ЗАЙМЕЛІ ЖАБРАКІ СВАЕ АСАБНЯКІ PDF Печать E-mail
04.07.2012 09:46

Nyauves-columnЧыноўнікі Расіі і Украіны абавязаны публікаваць дэкларацыі аб сваіх даходах. Запаўняе іх і беларускае чынавенства, але для народа тыя дэкларацыі — тайна, бо падатковыя органы па нейкай прычыне іх не разгалошваюць.

Чыноўнікі — нібы масоны,

У іх закрытая гурма.

Жывуць у межах пэўнай зоны,

І доступу да іх няма.

Яны трымаюцца зацята,

Таму не ведае народ,

Якія сёння ў іх зарплаты,

Ці многа ёсць ільгот-даброт.

Аднак жа спакваля ў народзе

Законны выспеў інтарэс:

— Утойваць дабрабыт свой годзе!

Чаму для нас вы — «цёмны лес»?

І ў Украіне, і ў Расіі

Усё празрыстае, як шкло.

Мы вас, панове, папрасілі б,

Каб гэтак жа і ў нас было.

Няхай міністры, дэпутаты —

Усе раскажуць як адзін,

Адна кватэра ці багата

І колькі ёсць у іх машын.

Купіць не ўдасца на мякіне…

Даведаемся ўрэшце мы,

Ці ёсць карупцыя ў краіне,

Хто заслугоўвае турмы.

І кругавую абарону

Чыны адразу ж занялі:

— Няма такога ў нас закону —

Падлічваць нашыя рублі!

Затым усё ж народа слугі

Дапялі: гэта неўпапад,

Бо можа даць народ ім пугі,

Грубей жа кажучы — пад зад.

Каб выглядаць хоць трохі чынна,

Вялікаможныя чыны

Прыдумалі для нас прычыну,

Чаму пра ўсё маўчаць яны:

— У нас мізэрныя зарплаты…

І хтось падумае чужы,

Што жабракі ў нас дэпутаты,

А ўсе міністры — як бамжы.

Хіба ж мы выстаўляць павінны

Сваю галоту напаказ?

Ды гэта ж ганьба для краіны!

Ашмёццем свет палічыць нас!

Народ паслухаў тыя словы,

Паразважаў, падумаў ён,

Прыйшоў, нарэшце, да высновы:

А ў іх жа словах ёсць рэзон!

Люд не пайшоў на барыкады,

Каб дружна даць адлуп чынам,

Даў індульгенцыю для ўлады:

— І не кажы нічога нам…

* * *

Не велькія ў чыноў размахі,

Яны, выходзіць, беднякі…

Каму ж тады належаць гмахі —

Катэджы і асабнякі?..

Алесь НЯЎВЕСЬ

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов