ПАТРАПІЛІ Ў ЦЭЛЬ PDF Печать E-mail
04.07.2012 09:47

Nyauves-column«Секс-паслугі — тое, што сёння, дапусцім, запатрабавана ў Даніі. І яны знайшлі, як кажуць, козыр і займаюцца гэтай справай. Натуральна, што мы сёння не культывуем, што прыязджайце: вось секс-паслугі. Аднак калі ў турыста ёсць інтарэс, дык няхай ён шукае дзесьці, знаёміцца. Знаёміцца, жэніцца, едзе да сябе».

Намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Чэслаў Шульга

Як ні тужыцца дзяржава,

Каб падняцца ўрэшце з дна,

Ды бюджэт зусім дзіравы,

Пуставатая казна.

То прастойваюць заводы,

То ў калгасах мор-няўрод…

«Служкі нашага народа»

Заклік кінулі ў народ:

«Маладзіцы і кабеты!

Гарадскія і з сяла!

Вам у час складаны гэты,

Каб краіна расцвіла,

Трэ сваёю прыгажосцю

Памагчы нам трохі хоць.

Хай цяпер турысты-госці

«Паспытаюць» вашу плоць!

Каб казна ў нас не пусцела,

Вы багатымі былі,

Прадавайце вашы целы

За даляры і рублі!»

Не сакрэт: не тыя сілы

Маюць нашы мужыкі,

Бо ахвочыя «чарніла»

Заліваць у гарлякі.

І жанчынам «з галадухі»

Хоць гані такіх з двара…

Нашы дзеўкі-маладзіцы

Заклік прынялі «на ўра».

Секс-паслугі — гэта выйсце,

Гэта тое, што якраз:

І прыемна, і з карысцю

Можна ўжо забавіць час.

Больш не тояцца путаны,

Не ганяюць іх «мянты».

Клічуць дорага і танна

У гатэлі і ў кусты.

Кожны дзень на «стомятроўцы»

Дзеўкі строяцца ў ланцуг.

І вязуць сюды кіроўцы

Секс-турыстаў для паслуг.

«Плечавыя» прастытуткі

Дружна выйшлі на шашу

І «працуюць» цераз суткі,

Там адводзячы душу.

Для студэнтак проста свята:

Днём — вучоба, ноччу — жарсць.

Ды яшчэ турыст багаты

На жыццё «капейку» дасць.

Акрыялі маладзіцы

Ва ўстановах розных нат.

Сталі дружна харашыцца

І хадзіць «на праменад».

І таму зусім не дзіва,

А будзённа акурат,

Што цяпер прэзерватывы

У аптэках нарасхват.

Секс спазналі жарсны, яркі

І жанчыны на сяле —

Паляводкі і даяркі

З брыгадзіркай на чале.

Зараз не аграсядзібы,

А публічныя дамы:

Тых, хто ездзіў на Карыбы,

Сустракаем сёння мы.

Люд засеў у інтэрнэце,

Дружна клавішы дзяўбе

І шукае па ўсім свеце

Секс-турыстаў для сябе.

Нават неяк баба Ганна

Паказала свой імпэт:

— Мой стары «патухнуў» рана,

Нехлямяжы ў ложку дзед.

Тое, што між ног у дзеда,

Хоць на вузел завяжы…

Хай бы ты якога шведа

Запрасіла з-за мяжы

Цераз етакую штучку,

Цераз еты інцярнет, —

Папрасіла баба ўнучку. —

Можа, і прыедзе швед.

Пенсія — як кот наплакаў.

Дык пасля любошчаў ён

За «паслугу» як аплату

І падкіне мне мільён…

Словам, радавацца можа

Наш увесь жаночы люд.

Секс-паслугі… Як прыгожа!

А раней быў проста блуд…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Обновлено 10.07.2012 03:00
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов