АДЗІНЫМ РОСЧЫРКАМ ПЯРА… PDF Печать E-mail
25.06.2012 07:39

Nyauves-columnЯк нядаўна паведаміў міністр інфармацыі Беларусі А. Праляскоўскі, да канца гэтага года будуць створаны два выдавецкія дамы. У адзін увойдуць «СБ. Беларусь сегодня», «Рэспубліка», «Народная газета» і «Беларуская ніва», у другі — «Звязда» і «ЛіМ». Міністр не выключыў, што канчатковым вынікам аб’яднання стане выданне адной грамадска-палітычнай газеты. 

Сярод пісак у Доме друку
Надарыўся перапалох.
То не чутно было ні гуку,
А тут паўсюдна «ах» ды «ох»,

Бо непрыемная навіна

Чамусьці выспела ў «вярхах»:

«Быць столькі прэсы не павінна!

Газет у нас жа — проста жах.

І пішуць пра адно і тое:

Працэнты, планы, тоны, гной,

Здабыткі, поспехі, надоі…

Іначай кажучы, «адстой».

У рэшце рэшт пра ўсё пра гэта

Народу можа расказаць

Адна дзяржаўная газета.

Навошта выдаваць аж пяць?

Мы з’эканомім на паперы

(Яе не ўдостатку і так),

Дый, калі шчыра, на халеры

Карміць нам гэтулькі пісак?..»

Пісакі ж гэтаму не рады…

А следам выйшаў і указ:

«Адзіным рупарам улады

«СБ» цяперка будзе ў нас.

Пісак, адданых нам без меры,

Туды сабраць з усіх газет.

Астатнім паказаць на дзверы,

Самім шукаць ім працу след…»

І распачаўся з тога часу

Адбор сярод «акул пяра»:

Каму ідэі несці ў масы,

Каму «на пенсію» пара.

Ацэньваў іхнія заслугі

Перад уладай рэдсавет:

Адзін — гультай, «пісаў з-пад пугі»,

Другі выказваў свой імпэт,

Заўжды бязлітасна і ўпарта

Нацдэмаў ганьбіў… Трэба ўзяць.

«Адсейваць» трэцяга не варта,

Бо, кажуць, ён міністра зяць…

Адбор той жорсткім быў і скорым,

Запоўнілі ў газеце штат.

Як быць астатнім «шчаўкапёрам»?

Іх, недастойных, гэтак шмат!

Асобныя аж білі ў грудзі:

— Я так служыў гаспадару!

Адданых гэткіх больш не будзе!

Калі спатрэбіцца — памру!

— Як родны дом была газета!

Цяпер куды паткнуцца мне? —

Ірвала валасы кабета. —

Я апынулася на дне!

Крычаў дзяцюк:

— Усім вядома:

На Еўразвяз я «гнаў імжу».

Цяпер няма мне месца дома

І з’ехаць нельга за мяжу!

— Вам знойдзецца ў раёнках праца, —

Для «недастойных» быў адказ. —

Там «у гнаі» пакалупацца

Карысна будзе вам якраз…

* * *

Улада нам давала знакі

І ўсім даводзіла здавён,

Што ёсць «нячэсныя» пісакі

І «чэсных» творцаў легіён.

Ды «легіён» той гора зведаў…

Пытанне ўзнікла:

— Для патрэб

Ці не зашмат вас, дармаедаў?

Не адпрацоўваеце хлеб, —

Улада зыркнула няміла,

Сказала «чэсным»:

— Прэч з двара!

І іх «нячэснымі» зрабіла

Адзіным росчыркам пяра…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Обновлено 04.07.2012 09:48
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов