці то грудзьмі закрыў ён дзот.

У шоку госці:

— Вось дык Філя!

Як Дом Саветаў — галава!

На іх Філіп у тыя хвілі

Глядзеў, як мудрая сава…

Узносілі да ранку тосты!

Рашыў «папсовы легіён»:

— А Філя наш — зусім не просты:

Вунь колькі многа знае ён!…

* * *

Хіба ж здзіўляць кагось павінна,

Што невук ён — спявак чужы?

І ў нас хтось лічыць, што Скарына

У Пецярбургу колісь жыў…

Алесь НЯЎВЕСЬ

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов